Падзеі – гата з’явы, якія не залежаць ад волі людзей.
Агульнай умовай уступлення арганізацыі і асоб у а/п адносіны з’яўляецца наяўнасць іх адміністратыўнай праваздольнасці.
Адміністратыўная праваздольнасць – гэта здольнасць набываць комплекс правоў і абавязкаў у сферы дзяржаўнага кіравання, прадугледжаных і забяспечаных нормамі а/п. Але гэтая умова яшчэ не сведчыць аб наяўнасці канкрэтных а/п адносін. Для гэтага неабходна каб асоба, арганізацыя валодалі адміністратыўнай дзеяздольнасцю (здольнасць практычны рэалізаваць у праваадносінах сваю адміністратыўную праваздольнасць, свае юрыдычныя правы і абавязкі). Адміністратыўная праваздольнасць органаў выканаўчай улады праяўляецца ў кампетэнцыі, якой надзеляецца кожны з іх пры ўтварэнні.
Адміністратыўная праваздольнасць і дзеездольнасць органаў кіравання ўзнікае адначасова з іх узнікненнем і вызначэннем кампетэнцыі. Пры гэтым, у большасці, органы кіравання павінны ўступаць у а/п адносіны, якія адыгрываюць ролю асноўнага сродку практычнай рэалізацыі, належачай ім кампетэнцыі (агульнай ці спецыяльнай).
4. Віды а/п адносін.
А/п адносіны не аднародныя і могуць класіфікавацца па шэрагу асноў. Пры гэтым уласцівы ім элемент уладарнасці праяўляецца па рознаму.
I. 1. Асноўныя.
2. Неасноўныя
Асноўныя – непасрэдна выяўляюць сутнасць кіравання, ажыццяўляюцца па форме “каманда-выкананне”.
Неасноўныя – узнікаюць у сферы кіравання, але не прызначаныя аказваць прамое кіраванне ўздзеяння суб’екта на аб’ект (суб’ект-суб’ект).
II. 1. Субардынацыйныя
2. Каардынацыйныя
Субардынацыйныя – будуюцца на аўтарытарнасці, уладарнасці юрыдычных волеўяўленняў суб’екта кіравання.
Каардынацыйныя будуюцца без аўтарытарнасці, без уладарнасці (паміж не супадпарадкаванымі органамі).
Па юрыдычнаму характару ўзаемадзеяння бакоў:
III. 1. Вертыкальныя
2. Гарызантальныя
Вертыкальныя (уладаадносіны) – узнікаюць паміж супадпарадкавальнымі бакамі, што сведчыць аб адсутнасці ў іх роўнасці бакоў.
Прыкметы вертыкальных адносін:
· Няроўнасць бакоў
· Падпарадкаванне аднаго бока другому
· Бываюць выпадкі, калі падпарадкаванне не дакладна вызначана (грамадзянін – выканаўчая ўлада)
· Многія падпарадкавальныя адносіны ўзнікаюць паміж несупадпарадкавальнымі ўдзельнікамі, аднак у дадзеным выпадку адзін з бакоў надзяляецца кампетэнцыяй выдаваць нарматыўныя акты абавязкова для другога боку (у галіне міжведамственнага кіравання)
· Ажыццяўленне органамі выканаўчай улады кантрольна-наглядных функцый.
Гарызантальныя – такія адносіны, у межах якіх бакі фактычна і юрыдычна раўнапраўныя. У іх адсутнічаюць юрыдычна-уладарныя волевыяўленні аднаго боку, і абавязкі да другога боку.
Выдзеліць і дакладна акрэсліць гарызантальныя адносіны даволі цяжка, паколькі яны, не з’яўляючыся тыповымі для сферы дзяржаўнага кіравання, праяўляюцца не так яскрава, як вертыкальныя. Аднак кіраўнічая практыка дае пэўныя асновы для таго, каб да іх аднесці наступныя прававыя адносіны:
1. Адносіны, якія папярэднічаюць непасрэднаму кіраўнічаму ўдзеянню, яны з’яўляюцца перадумовай вертыкальных адносін, ствараюць умовы, неабходныя для прыняцця аднабаковага юрыдычна-уладарнага рашэння (падрыхтоўка прыняцця сумеснага нарматыўна-прававога акта).
Адносіны па правядзенню сумесных пасяджэнняў (паміж двух міністэрстваў), адносіны па фарміраванню міжведамасных, кансультацыйных дарадчых, каардынацыйных саветаў.
Адносіны паміж органамі выканаўчай улады і грамадскіх фарміраванняў па прыняццю пагаднення.
2. Адносіны, узнікаючыя пасля ажыццяўлення непасрэднага кіруючага уздзеяння ў мэтах стварэння ўмоў для эффектыўнай рэалізацыі прынятага у аднабаковым парадку і юрыдычна-уладарнага рашэння; скіраваныя на выпрацоку сумесных мер для выканання нарматыўна-прававых актаў (фарміраванне міжведамственных камісій, правядзенне сумесных рэвізій, праверак).
3. Адносіны адм/працэсуальнага характару, у якіх бакі займаюць раўнапраўнае становішча (вытворчасць па скаргах, па справах аб адм. правапарушэннях).
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.