Па канстытуцыі 1994 года нароўні з паняццем дзяржаўнае кіраванне уведзены тэрмін “выканаўчая ўлада”. Згодна арт. 95 прэзідэнт РБ з’яўляецца кіраўніком дзяржавы і выканаўчай улады. У арт. 106 для рэалізацыі паўнамоцтваў выканаўчай ўлады ў галінах эканомікі, знешняй палітыкі, абароны, нацыянальнай бяспекі, аховы гражданскага парадку і іншых сферах дзяржаўнага кіравання пры прэзідэнце РБ ствараецца кабінет міністраў.
Прыкметы дзяржаўнага кіравання:
1. Дзяржаўнае кіраванне – гэта канкрэтны від дзейнасці па ажыццяўленню адзінай дзейнасці ўлады, маючы функцыянальную і кампетэнцыённую спецыфіку, адрозніваючую яго ад іншых відаў рэалізацыі дзейнасці ўлады.
2. Дзяржаўнае кіраванне – дзейнасць выканауча-распарадчага характару. Асноўным накірункам яе дзейнасці з’яўляецца выкананне г. зн. Правядзенне ў жыццё законаў, падзаконных нарматыўных актаў. Гэта мэта дасягаецца скарыстоўваннем юрыдычна-уладальных паўнамоцтваў (распарадчасць).
3. Дзяржаўнае кіраванне – прэрагатыва спецыяльных субъектаў, абагуленна вызначаных як выканаўча-распараджальныя органы дзяржаўнай улады, кіравання.
4. Дзяржаўнае кіраванне – выканаўчая дзейнасць, ажыццяўлённая ў працэсе штодзёнага і непасрэднага кіраўніцтва гаспадарчым, сацыяльна-культурным, адміністратыўна-палітычным будаўніцтвам.
5. Дзяржаўнае кіраванне – падзаконная дзейнасць, ажыццяўлённая на аснове і па выкананню законаў. Гэта дзейнасць *********.
Гэта аснаўныя прыкметы дзяржаўнага кіравання.
Спецыфічныя прыкметы:
1. Вертыкальнасць (субардынацыйнасць і іерархічнасць) сістэмы выканаўча-распараджальных органаў.
2. Юрыдычна-уладарныя паўнамоцтвы рэалізуюцца гэтымі органамі ў адміністрацыйным парадку (пазасудовым).
3. Прадугледжваецца магчымасць па дзеючаму заканадаўству адміністратыўная праватворчасць – спалучэнне правапрымянення з праваўстанаўленнем.
4. Уключэнне ў механізм дзяржаўнага кіравання не толькі выканаўча-распараджальных органаў, але і ўсіх іншых звенняў кіраўнічага апарату (напрыклад адміністрацыя дзяржаўных прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў).
У такім выглядзе органы дзяржаўнага кіравання разглядаюцца ў якасці выканаўчага апарата дзяржаўнай улады.
3. Прырода выканаўчай улады характарызуецца двума момантымі:
1. Мае дзяржаўны характар і ўзнікае ў якасці самастойнай галіны ў развітых дэмакратычных краінах.
2. Вызначальную ролю ва ўзнікненні выканаўчай улады адыгрывае суб’ектыўны фактар.
На працягу 10-годдзяў дзяржаўна-прававая навука і практыка жыцця знаходзілася пад уплывам лозунгу “Уся ўлада Саветам”. Аднак палажэнне гэтага лозунга ў практыцы не адпавядала рэальнасці. У рэальным жыцці ўлада Саветаў падзялялася. У іх структуры выдзяляліся прынцыпы: падзяленне працы. Саветы для выканання сваіх жа рашэнняў стваралі выканкамы. Выдзялялася судовая улада, але Саветы прымалі ў іх непасрэдны ўдзел.
У 1994 годзе Беларусь прыняла Канстытуцыю, разлічаную на дэмакратызацыю. У арт. 6: “дзяржава грунтуецца па прынцыпу падзелу улад заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Дзяржаўныя органы ў межах сваіх паўнамоцтв самастойны, яны стрымліваюць, ураўноўваюць адзін аднаго.
Асаблівасці выканаўчай улады:
1. Выканаўчая ўлада прадстаўляе сабой адносна самастойную галіну адзінай дзяржаўнай улады РБ, якая ўзаемадзейнічае з заканадаўчай і судовай яе галінамі.
2. Выканаўчая ўлада самастойна, але толькі ў функцыянальна-кампетэнцыяльным сэнсе, яе можна ахарактарызаваць у якасці падсістэмы ў межах адзінай сістэмнай дзяржаўнай улады.
3. В/у абавязковы атрыбут дзяржаўна-уладарнага механізму, пабудаванага на прынцыпе падзела ўлад. Яна заўсёды існуе нароўні з заканадаўчай і судовай уладай.
4. В\у як і любое іншае праяўленне ўладарных паўнамоцтваў, ёсць здольнасць і магчымасць аказваць пэўнае ўздзеянне на дзейнасць, паводзіны, на права і магчымасць падпарадкаваць іншых сваёй волі.
5. В/у, з’яўляючыся галіной адзінай дзяржаўнай улады, не ********** з відамі дзяржаўнай дзейнасці. Адпаведны від такой дзейнасці не сама ўлада, а толькі форма яе практычнай рэалізацыі. Выканаўчая ўлада – гэта не адно і тое ж, што выканаўчая дзейнасць.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.