Адміністратыўнае права: Курс лекцый (Тэмы 1-17: Дзяржаўнае кіраванне і выканаўчая ўлада. Кіраванне галінамі народнай гаспадаркі), страница 41

У нас праводзяцца мерапрыемствы па ахове прыроды.

28-29 сакавіка 1996 г. у Гомелі – міжнародная канферэнцыя “Чарнобыль: праблемы і рашэнні”. Благачынныя дзеянні міжнародных арганізацый па праектах і праграмах “Чырнобылю дапамогу”.

У Мазырскім пед.інсцітуце ў 2000 годзе – навукова-практычная міжнародная канферэнцыя “ Праблемы экалагічнай адукацыі Палесся ў постчарнобыльскі перыяд”.

Праводзяцца калегіі эколагаў вобласці.

Вярхоўны савет (13скліканне):выконве асноўныя палажэнне Канстытуцыі аб абароне правоў грамадзян 6.06.95, адобрыў канцэпцыю дзяржаўнай палітыкі ў галіна аховы навакольнага асяроддзя, правоў будучага пакаленняна карыстанне прыродна-рэсурсным патанцыялам,на кампенсацыю шкоды, нанесенай здароўю або маёмасці ў выніку парушэння правоў.

Па характару кампетэнцыі органы кіравання падзяляюцца на:

1.  Органы агульнай кампетэнцыі.

2.  Міжведамаснай  кампетэнцыі.

3.  Галіновай

4.  Спецыяльнай

Да 1-ага адносяцца:парламент краіны, прэідэнт, урад, мясцовыя органы прадстаўнічай і выканаўчай ўлады (саветы,выканкамы)

Да 2-ога: міністэрства аховы здароўя, міністэрства працы і сац. абароны, міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, міністэрства энергетыкі, міністэрства статыстыцы і аналіза.

Да 3-яга:усе міністэрствы і ведамаствы, ажыццяўляючыя кіраванне народнай гаспаларкай і скарыстанне ў сваёй дзейнасці прыродныя умовы (міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, міністэрства абароны, сувязі, транспарту і камунікаый,МУС, прамысловасці...).

ДА 4-ага:рэспубліканскі орган: міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (узначальвае Харужык).У міністэрствы ёсць дэпартамент гідраметэрыялогіі.НА міжнародным ўзроўні – акадэмія экалогіі (акадэмік Завальнюк, святар рымскай каталічнай канфесіі).

Мясцовае кіраванне.

Вобласць: камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (старшыня – Мачуленка ў Гомелі);

-  упраўленне эканомікі і арганізацыі прыродакарыстання;

-  упраўленне па надзвычайных сітуацыях і абароне насельніцтва ад вынікаў катастроф на ЧАЭС.

-  Аддзел эканамічнай экспертызы.

Грамадскае кіраванне – абласны савет беларускага таварыства аховы прыроды.

Гарады:

-  Аддзяленне аховы навакольнага асяроддзя (начальнік – Росін).

-  Аддзяленне па зямельных рэсурсах і землеўпарадкаванні.

У раёнах:

-  Горрайінспекцыі аховы навакольнага асяроддзя (узначальвае начальнік).

Экалагічны нагляд праводзіць ДАІ ці экалагічная міліцыя: у Гомельскім р-не, Рэчыцкім, Мазырскім, Калінкавіцкім, Петрыкаўскім, Веткаўскім р-нах.

Кіраванне транспартнай, дарожнай гаспадаркай і сувязю.

Транспартная дзейнасць – сукупнасць арганізацыйных і тэхналагічных аперацый па перамяшчэнню грузаў, пасажырскага багажу чыгуначным, аўтамабільным, рачным, паветраным і іншымі відамі транспарту, ці камбінацыі відаў транспарту, транспартна-экспедыцыйная дзейнасць і інш., звязаная з перавозкай транспартам. (З-н “Аб асновах транспартнай дзейнасці” ад 5.05.98 г.)

Транспарт і сувязь з’яўляюцца абслугоўваючымі галінамі народнай гаспадаркі, маюць вялікае значэнне ў культурным, гаспадарчым будаўніцтве.

Задачы транспарта: своечасовае, якаснае і поўнае задавальненне патрабаванняў народнай гаспадаркі і насельніцтва ў перавозках.

Ад паспяховасці працы транспартных прадпрыемстваў залежыць эфектыўнасць прамышленай і с/г вытворчасці, развіццё тавараабароту і гандлю, умацаванне дзяржаўнасці і суверэнітэту.

Органы кіравання падзяляюцца па відах транспарту.

Асноўныя віды транспарту:

-  Чыгуначны

-  Аўтамабільны

-  Водны (рачны).

-  Паветраны.

-  Трубаправадны.

Для транспарту характэрна высокая ступень цэнтралізацыі кіравання, што выклікана прызначэннем і асаблівасцю транспарта.

Чыгуначны транспарт.

Чыгуначны транспарт – гэта від назеінага рэйкавага транспарту, які ўяўляе сукупнасць яго камунікацый і транспартных сродкаў, што забяспечвае кіраванне і эксплуатацыйную дзейнасць чыгуначнага транспарта.