Адміністратыўнае права: Курс лекцый (Тэмы 1-17: Дзяржаўнае кіраванне і выканаўчая ўлада. Кіраванне галінамі народнай гаспадаркі), страница 25

Кантроль – тэрмін, ужываемый у розных значэннях. У адным выпадку, ён абазначае дзейнасць па праверцы таго, як прадпрыемства, арганізацыі, установы і т.д. выконваюць патрабаванні закона.

Кантроль абазначаецца як дзейнасць, скіраваная на тое, каб забяспечыць стабільнасць становішча ў той ці іншай галіне; або яго развіццё ў ******* рэчышчы. У гэтым сэнсе кажуць: “дзяржава кантралюе становішча”, “становішча выйшла з-пад кантролю”.

Кантроль – нагляд, назіранне за становішчам спраў.

У адрозненне ад простага назірання, кантроль азначае пэўнае карэктыруюшчае ўздзеянне на становішча. Дзяржава можа ўмяшацца ў працэс.

Адміністратыўныя меры – гэта спосабы ўздзеяння на працу устаноў, прадпрыемстваў і т.д., шляхам прамога ўстанаўлення іх абавязкаў, абапіраючыся на ўладарныя паўнамоцтвы.

Эканамічныя метады – уздзеянні на паводзіны працоўных калектываў, асоб, грамадзян, але яны арыентуюцца на ускоснае уздзеянне, на інтэрэсы і т.п., якія выклікаюць зацікаўленасць у выкананні пэўнай работы.

Рэгуляванне – ажыццяўленне пэўнай палітыкі ў адносінах адпаведнай галіны кіравання і яе рэалізацыю з дапамогай дзяржаўнага фінансавання і іншым шляхам. У аснове – прамое рэгуляванне.

Мэта назірання – добра ведаць становішча.

Спецыяльныя метады:

1.Устанаўленне дзяржаўных стандартаў.

2.Прымяненне дзяржаўных санкцый.

3.Рэгістрацыя дзейнасці.

4.Выданне дазволаў.

5.Матэрыяльныя і маральныя заахвочванні

6.Забарона.

7.Устаноўка правіл паводзін прыватнага характару.

8.Вызначэнне на пасаду.

4.    Акт дзяржаўнага кіравання – гэта падзаконнае афіцыйнае рашэнне, прынятае органам кіравання ў аднабакова-уладарным парадку, у адпаведнасці з  устаноўленай працэдурай па таму ці іншаму пытанню, аднесеная да яго каштоўнасць, увасобленная ў прадугледжаным законам форму.

Падзаконнасць – гэта значыць, што ён можа прымацца ў межах дзеючых законаў у адпаведнасці з імі. Ніякі акт дзяржаўнага кіравання не можа адмяніць або змяніць тыя ці іншыя палажэнні закона. Многія акты кіравання прымаюцца ў мэтах дэталізованнага, канкрэтнага развіцця ўказанняў закона.

Афіцыйны характар актаў азначае, што ён утрымлівае рашэнне, якое прынята адным або некалькімі органамі, ці службовымі асобамі ад імя дзяржавы.

Кіраўнічае рашэнне – змест акта кіравання. З яго дапамогай рэалізуюцца функцыі і задачы дзяржавы, ажыццяўляюцца правы і абавязкі дзяржаўных кіраўнікоў, аказваюцца адміністратыўныя паслугі, задавальняюцца і адхіляюцца прэтэнзіі.

У якасці акта кіравання можа разгледжвацца толькі рашэнне, якое аформлена належным чынам.

Выданні актаў кіравання адрозніваюцца ад падобных дзеянняў іншых органаў тым, што гэта аднабаковыя дзеянні, якія абапіраюцца на уладарныя паўнамоцтвы органаў дзяржаўнага кіравання і рэалізуюць іх.

Любы орган кіравання можа прымаць акты толькі па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, у межах гэтай кампетэнцыі і ў тым парадку, які прадугледжваецца законам (рашэнне выканкама – толькі калегіяльна).

Належнае афармленне акта кіравання – гэта выкарастанне адпаведнай назвы (пастанова, загад, інструкцыя, рашэнне), працэдуры яго прыняцця, уключае прадугледжаныя заканадаўствам узгадненні і візіраванні, падпісанне акта і выкананне іншых неабходных рэквізітаў (указанне нумара, шыфра і т.п.).

Афармленне мяркуе звачайна скарыстанне пісьмовай формы. У некаторых сферах – вусная форма (у ваеным кіраванні, на транспарце).

Некаторыя акты кіравання прымаюць канклюдэнтную форму. Гэта:

а)   Дарожныя знакі;

б)   Абазначэнне забароненых вучасткаў.

Важнай, неабходнай прыкметай акта з’яўляецца тое, што ён выклікае юрыдычныя наступствы, якія зводзяцца да таго, што адзін акт кіравання ўстанаўлівае або адмяняе правілы паводзін, нормы права (норматыўныя акты), другі накладвае канкрэтнія абавязкі напэўных суб’ектаў або прадстаўляе ім правы. Трэція з’яўляюцца юрыдычным фактам, у якім звязана ўзнікненне, адмяненне або змяненне прававых адносін у дзяржаўным кіраванні (прызначэнне на пасаду).

Многія акты маюць юрысдыкцыонны характар...******************************.