Асаблівасцю службы з’яўляецца тое, што гэта служба носіць не вытворчы характар. Непасрэдным вынікам іхняй працы не з’яўляецца стварэнне матэрыяльных каштоўнасцей. Іх праца звязана з арганізацыяй работы дзярж. органаў, аб’яднанняў, прадпрыемстваў, устаноў, стварэннем духоўных каштоўнасцей, непасрэдным уздзеяннем на людзей, а не матэрыяльныя аб’екты прыроды і заключаецца ў практысным ажыццяўленні задач і функцый дзяржавы.
Акрамя дзяржаўных служачых ёсць служачыя, працуючыя ў грамадскіх аб’яднаннях, арганізацыях (органы кіравання прафсаюзамі, калгасамі, кааператыўнымі арганізацыямі).
Адрозненне паміж імі заключаецца ў тым, што служачыя дзяржаўнага апарату, надзелены дзяржаўна-уладарнымі паўнамоцтвамі, дзейнічаюуь ад імя і па даручэнні дзяржавы і яе органаў. А службы грамадскіх арганізацый дзейнічаюць ад імя гэтых арганізацый. Праца дзяржаўных служачых аплачваецца дзяржавай.
Падзел дзярж. служачых на віды можна правесці па розных асных. Па ўласцівасцях пасад, часцей.
Галоўная аснова падзелу:
a) від дзяржаўнай дзейнасці
b) Характар працы або службы
c) Юрыдычныя уласцівасці пасады
У залежнасці ад відаў дзяржаўнай дзейнасці:
1. Органы дзяржаўнай улады (прадстаўнічай улады)
2. Выканаўчай улады
3. Суда
4. Пракуратуры
5. Дзяржаўнага кіравання
6. Дыпламатычны персанал ...
Па характару службы:
1. Кіраўнікі
2. Спецыялісты
3. Тэхнічныя выканаўцы
Кіраўнікам належыць важнейшая роля ў дзейнасці дзяржаўных органаў. Яны вызначаюць мэты дзейнасці, плануюць работу, падбіраюць кадры, каардынуюць дзейнасць розных звенняў апарата кіравання, арганізуюць кантроль за выкананнем.
Спецыялісты – служачыя, маючыя вышэйшую ці сярэднюю адукацыю; інш. рабочыя, выконваючыя работу, якая патрабуе спецыяльных ведаў і працоўных навыкаў, але не адносяцца да кіраўнікоў. Да ліку спецыялістаў адносяць персанал розных упраўленняў, служб (настаўнікі, врачы, інжэнеры).
Тэхнічныя выканаўцы – гэта служачыя, якія займаюцца падрыхтоўкай і афармленнем дакументаў, гаспадарчым абслугоўваннем, улікам і кантролем, справаводствам (машыністкі, інспектары, касіры, кантралёры).
Па юрыдычных уласцівасцях пасады:
1. Служачыя, якія маюць дзяржаўна-уладарныя паўнамоцтвы
2. Служачыя, якія не маюць іх
Дзеянне першых могуць цягнуць пэўныя наступствы.
У залежнасці ад асаблівасцей паўнамоцтваў сярод першых адрозніваюць:
а) Службовых асоб б) Прадстаўнікоў дзяржавы.
Службовыя асобы – дзяржаўныя служачыя, маючыя права ўчыняць дзеянні, якія цягнуць за сабой пэўныя вынікі (міністр, генеральны дырэктар, дырэктар завода).
Прадстаўнікі ўлады – дзяржаўныя служачыя, якія маюць права прад’явіць дзяржаўнай уладзе патрабаванне (даваць указанні, прадпісанні) ад імя дзяржавы і прымяняць меры уздзеяння да арганізацыі і асоб, якія не знаходзяцца ў іх падпарадкаванні. Гэта: работы розных дзяржаўных інспекцый, міліцыі, пракуратуры, следчых, суддзяў.
4. Парадак паступлення на дзяржаўную службу вызначаецца прав. Актамі з улікам:
1. Асаблівага статуса дзярж. органаў
2. Асаблівасці сфер і галін, да якіх гэтыя органы адносяцца
3. Катэгорыі дзяржаўных пасад
4. Спосабу размяшчэння гэтых пасад
Канстытуцыйны прынцып роўнай даступнасці грамадзян РБ да дзяржаўнай службы не выключае абмежавання для паступлення на гэтую службу.
Абмежаванне устанаўліваецца зак-мі і іншымі нарм. Актамі. Грамадзянін не можа быць прыняты на дзяржаўную службу у выпадках:
1. Наяўнасці блізкай роднасці або сваяцтва з дзяржаўным служачым, калі іхняя служба звязана з непасрэдным падпарадкаваннем аднаго другому. Да асоб, якія знаходзяцца ў блізкай роднасці аднесены: бацькі, муж, жонка, браты, сёстры, дзеці.
Для займання пэўных пасад устаноўлены ўзросны цэнз. Права на дзяржаўную службу маюць грамадзянін, дасягнуўшы 18 гадоў, і не старэй 60 гадоў, калі іншае не прадугледжана асобнымі нарматыўнымі актамі. Суддзя – 25, з патрабуючай адукацыяй і стажам.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.