Кіраванне прамысловасцю ажыццяўляецца шляхам спалучэння цэнтральнага (рэспубліканскага кіравання з самастойнасцю і ініцыятывай прадпрымстваў, арганізацый, аб’яднанняў).
Дзяржаўнае кіраванне прамысловасцю ажыццяўляюць дзяржаўныя органы:
1. Цэнтральны орган кіравання – урад (прачытаць з-н аб Савеце міністраў і ...)
2. Рэспубліканскія органы (мін-ва прамысловасці, калегія пры мін-ве).
§ Беларускі дзяржаўны навукова-вытворчы канцэрн парашковай металургіі
§ Беларускі дзяржаўны навукова-вытворчы канцэрн міжгаліновага машына і прыборабудавання (Белмашпрыбор)
§ Беларускае дзяржаўнае аб’яднанне па нарыхтоўцы, перапрацоўцы і пастаўцы лому і атходаў горных і каляровых металаў.
§ Мін-ва эканомікі. Ёсць дэпартамент па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю і фонд дзяржаўнай маёмасці
3. Дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Савету міністраў (аб’яднанні, установы):
§ Беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці (узначальвае ген/дыр).
§ Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці (Беллегпром).
§ Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі тавараў народнага спажывання (Белмясцпром).
4. Мясцовае кіраванне. Агульнае кіраванне выпалняюць выканкамы базавага і абласнога тэрытарыяльнага ўзроўня.
Спецыяльныя органы ў сістэме (Аблвыканкамаў):
§ Камітэт па эканоміцы і рынкавым адносінам.
§ Камітэт па кіраванню дзяржаўнай маёмасці і прыватызацыі.
§ Камітэт прадпрыймальніцтва і інвестыцый.
У Гомелі:
a) Упраўленне эканомікі і рынкавых адносін.
b) Адзел па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі.
c) Адзел па працы і занятасці.
У раённых цэнтрах:
a) Адзелы эканомікі.
b) Адзелы рынкавых адносін і прыватызацыі.
У раёнах:
a) Адзелы эканомікі і рынкавых адносін.
У кіраванні прамысловасцю асноўным звяном з’яўляюцца прамысловыя прадпрыемствы (заводы, фабрікі). Кіруюцца на аснове спалучэння дзяржашнага кіравання з самастойнасцю суб’екта. Кіраванне асобным прадпрыемствам арганізоўваецца ў адпаведнасці з з-нам аб прадпрыемствах у РБ ад 14.12.90 г (са змяненнямі і дапаўненнямі).
Прадпрыемства – гэта самастойны гаспадарчы суб’ект, валодаючы правамі юрыдычнай асобы, які на аснове скарыстоўвання працоўным калектывам маёмасці, стварае і рэалізуе прадукцыю, выконвае работы, аказвае паслугі. Прадпрыемства незалежна ад формы ўласнасці на сродкі вытворчасці і іншую маёмасць, дзейнічае на прынцыпе гаспадарчага разліку.
Галоўнай задачай прадпрыемства з’яўляецца гаспадарчая дзейнасць, скіраваная на атрыманні прыбытку і задавальнення сацыяльных і эканамічных інтэрэсаў членаў працоўнага калектыву і ўласнікаў маёмасці прадпрыемства.
Задавальненне грамадзянскіх патрабаванняў у яго работах, паслугах рэгулююцца дзяржавай эканамічнымі метадамі.
У адпаведнасці з формамі ўласнасці, устаноўленымі з-нм РБ “Аб уласнасці” ад 11.12.90 г., могуць дзейнічаць прадпрыемствы наступных відаў, заснаваныя на:
1. Дзяржаўнай уласнасці.
2. Калектыўнай уласнасці.
3. Прыватнай.
4. Сумеснай.
5. Змешанай форме ўласнасці.
Дзяржаўныя прадпрыемствы з’яўляюцца юрыдычнай асобай маюць уласную назву з указаннем віду прадпрыемства.
Камунальнае прадпрыемства ствараецца мясцовымі органамі выканаўчай улады або ўпаўнаважанымі на тое іншымі органамі кіравання.
Прадпрыемства дзейнічае на аснове статута. Ён зацвярджаецца ўласнікам маёмасці або ўпаўнаважаным ім органам. Статут павінен утрымліваць указанне на уласніка прадпрыемства, назву і від прадпрыемства, яго месцазнаходжанне, мэты дзейнасці, пералік органаў кіравання і іх кампетэнцыю, памеры стутатнага фонду, парадак стварэння маёмасці прадпрыемства і ўмовы распараджэння маёмасцю, парадак размеркавання прыбытку, умовы рэарганізацыі і ліквідацыі прадпрыемства.
Прадпрыемствы на дабраахвотнай аснове аб’ядноўваюцца ў саюзы, гаспадарчыя асацыяцыі, канцэрны і іншыя аб’яднанні па галіновых, тэрытарыяльных або іншых прынцыпах.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.