Адміністратыўнае права: Курс лекцый (Тэмы 1-17: Дзяржаўнае кіраванне і выканаўчая ўлада. Кіраванне галінамі народнай гаспадаркі), страница 10

1.  Адм/прававы статус грамадзян складае найважнейшую і арганічную частку іх агульнага прававога статусу, адм/прававы статус устанаўлівае  Канстытуцыя; дэкрэты № 4, 10 аб парадку выезду і ўезду (1993г.) і іншымі нарматыўнымі актамі.

Прынцыповыя аспекты грамадзянства рэглаіментуюцца палажэннем аб парадку *****, звязаных з грамадствам РБ, зацвержаных указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета (1992г.).

Правы і абавязкі грамадзян вытворны ад Канстытуцыі і канкрэтызуюцца ў многіх законах.

      Змест адм/прававога статуса складаюць:

1.  Комплекс іх праваў, свабод і абавязкаў, замацаваных нормамі а/п.

2.  Гарантыі рэалізацыі гэтых праваў, свабод і абавязкаў уключаючы іх ахову органамі дзяржаўнай улады.

      Нормы а/п аб статусе грамадзян утрымліваюцца ў:

1.  Комплексных прававых актах, у якіх толькі частка норм адносіцца да статуса грамадзяніна і чалавека (акты аб зямлі, уласнасці, прадпрыемствах).

2.  Спецыяльных прававых актах, якія канкрэтызуюць пытанні статуса чалавека і грамадзяніна.

Прававыя акты ўстанаўліваючыя прававы статус могуць падзяляцца ў залежнасці ад:

1.  Прынцыпу падзела улады

a)  Акты арганізацый прадстаўнічай улады

b)  Выканаўчай улады

2.  Юрыдычнай сілы

a)  Законы

b)  Падзаконныя акты

3.  Характара кампетэнцыі выдаючых органаў

a)  Органы агульнай кампетэнцыі

b)  Органы галіновай і міжгаліновай кампетэнцыі (ведамственыя акты, акты дзяржаўных камітэтаў)

c)  Органы мясцовага кіравання

Грамадзянін РБ мае больш правоў і абавязкаў чым проста асоба. Асобы, якія неграмадзяне, не маюць многіх правоў і абавязкаў грамадзян: не маюць права займаць дзяржаўныя пасады.

Адміністратыўна-прававы статус (правы, свабоды, абавязкі) грамадзян РБ устаноўлены К-ей, але ў фармаванні і рэалізацыі правоў вялікае значэнне належыць органам выканаўчай улады. У межах сваёй кампетэнцыі яны:

a)  Выдаюць прававыя акты, уплываючыя на змест статуса грамадзян, якія цягнуць набыццё імі праваў у той ці іншай сферы. Напрыклад, рэалізацыя права на адукацыю мяркуе выданне акта аб залічэнні ў навучальную установу

b)  Арганізуюць выкананне з-наў, маючых непасрдныя адносіны да адміністратыўна-прававога статусу.

c)  Дапамагаюць грамадзянам у рэалізацыі іх праваў (у пытаннях сацыяльнай абароны)

d)  Ажыццяўляе ахову прав і свабод грамадзян.

А/прававы статус грамадзян вызначаецца іх аб’ёмам і характарам іх адміністратыўнай правасуб’ектыўнасці.

Правасуб’ектыўнасць састаўляюць:

1.  Праваздольнасць

2.  Дзеяздольнасць

Праваздольнасць – гэта прызнаная законам фактычная магчымасць грамадзян быць суб’ектамі а/п, мець правы і абавязкі а/п-вога хар-ру. Узнікае з моманту нараджэння. Аб’ём і змест праваздольнасці ўстанаўліваецца і змяняецца з дапамогай а/права. Адміністратыўную праваздольнасць нельга перадаваць або адчужаць. Мяняецца законам аб праваздольнасці. Для асобных катэгорый грамадзян праваздольнасць можа быць часова абмежавана ў сувязі з учыненнем злачынства або адміністратыўнага правапарушэння (пазбаўленне волі, пазб-не спецыяльнага права ...).

Дзеездольнасць – гэта здольнасць грамадзяніна сваімі асабістымі дзеяннямі ажыццяўляць, набываць правы і выконваць абавязкі а/п характару.

Момант узнікнення адм. дзеяздольнасці дакладна не вызначаны. У поўным аб’ёме яна наступае з дасягненнем 18-гадовага ўзросту. А частковая – раней. Суб’ектам правапарушэння лічацца асобы з 16 гадоў. Асобы могуць уступаць у а/п адносіны і да 16 год.

Адносіны:

1.  У сувязі з рэалізацыей грамадзянамі належачых ім правоў (на ахову здароўя, на меддапамогу, на жыллё, на сацыяльную абараняемасць, адукацыю).

2.  З выкананнем ускладзеных абавязкаў (ахоўваць прыроду, плаціць падаткі і зборы, абараняць айчыну...)

3.  Звязаныя з парушэннем органаў дзяржаўнага кіравання і іх службовымі асобамі правоў, свабод і законных інтэрэсаў грамадзян (на аснове скаргі).

4.  З парушэннем грамадзянамі іх абавязкаў (адказнасць).

2.   Правы і абавязкі граждан па зместу можна падзяліць на 3 групы: