Адміністратыўнае права: Курс лекцый (Тэмы 1-17: Дзяржаўнае кіраванне і выканаўчая ўлада. Кіраванне галінамі народнай гаспадаркі), страница 26

5.    Усе акты дзяржаўнага уіравання падзяляюцца па юрыдычных уласцівасцях, або па матэрыяльных прыкметах на:

1.  Нарматыўныя акты

2.  Індывідуальныя акты

3.  Змешаныя акты

Норматыўныя акты ўстанаўліваюць, змяняюць, адмяняюць нормы права. Нарматыўныя акты – гэта агульныя правілы безасабовага характару, разлічаныя на шматлікае прымяненне да ўсіх прадугледжаных імі выпадкаў.

Выдаюцца для рэгулявання аднатыповых грамадскіх адносін і абавязковы для ўсіх суб’ектаў такіх адносін.

Нарматыўныя акты выдаюцца або без абмежаванага тэрміна дзеяння (прымяняюцца, пакуль не адменены, ці не выданы новыя акты, якія іх замяняюць), або на працяглы тэрмін.

Яны належаць да ліку тых актаў, якія нароўні з законамі у тэорыі і практыцы ахопліваюцца тэрмінам заканадаўства. Гэта ёсць адно з важнейшых прынцыпаў права.

Індывідуальныя акты (адміністратыўныя) не прытрымліваюцца агульных правіл, норм права. Гэта рашэнні органаў дзяржаўнага кіравання па канкрэтных пытаннях, якія адносяцца да іх кампетэнцыі. Гэта ўрада аб зацвярджэніі тытульных спісаў будоўляў; загад міністэрства аб прызначэнні на пасаду, рашэнне выканкама альбо мясцовай адміністрацыі, якія тычацца канкрэтнага грамадзяніна.

Нярэдка індывідуальныя акты выступаюць як акты прымянення норм права да канкрэтных выпадках. З дапамогай актаў вырашаецца вялікая колькасць пытанняў жыцця дзяржавы – гэта найбольш распаўсюджаная прававая форма кіраўнічай дзейнасці.

Акты змешаныя ўтрымліваюць і норму права і рашэнні па канкрэтных пытаннях. Яны скарыстоўваюцца як сродак вырашэння ў адным акце комплекса задач, якія адносяцца да таго ці іншага пытання. Гэта рашэнні выканкамаў, пастановы Савета Міністраў. Па ўзроўню органаў, якія іх прымаюць акты падзяляюцца на:

1.Цантральныя акты (урада)

2.Рэспубліканскія акты (рэспубліканскія органы)

3.Мясцовыя

Па характару кампетэнцыі на:

1.  Агульнай кампетэнцыі

2.  Галіновай кампетэнцыі

3.  Міжгаліновай (дзяржаўныя камітэты, міністэрства)

Адміністратыўныя органы агульнай кампетэнцыі (пр-т, Савет Міністраў, ваканкамы і мясцовыя адміністрацыі) валодаюць большай юрыдычнай сілай за акты галіновай і міжгаліновай кампетэнцыі. Для разнастайных актаў дзяржаўнага кіравання зак-вам ўстанаўліваюцца розныя назвы (формы):

1.   Пастановы і т.д.

Рэспубліканскія органы: міністэрствы, дзяржаўныя камітэты, упраўленне нац. банку РБ (пасты, загады).

Далей глядзіце з-н “Аб НПА”.

Пастановы, якія прыймаюцца калегіяльна (камісіяй).

6.   У залежнасці ад спосабу аховы прававыя акты ад парушэнняў (невыканання, недобрасумленнае выкананне) можна выдзеліць акты ахоўваючыя мерамі дысцыплінарнай або адміністратыўнай адказнасці:

а)   Да першых адносяцца акты, якія адрасаваны ніжэйстаячым выканаўчым органам і падпарадкаваным кіраўнічым работнікам, на якіх распаўсюджваецца дысцыплінарная ўлада кіраўніка.

б) Да другой групы адносяцца прававыя акты, якія ўтрымліваюць агульнаабавязковасць прававых паводзін у сферы дзяржаўнага кіравання, дзеянне якіх распаўсюджваецца на асоб і арганізацыі не залежна ад іх службовых або ведамасных падпарадкавальнасцей. Гэта акты кіравання з адміністрацыйнай санкцыяй.

Упершыню ў СССР пералік правіл, за якія ўстанаўліваецца адміністратыўная адказнасць прыведзены у асновах заканадаўства СССР аб адміністратыўнай адказнасці (1980 г.). Гэтыя аснаўныя правілы былі перанесены ў прынятыя саюзнамі рэспублікамі кодэксы. Далей пералік правіл пашыраўся. Цяпер у кодэксу аб АП у ліку ахоўваючай адміністратыйнай санкцыі маюцца правілы:

1.  Па стандартызацыі і якасці прадукцыі

2.  У ліку і статысцыцы

3.  Бяспецы руху і карыстання транспартнымі сродкамі

4.  Вайсковага ўліку

5.  Пагранічнага рэжыму

6.  Тэхніцы бяспекі

7.  Радыацыйнай беспеке

8.  Карантын

9.  Па пашпартам

Прававыя акты з адміністратыўнай санкцыяй заўсёды нарматыўныя. З улікам таго, што адміністратыўныя санкцыі істотна закранаюць інтэрэсы грамадзян, арганізацый ...