7. Мін-вы РБ, дзяржаўныя камітэты, парадак утварэння, кампетэнцыя. Прававы статус мін-ра РБ.
8. Мясцовыя органы. Віды, прававы статус.
Літ-ра: глядзець раней + Палажэнне аб мін-ры (зацверджанае указам № 475 ад 12.11.95 г.; з-н аб прадпрыемствах ад 14.12.90 г.; Палажэнне аб адм-цыі прэз-та № 97 ад 23.01.97 г.); з-н аб прэз-це РБ ад 7.07.97 г.; з-н “Аб асновах службы ў дзярж. апараце” 1993 г.
1. Паняцце органаў в/у вытворнае ад прынцыпу падзела ўлад, а змест паняцця вызначаецца ўласцівасцямі самой улады. Гэта разнавіднасць дзяржаўнай улады, а з другога боку – суб’екты в/у, прызнаныя забяспечваць яе фармальную і фактычную рэалізацыю. Яны ажыццяўляюцца спецыфічна па зместу і метадам дзяржаўную дзейнасць – дзяржаўнае кіраванне, з’яўляючыся такім чынам органамі дзярж. кіравання.
Для выканання ўскладзеных функцый органы в/у надзелены дзяржаўна-уладарнымі паўнамоцтвамі, рэалізуемымі ў характэрных для гэтых органаў прававых формах. У межах сваёй кампетэнцыі, яны выдаюць прававыя акты і забяспечваюць іх выкананне.
Асаблівасці органаў в/у:
1. Ажыццяўляюць дзейнасць, якая па свайму юрыдычнаму зместу з’яўляецца выканаўчай і распарадчай.
2. У адпаведнасці з заканадаўствам яны валодаюць дзяржаўна-уладарнымі паўнамоцтвамі, у тым ліку і па выданню прававых актаў і іх рэалізацыі.
3. Падзаконнасць дзейнасці органаў в/у – найважнейшы момант у іх прававым палажэнні. Ва ўсёй сваёй дзейнасці яны павінны выкрнваць патрабаванні Канстытуцыі, з-наў, дэкрэтаў, указаў, у межах сваёй кампетэнцыі садзейнічаюць іх выкананню іншымі органамі.
4. Фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэту. Яны з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, валодаюць цывільнай праваздольнасцю.
5. Правы органаў в/у гарантуюцца Канстытуцыей, прэзідэнтам (кіраўніком дзяржавы), нарматыўна-прававымі актамі (устанаўленне іх статусу).
6. У якасці іх арганізацыйных гарантаў выступаюць: Прэзідэнт, органы, вырашаючыя пытанні ўтварэння адпаведных органаў, органы пракуратуры.
7. Абарона правоў органаў в/у можа ажыццяўляцца судом.
8. За неспрыяльныя вынікі дзейнасці органы нясуць адказнасць.
2. Органы выканаўчай улады можна класіфікаваць па шэрагу прыкмет:
У залежнасці ад дзяржаўнага упарадкавання, арганізацыйных форм, характару кампетэнцый, парадку вырашэння падведамственых пытанняў.
Па арганізацыйна-прававых формах:
1. Урад (Савмін).
2. Міністэрствы.
3. Дзяржаўныя камітэты.
4. Камітэты пры дзяржаўных камітэтах і мін-вах.
5. Службы і аб’яднанні.
6. Галоўныя упраўленні і упраўленні.
7. Дэпартаменты.
8. Інспекцыі.
9. Выканкамы.
10. Мясцовыя адміністрацыі.
11. Аддзелы, упраўленні.
У адпаведнасці з Канстытуцыяй (арт. 106) выканаўчую уладу ажыццяўляе урад –Савмін – цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання. Гэты яго статус замацаваны у законе “Аб савеце міністраў”.
У з-не “Аб савеце міністраў” у арт. 12 дано вызначэнне міністэрства, дзяржаўнага камітэта, камітэта пры дзяржаўным камітэце.
Ва ўказе прэзідэнта № 30 ад 1.01.97 г. “Аб сістэме рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных ураду РБ”.
26 мін-ваў, 19 дзяржаўных камітэтаў. Пералічаны аб’яднанні 16 адзінак. (Беларуская чыгунка, Белбытсаюз, Белкаапсаюз, Канцэрн Белхімнафтапром, Белтрансгаз).
Па характару кампетэнцыі:
1. Агульнай
2. Галіновай
3. Міжгаліновай
4. Унутранай кампетэнцыі
Агульнай – урад (Савмін), выканкамы, мясцовая адміністрацыя.
Галіновай – міністэрствы.
Міжгаліновай – дзяржаўныя камітэты (дзяржаўны падатковы камітэт; дзяржаўны патэнтны камітэт; дзяржаўны камітэт па зямельным рэсурсам, геадэзіі, картаграфіі); міністэрствы (фінансаў, эканомікі, працы).
Унутрыгаліновай – кіруюць даручанымі участкамі работы ў межах тэрыторый (рэгіёнамі ўнутры міністэрств).
Па парадку вырашэння падведзеных патанняў:
1. Калегіяльныя
2. Адзінаначальныя
Калегіяльныя – гэта арганізавана і юрыдычна аб’яднаныя групы асоб, якім належыць прыярытэт у прыняцці рашэнняў па ўсіх пытаннях кампетэнцыі органаў.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.