Адміністратыўнае права: Курс лекцый (Тэмы 1-17: Дзяржаўнае кіраванне і выканаўчая ўлада. Кіраванне галінамі народнай гаспадаркі), страница 43

Дарожнабудаўнічыя трэсты – адкрытыя акцыянерныя таварыствы. У трэстах маюцца: дарожнабудаўнічыя ўпраўленні, кіруемыя начальнікамі.

Мостабудаўнічае арэнднае прадпрыемства – «Акведух».

У сістэме аграпрама: беларуская чыгунка і яе дарожнабудаўнічыя арганізацыі.

У некаторых ведамствах ёсць дарожна-будаўнічыя прадпрыемствы.

Кіраванне водным (рачным) транспартам.

Цэнтральны орган – Савет Міністраў.

Рэспубліканскі орган – мін-ва транспарту і камунікацый, у якім маецца ўпраўленне беларускаша рачного параходства (начальнік). У гэтым упраўленні ёсць беларуская інспекцыя рачнога параходства; беларуская інспекцыя рачнога рэгістру (начальнікі).

Састаў беларускага рачнога параходства: 

-  Парты (8 шт.). Гомельскі, Магілёўскі, Гродненскі, Калінкавіцкі.

-  Судабудаўнічыя і сударэмонтныя заводы (4 завода. Гомельскі, Рэчыцкі).

-  Прадпрыемства водных шляхоў – Белводшлях (4 шт.).

(Міжтэрытарыяльнае кіраванне):

-  Праектныя арганізацыі, праектнаканструктарскія арганізацыі – Белсуднапраект.

-  Інспекцыі па нагляду за бяспекай судаходства і тэхнічным станам флоту.

-  Рамонтныя базы (Петрыкаў), тэхнічныя участкі.

-  Прыстань.

-  Рачное судна – первічная вытворчая аператыўная адзінка.

Кіраванне паветраным транспартам.

Дзейнасць грамадзянскай авіацыі вызначаецца паветраным кодэксам.

Цэнтральны орган – Савет Міністраў.

Рэспубліканскія органы – Дзяржаўны камітэт па авіацыі (старшыня). Аб'яднанні: «Белавіа», «Белавіарамонт», «Трансавіаэкспарт». У Беларусі існуе 8 авіякампаній – 3 з іх дзяржаўныя.

Мясцовае кіраванне:

-  На базе авіаатрадаў – рэспубліканскія авіацыйныя унітарныя прадпрыемствы (аэрапорт Гомельавіа).

-  Аэрапорты (начальнік).

-  Паветраныя судны.

Кіраванне трубаправодным транспартам.

Трубаправод, як самастойны від транспарта выкарыстоўваецца для транспартавання нафты, газу, нафтапрадуктаў.

Праз Беларусь праходзіць некалькі трубапровадаў: Магістральны – Ямал-Еўропа, Белтрубаправодбуд.

Кіраванне газапровадам:

Цэнтральны орган – Савет Міністраў. Рэспубліканскія органы – мін-ва энергетыкі.У яго падпарадкаванні дзяржаўныя прадпрыемствы па транспартаванню і пастаўке газу (белтрансгаз).

У вобласці:

Упраўленні магістральных газаправадоў. (начальнік)  У Гомелі - гомельскае УМГ.

Кіраванне нафтапровадам.

Цэнтральны орган – Савет Міністраў. Яму падпарадкаваны беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі (белнафтахім), узначальвае пр-т канцэрна.

Гомельскае унітарнае прадпрыемства па транспартаванню нафты «Дружба» (генеральны дырэктар Касцючэнка).

Кіраванне сувяззю.

Сувязь з'яўляецца неад'емнай часткай вытворчай і сацыяльнай інфраструктуры РБ і функцыянуе на яе тэрыторыі, як узаемазвязаны вытворча-гаспадарчы комплекс, прызначаны для задавальнення патрэбнасцей грамадзян, органаў дзяржаўнай улады, беспекі, аховы правапарадку фізічных і юрыдычных асоб у паслугах электроннай і паштовай сувязі.

Сродкі сувязі разам са сродкамі вылічальнай тэхнікі складаюць тэхнічную базу забеспячэння працэсу збора, апрацоўкі, распаўсюджвання інфармацыі.

Сувязь падзяляецца на:

1.  Агульнага карыстання.

2.  Унутрыведамаснага.

Цэнтральны орган Савет Міністраў.

Рэспубліканскія міністэрства сувязі (м-р Ганчарэнка У.І.). У яго складзе: рэспубліканскае ўнітарнае аб'яднанне белпошта і белтэлекам (электрапошта).

Існуе каардынацыйны савет пры м-ве сувязі. Прадстаўнікі мін-ва абароны, МУС, м-ва прамысловасці, энергетыкі, транспарта і камунікацый, буаўніцтва і архітэктуры, адукацыі…

Вобласць:

Рэспубліканскія цэнтральныя прадпрыемствы – гомельаблпошта, аблтэлекам (дырэктар).

Гаспадарчы вузлы сувязі, тэлеграфы, АТС…

У раёнах: райвузлы, раённыя эксплуатацыйна-тэхнічныя вузлы сувязі, раённыя ўнітарныя прадпрыемства сувязі (начальнікі).

Кіраванне ўнутраным гандлем і грамадскім харчаваннем.

З-н «Аб абароне правоў спажыўцоў». 19.11.93 г.

Кіраванне ўнутраным гандлем.

Гандаль – гэта галіна народнай гаспадаркі Беларусі