Адміністратыўнае права: Курс лекцый (Тэмы 1-17: Дзяржаўнае кіраванне і выканаўчая ўлада. Кіраванне галінамі народнай гаспадаркі), страница 19

Пасады замяшчаюцца шляхам назначэння, выбару, кункурсу і па кантракту. Шляхам назначэння – большасць. Выбары мяркуюць вылучэнне кандыдатуры і галасавы конкурс – канкрэтная форма замяшчэння па выбару. Яго мэта – выбраць высокакваліфікацыйныя кадры. Замяшчэнне па кантракту мяркуе выбранне на вакантныя пасады да 5 год, абвестка у друку аб конкурсу з паведамленнем асноўных патрабаванняў, магчымасць удзелу некалькіх прэтэндэнтаў, рэкамендацыю на пасаду конкурснай камісіяй. Кантракт – як у сістэме дзяржавы, так і цывільнай службы (на вайсковую службу, у органах унутраных спраў, на замяшчэнне пасады).

Дзяржаўны служачы прадстаўляе звесткі аб маёмасным становішчы. Штогод – звесткі аб даходах і змяненні свайго маёмаснага становішча. У некаторых выпадках праводзіца прынясенне прысягі.

Дзяржаўна-службовыя адносіны. Асоба, прынімаемая на дзяржаўную службу набывае статус дзяржашнага служачага і суб’екта дзяржаўна-службовых адносін.

Дзяржаўна-службовыя адносіны ўзнікаюць на аснове аднабаковага рашэння дзяржаўнага органа (службовай асобы).

У служачага дзяржаўнага апарату маюцца абмежавані права. Яны не маюць права:

1.  Займаць іншыя аплачваемыя пасады, акрамя выканання навуковай, творчай працы.

2.  Займацца прадпрыймальнай дзейнасцю асабіста або праз давераных асоб. Удзельнічаць у кіраванні гаспадарчым суб’ектам, калі такі удзел не ўваходзіць у яго службовыя абавязкі.

3.  Быць прадстаўніком па справах трэціх асоб у дзяржаўнам органе, у якім служыць, або непасрэдна падкантрольным.

4.  Скарыстоўваць у неслужбовых мэтах дзяржаўную маёмасць, службовую інфармацыю.

5.  Атрымліваць ганарары за публікацыі і выступленні ў якасці дзяржаўнага служачага.

6.  Атрымліваць у сувязі з выкананнем службовых паўнамоцтваў падарункі, грашовыя узнагароды ад юрыдычных і фізічных асоб.

7.  Прымаць удзел у забастоўках.

Праходжанне службы асобнай катэгорыі служачых звязаны з іх атэстацыяй і павышэннем кваліфікацыі.            

Атэстацыя праводзіцца ў адносінах пэўнай катэгорыі дзяржаўных служачых, замяшчаючых пасады пасады па назначанаму перад узнаўленнем кантракту перад прысваеннем катэгорыі.

Устаноўлены класныя чыны, рангі, катэгорыі, формы адзення, табельная зброя.

Спыненне дзяржаўнай службы.  Для большасці  службовых  падставін спынення службы вызначаецца законадаўствам аб праццы,а для некаторай катэгорыі службовых асоб законамі,палажэннямі,статутамі.

Віды спынення служачых.

1)  Звальненне

2)  Адстаўка

3)  Скасаванне кантракту

Звальненне магчыма па дасягненні пенсіённага ўзросту і наяўнасці права на поўную пенсію,калі дзяржаўны орган не захоўвае з ім працоўныя адносіны.

Адстаўка наступае пры дасягненні пэўнага ўзросту.Парадак адстаўкі  вызначаецца законам.Бывае часовая і пастаянная, пры гэтым захоўваецца 70% ад пенсіі.

5.   Заахвочванне. Льготы і меры заахвочвання.

Льготы.  У мэтах належнага выканання службовых абавязкаў служачыя маюць льготы – бясплатнае дзяржаўнае страхаванне, бясплатнае медабслугоўванне, карыстанне ільготным крэдытам для будаўніцтва індывідуальнага жылога дома або кватэры, штогадовы аплачваемы отпуск 30-ці дзён. Пасля 5-ці год павялічваецца на 2 дні, 10-ці – на 4, 15-ці – 6. Прадугледжаныя надбаўкі да службовых акладаў за асаблівыя умовы службы.

Меры заахвочвання: агульныя, спецыяльныя.

Агульныя – устаноўленыя заканадаўствам аб працы.

Спецыяльныя – устаноўленыя прававымі актамі, якія прадугледжваюць асабістасці прававога статуса канкрэтнай катэгорыі дзяржаўнаму служачаму.

Агульная – грашовая прэмія, абвяшчэнне падзякі, каштоўны падарунак і інш.

Спецыяльная – для служачых могуць прымяняцца: ардына і медалі, прысваенне ганаровых званняў, прысуджэнне дзяржаўных прэмій.

Дзяржаўныя ўзнагароды:

1.  Ордэны: героя Беларусі, героя Айчыны 3-й ступені, воінскай славы, за асабістую мужнасць, ордэн пашаны, Францыска скарыны, маці, Калініна;

2.  Медалі: за адвагу, за адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы;