Адміністратыўнае права: Курс лекцый (Тэмы 1-17: Дзяржаўнае кіраванне і выканаўчая ўлада. Кіраванне галінамі народнай гаспадаркі), страница 17

4.  Забеспячэнне рэалізацыі правоў і законных інтэрэсаў грамадзян і юрыдычных асоб

Служба ў дзяржаўным апараце грунтуецца па прынцыпах:

1.  Законнасці

2.  Прыярытэту правоў і законных інтэрэсаў грамадзян перад інтэрэсамі дзяржавы.

3.  Нязменнасці служачых дзяржаўнага апарату ў мэтах захавання пераемнасці ўлады і стабільнасці дзяржавы, калі іншае не прадугледжана законнымі актамі.

4.  Абавязковасці выкананя рашэнняў, прынятых вышэйшымі органамі і службовымі асобамі ў межах іх паўнамоцтваў для служачых ніжэйшых дзярж. органаў.

5.  Абавязковасці для ўсіх грамадзян і службовых асоб выканання законых патрабаванняў і падтрымання правамерных дзеянняў служачых дзярж. апарату.

6.  Падкантрольнасці і падправаздачнасці служачых дзяржаўнага апарату.

7.  Агульнадаступнасці службы ў дзярж. апараце.

8.  Асабістай адказнасці служачых дзярж. апарату.

9.  Прававой эканамічнай іс сацыяльнай абароненнасці служачых дзярж. апарата.

10.  Адказнасці за выкарыстанне службовага становішча ў супрацьпраўных мэтах.

У дзяржаўным апараце не ствараюцца структуры палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, якія дамагаюцца палітычных мэтаў. Служачыя дзярж. апарата кіруюцца патрабаваннямі заканадаўства і не звязаны рашэннямі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў.

3.   Дзяржаўны служачы – грамадзянін РБ, які займае дзяржаўную пасаду і ва ўстаноўленым парадку выконвае адпаведныя абавязкі, рэалізуе службовыя паўнамоцтвы, выконвае дзяржаўныя функцыі, за што рэгулярна атрымлівае грашовую аплату ў папярэдне вызначаных памерах.

    Паняцце дзяржаўнай службы ў шырокім і вузкім сэнсе.

1.  Асоба, якая займае ў парадку, устаноўленым прававымі актамі пасаду ў дзяржаўнай арганізацыі, органаў дзяржаўнай улады, на прадпрыемстве, установе.

2.  Грамадзянін РБ, які займае ва ўстаноўленам прававымі актамі парадку пасаду ў дзяржаўным органе.

Права на службу ў дзяржаўным апараце маюць грамадзяне РБ не залежна ад сацыяльныгы і маёмаснага становішча, расавай і нацыянальнай прыналежнасці, полу, адносін да рэлігіі...

Замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства могуць прыцягвацца для работы ў якасці кансультантаў і экспертаў.

Да служачых адносяцца: грамадзяне, якія займаюць у прадугледжаным заканадаўствам парадку пасады ў апараце нацыянальнага сходу (парламент), адміністрацыі прэзідэнта, савміна (урада), міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў, аб’яднанняў, мясцовых органаў прадстаўнічай і выканаўчай улады (мясцовыя саветы, выканкамы), у судах, пракуратуры, органах камітэту дзяржаўнага кантролю, нац. банку РБ, у дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах, мытных органаў, надзеленых адпаведнымі паўнамоцтвамі і атрымліваючыя за працу ўстаноўленую дзяржавай зарплату.

Дзейнасць дэпутатаў ажыццяўляць свае паўнамоцтвы на прафесійным цзроўні ў саветах усіх узроўнях (нац. сход), членаў урада залічваецца ў стаж работы ў якасці служачых дзяржаўнага апарату.

Да служачых дзярж. апарату не адносяцца асобы, якія ажыццяўляюць тэхнічнае абслугоўванне і забяспечванне функцый дзяржаўнага апарату. Пералік такіх асоб устанаўліваецца пр-там або урадам.

У дзяржаўным апараце не маюць права займаць пасады:

1.  Тыя, чыя прафесійная падрыхтоўка не адпавядае патрабаванням

2.  Абмежаваныя рашэннем судоў у дзеяздольнасці або прызнаныя недзеездольнымі, каму судом забаронена займацца пэўнай дзейнасцю.

3.  Маюць у адпаведнасці з заключэннем медыцынскай установы захворване.

********************?????????????????*********************???????????????*****

Пасада – гэта прадугледжаная актамі зак-ва або ўведзеная ва ўстаноўленым парадку структурная адзінка дзярж. органа, якая вызначае ў залежнасці ад кампетэнцыі дадзенага органа аб’ём паўнамочый і функцый асобы, якая яе займае.