Асаблівая частка – нормы, якія дзейнічаюць у маштабу галіны (сферы) дзяржаўнага кіравання. Гэта нормы, якія вызначаюць:
1. Арганізацыю кіравання народнай гаспадаркі Беларусі
2. Сацыяльна-культурных будаўніцтваў
3. Адміністратыўна-палітычных будаўніцтваў
4. Арганізацыю знешніх адносін
5. Асновы міжгаліновага кіраўніцтва
Кадыфікацыя.
У а/п кадыфікуюцца толькі адміністратыўныя правапарушэнні (1984г.- першы АПК, які быў уведзены з 1.06.85г.) Кодэкс аб’ядноўвае нормы матэрыяльнага і працэсуальнага права.
Тэма № 4. Навука адміністратыўнага права.
1. Паняцце, прадмет і сістэма навукі а/п.
2. Метад навукі а/п.
1. Навука – сістэма ведаў, раскрываючая заканамернасці ў развіцці прыроды і грамадства і спосабы ўздзеяння на навакольны свет.
Навука – сфера чалавечай дзейнасці, функцыя якой – выпрацоўка і тэарэтычная сістэматызацыя аб’ектыўных ведаў аб рэчаіснасці, адна з форм грамадскай свядомасці.
Навука а/п – гэта сістэма навуковых прадстаўленняў, ведаў і тэарытычных палажэнняў аб заканамернасцях, якія дзейнічаюць у сферах а/п як сукупнасць адпаведных прававых норм і іхняга прымянення органамі, службовымі асобамі выканаўчай улады, а таксама ўсімі звеннямі дз/к РБ.
На аснове аналізу пунктаў гледжання, якія маюцца ў тэорыі права і галіновых юрыдычных навуках, абагульнення адміністратыўнага заканадаўства і практыкі яго прымянення, можна зрабіць выснову, што прадмет пазнання навукі а/п ахоплівае такія асноўныя элементы, як:
- Прадмет галіны права
- Адміністратыўна прававыя катэгорыі
- Практыка органаў выканаўчай улады і звенняў дзяржаўнага кіравання
- Гісторыя развіцця а/п, як галіны права.
Пералічаныя элементы вывучаюцца ў адзінстве, так як цесна ўзаемазвязаны і утвараюць цэласны сістэмны прадмет навукі. Прадмет навукі можна лічыць аб’ектам, бо на яго скіраваны ўсі даследаванні.
Навука а/п мае сваю сістэму, пад якой разумеюць лагічную паслядоўнасць даследавання пытанняў, складаючых прадмет навукі.
Сістэма навукі а/п будуецца на аснове сувязі існуючай паміж разнастайнымі а/п інстытутамі (відамі).
У сістэму навукі а/п уваходзяць, найперш, утвараючыя прадмет а/п, як галіны, наступныя асноўныя віды (інстытуты):
1. Сутнасць дзяржаўнага кіравання і в/у
2. Віды а/п норм
3. Крыніцы
4. Сістэма галіны права
5. Прававы статус суб’екта і аб’екта дзяржаўнага кіравання
6. Прававыя формы і метады кіравання
7. Адміністратыўная адказнасць
8. Спосабы і сродкі забеспячэня дысцыпліны
9. Праблемы міжгаліновага кіравання
2. Метад – гэта спосаб дасягнення якой-небудзь мэты, вырашэння канкрэтнай задачы, пэўным чынам упарадкоўчая дзейнасць.
Метад – як сродак пазнання, ёсць спосаб узнаўлення ў мышленні вывучаемага прадмета.
Свядомае прымяненне навукова-абгрунтаваных метадаў з’яўляецца істотнейшай умовай атрымання новых ведаў.
Універсальныя: назіранне і апісанне.
Іншыя: аналіз, сінтэз, аналогія, параўнанне, эксперымент.
Асновай ўсіх метадаў пазнання з’яўляюцца аб’ектыўныя законы рэчаіснасці.
Пытанні навукі а/п распрацоўваюцца ў працах вучоных юрыстаў. Асабліва каштоўны ўклад уносят комплексныя даследванні, якія праводзяцца навуковымі калектывамі.
Развіццю садзейнічаюць і індывідуальныя распрацоўкі асобных праблем, напісання манаграм, артыкулаў, падручнікаў.
Тэма № 5. Грамадзяне – як суб’екты адміністратыўнага права.
1. Асновы адм/пр статуса грамадзян.
2. Правы і абавязкі грамадзян у сферы дзяржаўнага кіравання.
3. Гарантыі правоў грамадзян у сферы дзярж/кір.
4. Звароты грамадзян РБ і парадак іх разгляду.
Літаратура:
1. Всеобщая декларация 1948г.
2. Канстытуцыя
3. З-н “Аб савеце міністраў”
4. З-н “Аб грамадстве РБ” 1991г.
5. З-н “Аб прававым становішчы замежных грамадзян” 1993г.
6. З-н “Аб мясцовым кіраванні”
7. З-н “Аб зваротах грамадзян” 1996г.
8. З-н “Аб прадпрыемствах у РБ” 14.12.90г.
9. З-н “Аб сходах, мітынгах ...” 30.12.97г.
10. З-н “Аб рэспубліканскіх сходах” 12.07.00г.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.