Прыбытак з'яўляецца адным з асноўных матываў інвестыцый, аднак фарміраванне інвестыцыйнага прыбытку звязана з інвестыцыйнай рызыкай, узровень якой значна перавышае ўзровень аперацыйнай рызыкі. Інеестыцыйная рызыка - верагоднасць узнікнення непрадбачаных фінансавых страт ва ўмовах нявызначанасці ітестыцыйнай дзейнасці. Паколькі інвестыцыі падраздзяляюцца на рэальныя і фінансавыя, то і інвестыцыйная рызыка дзеліцца на рызыку рэальнага і фінансавага інвесціравання.
Рызыка рэальнага інвесціраванняўзнікае ў выпадку парушэння каляндарнага плану выканання работ, іх нізкай якасці, перавышэння каштарыса капітальных выдаткаў і г. д. звязана з паніжэннем курсавой вартасцi і ліквіднасці акцый, аблігацый Рызыка фінансавага інвесціраваняя і іншых фондавых інструментаў, якія ўваходзяць у партфель фінансавых актываў прадпрыемства, плацёжаздольнасцю або банкруцтвам эмітэнтаў.
Крыніцамі ўзнікнення ўказаных відаў рызыкі могуць быць як знешнія, так і ўнутраныя прычыны. Знешнія прычыны абумоўліваюць інфдяцыйную, падатковую, працэнтную, валютную і часткова інвестыцыйную рызыку. Гэтыя віды рызыкі носяць пастаянны характар. У сувязі з такой іх асаблівасцю кіраўніцтва прадпрыемства і інвестытары могуць прадугадаць наступствы, абумоўленыя імі, аднак зрабіць уплыў на іх узровень яны не могуць. Таму гэтьш віды рызыкі адносяцца да прагназуемых і пастаянных.
Прагназаванне рызыкі патрабуе ведання як эканамічнай сітуацыі дзяржавы ў цэлым, так і фінансавага становішча партнёраў прадпрыемства, а таксама тэндэнцый іх змянення ў бліжэншай будучыні. Аднак не ўсе пералічаныя віды рызыкі можна дастаткова паспяхова прагназаваць. Вельмі складана, напрыклад, рабіць прагнозы датычна ўзроўняў валютнай, інфляцыйнай і падатковай рызыкі. Поўная непрадсказальнасць характэрна для рызыкі, якая ўзнікае па форс-мажорных абставінах. Таму кіраванне рызыкай з'яўляецца адной з найбольш складаных праблем фінансавага менеджменту.
Унутраныя прычыны ўзнікнення рызыкі звязаны з невысокай кваліфікацыяй менеджэраў, неэфектыўнай структураў актываў і пасіваў, празмернай схільнасцю да агрэсіўнага тыпу фінансавання актываў. Яны носяць часовы характар і ўзнікаюць на асобных этапах дзейнасці прадпрыемства. Адмоўныя наступствы гэтых фактараў можна ў значнай меры прадухіліць за кошт павышэння эфектыўнасці кіравання яго фінансамі. Улічваючы сукупнасць усіх гэтых абставін фінансавая рызыка можа быць у межах канкрэтнага прадпрыемства як кіраванай, так і некіраванай.
Сукупная рызыка дзейнасці прадпрыемства
Узаемадзеянне фінансавага і аперацыйнага рычагоў абумоўлівае ўзровень сукупнай рызыкі дзейнасці прадпрыемства. Дзеянне аперацыйнага рычага залежыць ад аб'ёму рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг і долі пастаянных выдаткаў у іх агульнай суме. Аднак няўстойлівасць попыту і цэн на прадукцыю, тавары, работы і паслугі не заўсёды дае магчымасць дасягнуць патрэбны аб'ём рэалізацыі, што з'яўляецца прычынай павелічэння сабекошту прадукцыі, выдаткаў абарачэння і паніжэння прыбытку прадпрыемства. 3 пашырэннем аб'ёмаў дзейнасці прадпрыемства ўзрастае і ўзровень рызыкі яго дзейнасці.
Усе пералічаныя віды рызыкі складаюць сукупную рызыку, на велічыню якой, акрамя аперацыйнага рычага, аказвае ўздзеянне і фінансавы рычаг, якія цесна звязаны паміж сабой.
Узровень сукупнаы рызыкі вызначаецца здабыткам сілы ўздзеяння аперацыйнага і фінансавага рычагоў па формуле: УСР=СУАР х СУФР ,дзе УСР-узровень сукупнай рызыкі;СУАР-сіла ўздзеяння аперацыйнага рычага;СУФР-сіла ўздзеяння фінансавага рычага..
Сіла ўздзеяння аперацыйнага рычага разлічваецца па формуле СУАР=ВМ : П, дзе ВМ-валавая маржа;
П — прыбытак.
Сіла ўздзеяння фінансавага рычага вызначаецца наступным чынам:СУФР=(НВ/(НВ-I))-(НВ/П), дзе СУФР-сіла ўздзеяння фінансавага рычага;НВ-нета-вынік эксплуатацыі прадпрыемства;I-сума працэнтаў за крэдыт.
Калі велічыня сілы ўздзеяння аперацыйнага рычага паказвае, у колькі разоў валавая маржа перавышае прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг, то велічыня сілы ўздзеяння фінансавага рычага паказвае, у колькі разоў нетавынік эксплуатацыі прадпрыемства перавышае ўказаны прыбытак.
Таму ўзровень сукупнай рызыкі можна разлічыць як УСР = (ВМ/П)/(НВ/П)
САПР паказвае на колькі працентау узрасце прыбытак пры павелічэнні дзейнасці на 1% і наадварот. Сіла ўздзеяння аперацыйнага рычага можа мець і адваротны бок, паколькі пры панiжэнні аб'ёму рэалізацыі ў яшчэ большай ступені будзе памяншацца прыбытак прадпрыемства. Прапорцыі гэтага паніжэння залежаць ад каэфiцыента аперацыйнага рычага.
Па гэтай прычыне прадпрыемствы з больш высокім узроўнем вытворчага рычага адносяцца да больш рызыковых з пункта погляду эканамічнай структуры і цэнавай рызыкі. Абумоўлена гэта няўстойлівасцю цэн на прадукцыю і тавары, сыравіну і энергію, попыту, што не заўсёды дазваляе атрьшаць патрэбны прырост аб'ёму рэалізацыі прадукцыі.
Сіла ўздзеяння аперацыйнага рычага ў большасці выпадкаў фарміруецца пад уздзеяннем такіх двух факгараў як змяненне натуральнага аб'ёму продажу і ўзроўню цэн або гандлёвых надбавак на прадпрыемствах гандлю. Меншую рызыку страты прыбытку ддя прадпрыемства нясе паніжэнне натуральнага аб'ёму продажу, а большую — паніжэнне цэн або гандлёвых надбавак. Сіла ўздзеяння аперацыйнага рычага, абумоўленая змяненнем толькі ўзроўню цэн або гандлёвых надбавак, разлічваецца шляхам дзялення выручкі або валавага даходу ад рэалізацыі тавараў на суму атрыманага прыбытку.
Што змяненне выручкі ў сувязі з ростам або паніжэннем цэн, не ўплывае на велічыню пастаянных вы даткаў і аказвае нязначны ўплыў на велічыню пераменных выдаткаў. Таму прырост выручкі ў выніку павышэння цэн на прадукцыю або валавага даходу пры павелічэнні гандлёвых надбавак практычна поўнасцю накіроўваецца на павелічэнне прыбытку. Калі ж выручка ад рэалізацыi прадукцыі або валавы даход змяніліся за кошт павелічэння або памяншэння натуральнага аб'ёму прадаж, то адначасова прапарцыяльна такому змяненню, змяняюцца і пераменныя выдаткі. Гэта і абумоўлівае разлік сілы ўздзеяння аперацыйнага рычага па формуле СУАР=ВМ/П.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.