Адміністратыўнае права: Курс лекцый (Тэмы 1-17: Дзяржаўнае кіраванне і выканаўчая ўлада. Кіраванне галінамі народнай гаспадаркі), страница 12

4.  Вызначэнне каля службовых асоб і органаў, на які ускладнены абавязак, ствараюцца ўмовы для рэалізацыі правоў.

5.  Прадугледжваецца адказнасць арганізацыі і службовых асоб за абмежаванне правоў і свабод грамадзян і за несваечасовае прыняце мер па іх абароне.

6.  Непазбежнасць адказнасці.

У агульным выглядзе арг-прававыя гарантыі можна падзяліць на 2 віда:

·  Судовыя

·  Пазасудовыя

Судовыя гарантыі. Статус судовай улады і працэс яе ажыццяўлення вылучаюць суды, як гаранты. Іх прыарытэт вызначаны канстытуцыяй РБ, якае ўстанаўлівае (арт. 60), што кожнаму гарантуецца абарона яго свабод і правоў кампетэнтным, незалежным і ******* судом у вызначаным законам тэрміны.

Для разгляду судоў аднесены разнастайныя катэгорыі спраў, якія закранаюць правы і свабоды грамадзяніна і выканання імі сваіх абавязкаў.

Асобныя прававыя акты і дзеянні выканаўчай улады могут здзясняцца толькі на падставе судовага рашэння: абмежавання права на тайну перапіскі...

Пазасудовые гарантыі.  Вялікую ролю выкрнваюць органы выканаўчай улады:

1.  Яны ствараюць неабходныя матэрыялы, арганізацыю, прававыя умовы дзейнасці (ці ўдзельнічаюць у стварэнні) па рэалізацыі правоў і свабод.

2.  Ахоўваючы правы і свабоды, органы в/у, іх службовыя асобы заслухоўваюць справаздачы органаў, упаўнаважанных прымяняць адміністратыўныя спагнанні (адм. камісіі), ажыцяўляць кантроль, разглядаць пратэсты і прадстаўлення органаў пракуратуры прыватныя вызначэнні, прадстаўленні судоў, праводзіць праверкі СМІ.

Віды гарантый:

1.  Замацаванне ў прававых нормах правоў і свабод грамадзян у сферы дзярж. кірав-ня.

2.  Адказнасць службовых органаў і асоб за парушэнне прававых і законных інтэрэсаў грамадзян.

3.  Правы грамадзян на абскарджане супрацьзаконных дзеянняў.

4.  Правы на кампенсаванне школе нанесеныя супрацьзаконнай дзейнасцю дзярж. органаў і службовых асоб пры выкананні імі служьовых абавязкаў.

5.  Пракурорскі нагляд.

6.  Кантрольна-наглядная дзейнасць дзяржаўных органаў.

4.   Грамадзяне РБ маюць агульныя і спецыяльныя правы на скаргу.

Агульнае рэгулюецца з-нам “аб зваротах грамадзян” ад 6.06.96г.

Спецыяльнае права – права на абскарджанне, разгляданне па індывідуальнай справе.

У адпавелнасці з з-нам “аб зваротах грамадзян” да зваротаў адносяцца: прапановы, скаргі, заявы.

Зварот павмнен быць разгледжаны не пазнее аднаго месяца са дня яго паступлення, а зварот, які не патрабуе дадатковага вывучэння – не пазней 15 дзён.

Пры неабходнасці правядзення спецыяльнай праверкі, дадатковых матэрыялаў  кіраў нік органа можа прадоўжыць указаны тэрмін не больш,чым на 2 месяцы,адначасова паведаміўшы заяўніка.

Звароты лічацца вырашанымі,калі разглядаемыя пытанні вырашаны,прыняты меры і дадзены адказы.

Забараняецца перадаваць скаргі  грамадзян службовым асобам тых органаў, прашэнні, дзеянні якіх абскарджваюцца.

Звароты,накіраваныя службовым асобам органаў, у кампетэнцыю якіх не ўваходзіць вырашэнне пастаўленных пытанняў у тэрмін не пазнее 5 дзён,перадаюцца  службовым асобам ,адпаведных органаў, з паведамленнем  аб  гэтым грамадзян.

Кіраўнікі органаў,устаноў,арганізацый не радзей 1 разу ў месяц абавязаны праводзіць асабісты прыём грамадзян.

Кіраўнік мае права абавязаць іншых службовых асоб весці асабісты прыём грамадзян.Напрыклад, у гомельскім аблвыканкаме маецца палажэнне аб прыёму граждан.

Спецыяльнае права. Прадстаўляе асобам, як удзельнікам цывільнага права і крымінальнага працэсаў.

Адміністратыўныя і дысцыплінарныя вытворчасці, працоўных спрэчак.

Тэма № 6. Органы дзяржаўнага кіравання і выканаўчай улады ў РБ.

1.  Паняцце і прававы статус органаў в/у.

2.  Віды органаў выканаўчай улады.

3.  Сістэма органаў выканаўчай улады. Арганізацыя і прававыя асновы яе пабудовы.

4.  Прэзідэнт РБ – кіраўнік дзяржавы. Яго паўнамоцтвы ў галіне дзяржаўнага кіравання.

5.  Прававы статус адміністрацыі прэзідэнта.

6.  Савмін РБ – цэнтральны орган в/у: парадак утварэння, кампетэнцыя, структура, форма і метады дзейнасці.