Адміністратыўнае права: Курс лекцый (Тэмы 1-17: Дзяржаўнае кіраванне і выканаўчая ўлада. Кіраванне галінамі народнай гаспадаркі), страница 39

§  Арэндна-будаўнічамантажныя трэсты (гомельскі трэст № 27).

§  Вытворча-будаўнічыя кааператывы (трэст № 14).

§  Трэст механізацыі і спецыяльных работ (№ 11).

§  Будаўніча-мантажныя аб'яднанні (Гомельпрамбуд).

§  Адкрытыя акцыянерныя таварыствы.

§  Домабудаўнічыя камбінаты.

§  Камбінаты па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.

Усё гэта мае статус юрыдычных асоб.

Кантроль:

1.   Папярдні.

2.   Бягучы (у ходзе будаўніцтва).

3.   Выніковы (у працэсе прыняцця закончаных будаўнічых аб'ектаў)

Кіраванне фінансамі – прамыслова-будаўнічы банк, які выконвае кіраўнічыя функцыі:

1.   Ажыццяўляе фінансаванне і доўгатэрміновае кіраванне (і кароткатэрміновае).

2.   Прымае удзел у працы па складанні планаў капітальнага будаўніцтва.

3.   Кантралюе шэраг пытанняў фінансавання будаўніцтва.

4.   Праводзіць прагрэсіўную крэдытную палітыку.

Вялікае значэнне мае архітэктурна-будаўнічы кантроль за жыллёваграмадзянскім будаўніцтвам, які ажыццяўляецца галоўнымі архітэктарамі:

§  Вызначаюць тыпы жылых дамоў.

§  Уносяць змяненні ў тыповыя праекты і распрацоўваюць індывідуальныя аб'екты.

§  Уносяць у выканкамы прапановы аб прымяненні работ, выконваючыхся з парушэннем тэхнічнай дакументацыі.

Дзяржаўныя прыёмачныя камісіі прымаюць у эксплуатацыю пабудаваныя або рэканструіраваныя прадпрыемствы.

Склад камісій па прыёму жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва:

1.   Прадстаўнікі заказчыка.

2.   Эксплуатацыйныя арганізацыі.

3.   Прадстаўнікі генеральнага падрадчыка, органаў дзяржаўнага санітарнага, пажарнага і іншага нагляду.

Аб прыёму ва эксплуатацыю аб'екта складаецца акт. Дата ўвода ў эксплуатацыю аб'екта – дата падпісання акта.

Адміністратыўная адказнасць у галіне будаўніцтва наступае па арт. 142,143 КАП.

Кіраванне аграпрамысловым комплексам (АПК).

АПК пачаў фармавацца ў 50-60-я гады і быў уключаны ў 11-ы 5-гадовы план (1982-1985)

АПК – найважнейшая галіна гаспадаркі  РБ. Яна дае значную частку даходу.

АПК ахоплівае ўсе галіны народнай гаспадаркі, якая адказвае за вытворчасць,нарыхтоўку, закупку, транспартаванне, захоўванне, пераапрацоўку, давядзенне да спажыўца сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны  для прамысловасці.

У РБ вытворчамі адзінкамі з’яўляюцца:

Калгасы, саўгасы, арганізацыі арандатараў, кааператывы, унітарнавытворчыя прадпрыемствы, аграаб’яднанні, аграпрамысловыя фірмы, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі, дапаможныя гаспадаркі прадпрыемстваў.

Сістэма органаў кіравання АПК.

Цэнтральны орган – савет міністраў. Адзін з намеснікаў прым’ер-міністра – куратар АПК (Папкоў).

Рэспубліканскі орган – міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання (Русы).

У структуры мін-ва ёсць дэпартамент па хлебапрадуктах з правамі юрыдычнай асобы (узначальвае дырэктар). Міністэрству падпарадкаваны беларускі дзяржаўны вытворча-гандлёвы канцэрн па марскому рыбалоўству, завозу і рэалізацыі рыбы (узначальвае дырэктар).

Мясцовыя органы:

1.  У вобласці:

-  Камітэт па с/г і кіраванню (старшыня Касюкоў).

-  АПК курыруе і ўзначальвае Апушка.

-  Аб’яднанні, якія спецыялізуюцца па нечым (аб’яднанне па вытворча-тэхнічным забеспячэнні АПК).

-  Мясамалпром, гарадское аб’яднанне малочных прадуктаў.

-  Аб’яднанне энергапрамысловых прадпрыемстваў (узначальвае дырэктар).

-  Вытворчае аб’яднанне “Хлебапрадукты” (узначальвае генеральны дырэктар).

2.  У раёнах:

-  Упраўленні с/г і харчаваннем (начальнікі), на базе асобных прадпрыемстваў (добрапрацуючых) могуць стварацца ўнітарныя прадпрыемствы (“Асобіна”). У яго ўваходзяць гомельская птушкафабрыка, узаўскі камбінат хлебапрадуктаў, саўгасы “Праўда”, “Асобіна” і “Галавачова”.

-  Саўгасы: “Бярозкі”, “Цяплічны”, “Брылёва”, конзавод № 59, “Сожскі” і “Усход”.

-  Дзяржаўна-унітарныя с/г прадпрыемствы разнастайнага профілю.

-  Упраўленне с/г і харчаваннем.

У залежнасці ад памераў саўгаса, аб’ёма яго вытворчасці і спецыялізацыі ў ім ствараюцца: адзяленні, аграфермы, пераапрацоўваючыя заводы, агракамбінаты, фермы, участкі, брыгады, звенні.