Адміністратыўнае права: Курс лекцый (Тэмы 1-17: Дзяржаўнае кіраванне і выканаўчая ўлада. Кіраванне галінамі народнай гаспадаркі), страница 24

Да ліку дзеяняў, рэгулюючых адносіны такога роду можна аднесці дзеянні, учыняемыя штодзённа ў інтэрэсах арганізацыі і забеспячэння парадку працы дадзенага выканаўчага органа, што азначае забеспячэнне нармальных узаемадзеянняў усіх структурных падраздзяленняў апарата дадзеных органаў і яго адміністратыўнага апарату (персанал). Фактычна, гэта дзеянні, учыняемые кіраўніком выканаўчага органа, адрасаванае падпарадкаваным работнікам службовага апарата.

Але гэта не выключае магчымасці таго, што дзеянні такога роду мы увасабляем у адносінах, якія выходзяць за межы службовага апарату; напрыклад правядзенне інструктажа нарады з работнікамі ніжэйстаячых службовых органаў; правядзенне метадычнай работы.

Важнае значэнне маюць і вынікі альбо наступства здзясняемых  ******* кіраўнічых дзеянняў. У адным выпадку прамыя наступствы юрыдычнага характару, у другім – не вынікаюць. Такім чынам формы дзяржаўнага кіравання выступаюць у ролі:

1.  Форм рэалізацыі выканаўчай улады.

2.  Форм дзяржаўна-кіраўнічай дзейнасці.

Пануючае значэнне ў механізме функцыянавання выканаўчай улады належыць формам рэалізацыі выканаўчай улады, таму што яны ўвасабляюць знешнеюрыдычнае ўздзеянне, у іх праяўляецца выканаўчая ўлада з усімі яе атрыбутамі.

Гэта і ёсць форма дзяржаўнага кіравання.

Абагульняючы палажэнні, можна адзначыць, што:

Форма дзяржаўнага кіравання – знешняе выражэнне дзеяння выканаўчых органаў, ажыццяўляемае ў межах яго кампетэнцыі, якое выклікае пэўныя вынікі. 

2.   Класіфікацыя форм кіраўнічай дзейнасці праводзіцца па розных асновах. Найбольш распаўсюджанай і найбольш абгрунтаванай з’яўляецца падзел на:

1.  Прававыя;

2.  Неправавыя.

Па характару наступстваў:

Прававыя формы кіраўнічай дзейнасці цягнуць дакладна вызначаныя юрыдычныя наступствы. Таму іх называюць адміністратыўна-прававымі формамі кіравання. Гэта любыя знешневыражаныя дзеянні адпаведных суб’ектаў выканаўчай улады, учыненне якіх абавязкова цягне наступленне пэўных прававых вынікаў.

Неправавыя формы прамых юрыдычных вынікаў не цягнуць.

Неправавыя:

1.  Дазвольнага характару;

2.  Дзейнічаюць па рэгістрацыі;

3.  Выданне афіцыйных дакументаў (правоў)

Прававыя:

1.  Выданне юрыдычных актаў і здзяйсненне на іх аснове іншых дзеянняў юрыдычнага характара.

Форма кіраўнічай дзейнасці можа быць аднесена да прававой толькі ў выпадку, калі ў дзеяннях, учыняемых суб’ектамі в/у дакладна праяўляецца характэрнае юрыдычнае волевыяўленне суб’екта. Іншыя дзеянні, ажыццяўляемые выканаўчымі органамі штодзённа ў разнастойных варыянтах, звязаныя з працэсам непасрэднай рэалізацыі в/у адносяцца да неправавых форм (арганізацыйных, аналітычных, статыстычных, уліковых ...).

В/у рэалізуецца толькі яе суб’ектамі (а не падраздзяленнямі дарадчага, падрыхтоўчага, інш. дапаможнага тыпу) і толькі ў прававых формах.

Рэалізацыя выканаўчай улады магчыма толькі ў адміністратыўна-прававой форме.

Дзяржаўна-кіраўнічая дзейнасць можа выяўляцца ў абедзьвух формах.

Арганізацыйна-тэхнічныя і матэрыяльна-тэхнічныя дзеянні не могуць рэалізоўвацца як прававая форма.

3.  Метад – спосабы або сродкі дасягнення пастаўленых мэтаў, вырашэнне пастаўленых задач.

Метады дзяржаўнага кіравання паказваюць як, якім чынам дзяржава вырашае задачы ў галіне кіравання.

Метады вызначаюць якасны бок кіравання, па гэтаму паляпшаць кіраванне, яго эфектыўнасць – гэта значыць удасканаліваць яго метады.

Метады кіраўнічай дзейнасці можна падзяліць на агульныя, скарыстаемые пры выкананні ўсіх або асноўных функцыях кіравання на ўсіх асноўных стадыях кіраўнічага працэсу, і спецыяльныя метады, прымяняемыя пры ажыццяўленні асобных функцый або неасобных стадый.

У якасці агульных метадаў дзяржаўнага кіравання можна выдзеліць:

1.  Перакананне і прымус

2.  Назіранне, кантроль і распрацоўка мер уздзеяння

3.  Метады прамога і ўскоснага ўздзеяння (адміністратыўныя і эканамічныя меры)

4.  Рэгуляванне.