Определение неудовлетворительной структуры баланса и прогнозирование банкротства предприятия. Дисконтирование по простым процентам. Общие принципы управления пассивами. Системный подход к управлению пассивами (материал изложен белорусским языком)

Страницы работы

Содержание работы

25 Вызначэнне нездавальняючай структуры балансу iпрагназаванне банкруцтва прадпрыемства

Для значнай часткі знешніх карыстальнікаў апублікаваны ў друку або атрыманы нефармальным шляхам баланс суб'екта гаспадарання з'яўляецца асноўнай крыніцай інфармацыі для ацэнкі яго сучаснага і будучага фінансавага становішча. На аснове паказчыкаў фінансавага

становішча, разлічаных па балансе прадпрыемства, знешнія кары-стальнікі інфармацыі ажыццяўляюць ацэнку структуры балансу, якая можа быць прызнана здавальняючай або нездавальняючай.

Улічваючы гэтую ацэнку, інвестытары, патэнцыянальныя пас-таўшчыкі і пакупнікі, а таксама іншыя зацікаўленыя асобы прымаюць рашэнне аб мэтазгоднасці дзелавых адносін з гэтым суб'ектам гаспа-дарання. У якасці крытэрыяў для ацэнкі структуры балансу прадпры-емства выкарыстоўваюцца наступныя паказчыкі:

каэфіцыент бягучай ліквіднасці;

каэфіцыент забяспечанасці ўласнымі абаротнымі сродкамі.

У выпадку, калі адзін з каэфіцыентаў бягучай ліквіднасці або за-бяспечанасці ўласнымі абаротнымі сродкамі мае значэнне менш за нарматыўнае, структура бухгалтарскага балансу прызначаецца незда-вальняючай, а прадпрыемства неплацёжаздольным. Прадпрыемства лічыцца ўстойліва неплацёжаздольным у тым выпадку, калі мае мес-ца нездавальняючая структура бухгалтарскага балансу на працягу ча-тырох кварталаў, якія папярэднічаюць даце яго састаўлення.

Для выяўлення прадпрыемстваў, якія аказаліся пад пагрозай бан-круцтва выкарыстоўваюцца такія крытэрыі, як:

*каэфіцыент забяспечанасці фінансавых абавязацельстваў актывамі;

* каэфіцыент забяспечанасці пратэрмінаваных фінансавых абавязацельстваў актывамі.

Здольнасць прадпрыемства разлічыцца па пратэрмінаваных фінансавых абавязацельствах шля-хам рэалізацыі актываў характарызуе каэфіцыент забяспечанасці пра-тэрмінаваных фінансавых абавязацельстваў актывамі. Ён разлічваецца як адносіна сумы кароткатэрміновай і доўгатэрміновай пра-тэрмінаваных запазычанасцей да сумы валюты баланса. Для гэтай мэты выкарыстоўваецца інфармацыя раздзелаў "Рух пазыковых сродкаў" і "Дэбіторская і крэдыторская запазычанасць" дадатку да бухгалтарскага балансу (форма № 5).

Разлічваецца гэты паказчык па наступнай формуле:

КЗПА=5.111+5.121+5.131+5.151+5.231+5.241/1.299

дзе КЗПА — каэфіцыент забяспечанасці пратэрмінаваных фінанса-вых абавязацельстваў актывамі;

5.111 — доўгатэрміновыя крэдыты банкаў, не пагашаныя ў тэрмін;

5.121 — іншыя доўгатэрміновыя паказчыкі не пагашаныя ў тэрмін;

5.131-кратк.сроч. кред. не погаш. в срок

5.151-др. кратк. сроч паказатели , не погаш. в срок

5.231-просроч. краткосроч. кред. задолж.

5.241-просроч. долгосроч. кред. задолж.

5.299- валюта бух.баланса

26. ПРАЦЭНТНЬІЯ ВЫЛІЧЭННI.

У працэсе кіравання фінансамі ўзнікае патрэбнасць ацаніць эфек-тыўнасць фінансавых аперацый і звязаную з імі рызыку. Фінансавыя аперацыі ўключаюць трЬІ элементы: велічыню плацяжу, перыяд апе-рацыі і працэнтную стаўку. Указаныя тры элементы абумоўліваюць фінансавыя ўмовы аперацыі. Змяненне аднаго з гэтых элементаў вя-дзе за сабой змяненне іншых у межах адной аперацыі. Вышэйшыя фінансавыя вылічэнні з дапамогай метадаў колькаснага аналізу даз-валяюць пры заключэнні фінансавых аперацый прадугледзець розныя сітуацыі і ўлічыць разнастайныя абмежаванні і абставіны, зрабіць іх параўнальную ацэнку і выбраць у выніку найбольш аптымальны ва-рыянт заключэння фінансавай аперацыі. Такім чынам, вышэйшыя фінансавыя вылічэнні — сістэма спецыяльных разлікаў, звязаных з прыняццем кіраўніцкіх фінансавых рашэнняў, накіраваных на па-велічэнне прыбытку прадпрыемства.

Фінансавыя вылічэнні заснаваны на выкарыстанні простых і скла-даных працэнтаў. Фінансавыя вылічэнні з выкарыстаннем простых працэнтаў ажыццяўляюцца пры вызначэнні эфектыўнасці аперацый, якія заключаюцца на тэрмін не больш за год. Пры заключэнні доўга-тэрміновых фінансавых аперацый выкарыстоўваюцца складаныя працэнты, якія заснаваны на ўмове, што налічаныя за перыяд працэн-ты далучаюцца да першапачатковай сумы, а вызначэнне працэнтаў за наступны перыяд ажыццяўляецца зыходзячы з нарошчанай да пачат-ку гэтага перыяду сумы. Разлікі па складаных працэнтах можна вы-карыстоўваць і па кароткатэрміновых фінансавых абавязацельствах выпадках, калі працэнты налічваюцца штомесяц або штоквартальна. Асноўнымі азначэннямі, якімі карыстаюцца ў працэнтных вы-лічэннях, з'яўляюцца першапачатковая сума, сума працэнтаў за ўвесь

перыяд, колькасць перыядаў нарошчвання, працэнтная стаўка і на-рошчаная сума.

Першапачатковая сума — сума першапачаткова ўкладзенага ў справу катталу або доўгу Нарошчаная сума — сума першапачат-кова ўкладзеннага капіталу або доўгу разам з налічанымі працэн-тамі. Сума працэнтаў за ўвесь перыяд фінансавай аперацыі вызначагцца як здабытак першапачатковай сумы доўгу, выражанай у дзесятковых дробах, працэнтнай стаўкі І колькасці перыядаў нарошчвання. Колькасць перыядаў нарошчвання — колькасць перыядаў налічэння працэнтаў. Пры выкарыстанні простых працэнт-ных вылічэнняў перыяд нарошчвання вызначаецца як адносіна колькасці дзён дзеяння аперацыі да колькасці дзён у месяцы, квартале або годзе.

Працэнтныя вылічэнні могуць быць камерцыйнымі і дакладнымі. Камерцыйныя, або, як іх яшчэ называюць, звычайныя працэнтныя вылічэнні, ажыццяўляюць пры ўмове, што разліковая працягласць месяца складае 30, квартала — 90 і года — 360 дзён. Пры дакладных працэнтных вылічэннях бярэцца фактычная колькасць дзён месяца, квартала або года. Пры складаных працэнтных вылічэннях колькасць перыядаў нарошчвання раўняецца колькасці месяцаў, кварталаў або гадоў, на якую заключана фінансавая аперацыя.

Суму працэнтаў і нарошчаную суму пры выкарыстанні прортых працэнтных вылічэнняў можна вызначыць па наступнух формулах:

I=Р*i*n(1)
         S=Р+І,    (2)

дзе I— сума працэнтаў;

Р — першапачатковая сума;

i— працэнтная стаўка;

п — колькасць перыядаў налічэння працэнтаў;

S — нарошчаная сума.

На падставе гэтых дзвюх формул можна вывесці настуййую фор,-мулу для вызначэння нарошчанай сумы:

S=P+Р*і*n=Р(1+і*n)

Пры выкарыстанні другога і трэцяга варыянтаў, зыходзячы з умоў дэпазітнага дагавору, база для налічэння працэнтаў ў кожным перыядзе павялічваецца на суму далучаных працэнтаў да першапачатковага ўкладу, таму працэс нарошчвання адбываецца з паскарэннем у геаметрычнай прагрэсіі, што выражаецца наступнай формулай:

S=Р*(1+i)n.

У практычнай дзейнасці фінансавага менеджэра варыянтаў выка-рыстання капіталу можа быць значна больш. Ажыццяўляючы эканамічныя разлікі з выкарыстаннем простых і складаных працэнтаў, фінансавы менеджэр павінен выбраць найбольш эфектыўны варыянт з пункта гледжання найбольшай даходнасці і найменшай рызыкі Выкарыстанне працэнтных вылічэнняў знаходзіць шырокае распаўсюджванне пры разліках, звязаных не толькі з прагназаваннем эфектыўнасці выкарыстання банкаўскіх крэдытаў, але І пры выбары кантрактаў на пас;таўку тавараў, ацэнцы даходаў ад аблігацый, акцый і іншых каштоўных папер.

27. Дыскантаванне па простых працэнта

Дыскантаванне — прывядзенне будучых даходаў да сучаснага стану. Прынцып

Похожие материалы

Информация о работе