Адміністратыўнае права: Курс лекцый (Тэмы 1-17: Дзяржаўнае кіраванне і выканаўчая ўлада. Кіраванне галінамі народнай гаспадаркі), страница 37

Аб’яднанне таксама дзейнічае на аснове статута. Ён зацвярджаецца заснавальнікам аб’яднання.

Глава 10 з-на вызначае агульныя прынцыпы арганізацыі кіравання прадпрыемствам. Прадпрыемства самастойна вызначае структуру кіравання і ўстанаўлівае штаты і затраты на кіраванне.

Уласнік маёмасці ажыццяўляе свае правы на кіраванне непасрэдна або праз упаўнаважанныя ім органы.

Уласнік або ўпаўнаважаны орган могуць поўнасцю ці часткова лэлегаваць гэтыя правы органу кіравання прадпрыемства (савету, праўленню). У адпаведнасці з зак-вам арт. 55 з кіраўніком прадпрыемства заключаецца кантракт на тэрмін не меньш 2-х гадоў, у якім вызначаюцца правы, абавязкі кіраўніка, умовы яго матэрыяльнага забеспячэння, вызвалення з пасады. Кантракт можа быць спынены датэрмінова на падставах, прадугледжаных у кантракце або дзеячым зак-ве.

Наёмнасць кіраўніка прадпрыемства з’яўляецца правам уласніка маёмасці і рэалізуецца ім непасрэдна або праз упаўнаважаныя ім органы, праз савет (праўленне), другія органы. Асноўны дакумент, якім кіруюцца – з’яўляецца статут.

 Кіраванне народнай гаспадаркай. Кіраванне асобным прадпрыемствам.

Працоўны калектыў прадпрыемства складаюць усе грамадзяне, якія ўдзельнічаюць сваёй працай на аснове дагавора, кантракта, пагаднення ці іншых форм, рэгіструючых рабочыя адносіны работніка з прадпрыемствам арт. 47. Працоўны калектыў вырашае пытанні, звязаныя з выкупам маёмасці прадпрыемства, заключэннем з адміністрацыяй прадпрыемства калектыўнага дагавору, разглядае яго праект і ўпаўнаважвае прафкам ці іншыя арганізацыі падпісаць ад імя калектыва; пытанні выбрання прадстаўнікоў у савет (праўлення) прадпрыемства, заслухоўвае справаздачы аб іх дзейнасці; вырашае другія пытанні самакіравання ў адпаведнасці са статутам прадпрыемства.

Асноўнай формай ажыццяўлення паўнамоцтваў працоўнага калектыва ‘яўляецца агульны сход (канферэнцыя).

Пастаянным дзеючым органам кіравання прадпрыемства з’яўляецца савет (праўлення). Ён утвараецца ў адпаведнасці са статутам, складаецца з аднолькавай колькасці прадстаўнікоў, прызначаемых уласнікам маёмасці прадпрыемства або ўпаўнаважаным ім органам і выбіраемых яго працоўным калектывам калі іншае не прадугледжана статутам. Колькасць савета вызначаецца статутам.

Паўнамоцтвы:

1.  Вызначае агульную накіраванасць эканамічнага і сацыяльнага жыцця прадпрыемства.

2.  Вызначае парадак размеркавання чыстага прыбытку.

3.  Па прадстаўленню кіраўніка прадпрымства прымаюцца рашэнні аб выпуску каштоўных папер, аб купленні папер другіх прадпрыемстваў.

4.  Вырашае пытанні стварэння і ліквідавання філіялаў і другіх адасобленых падраздзяленняў прадпрыемства; дабраахвотнага ўваходжання прадпрыемства ў аб’яднанні і выхад з іх.

5.  Прымае рашэнні, якія датычацца асноўных пыіанняў знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемства.

6.  Разгляджэнне канфліктных сітуацый, узнікаючых паміж адміністрацыяй прадпрыемства і працоўным калектывам, прымае меры па іх вырашэнню.

7.  Іншыя.

Усе пытанні аднесеныя да кампетэнтнага савета вырашаюцца на пасяджэннях.

Умяшанне савета ў аператыўна-распарадчую дзейнасць адміністрацыі не дапушчальна.

Старшыня выбіраецца на пасяджэннях з ліку членаў тайным галасаваннем.

Кіраўнік прадпрыемства заключае дагаворы, у тым ліку і працоўныя, выдае давераннасці, адкрывае ў банках рахункі (разліковыя і інш.), зацвярджае штаты выканаўчага апарату, выдае загады і абавязкі для ўсіх работніках прадпрыемства, вядзе дысцыплінную практыку. У яго ёсць намснікі.

Намеснікі, кіраўнікі падраздзялення апарата кіравання і структурных падраздзяленняў (цэхаў, адзелаў) а таксама майстры прызначаюцца на пасады і вызваляюцца кіраўніком прадпрыемства. У асобных выпадках прызначэнне намеснікаў можа быць іншае. Брыгадзіры выбіраюцца на сходах калектыву брыгад, таемным ці адкрытым галасаваннем і зацвярджаюцца на пасаду кіраўніком (можа быць па-іншаму).

Штодзённае кіраванне ажыццяўляецца адміністрацыяй або адміністратыўна-кіраўнічым апаратам. У адміністрацыю ўваходзяць: