Для фінансавага менеджэра найбольш складанай і адказнай функ-цыяй з'яўляецца выяўленне магчымасцей узнікнення крытычнай і ка-тастрафічнай відаў рызыкі. Да гаспадарчых аперацый з крытычным узроўнем фінансавых страт адносяцца аперацыі, якія могуць прывесці да страты ўсёй велічыні валавага даходу. У сувязі з гэтым зона крытычнай рызыкі знаходзіцца ў дыяпазоне ад пункта бястратнасці пункта бездаходнасці.
Крытэрыем ацэнкі ўзроўню катастрафічнай рызыкі з'яўляецца магчымасць страты ўсяго ўласнага капіталу. Пры надыходзе рызыковага выпадку такія аперацыі прыводзяць прадпрыемства да банкруцтвада і па гэтай прычыне аперацыі з катастрафічным узроўнем рызыкі могуць ажыццяўляцца тояькі ў экстрэмальных сітуацыях.
Колькасны аналіз рызыкі дае магчымасць выдзеліць гаспадарчыя аперацыі і інвестыцыі, якія знаходзяцца за межамі дапушчальнай рызыкі і ацаніць узровень канцэнтрацыі рызыкі па асобных аперацыях. Для гэтага неабходна вызначыць удзельную вагу пэўнай аперацыі або групы аднародных аперацый ў кожнай зоне рызыкі. Выяўленне гаспадарчых аперацый і інвестыцый, фінансавыя страты па якіх выходзяць за межы дапушчальнай рызыкі, дае магчымасць своечасова выкарыстаць адпаведныя формы прафілактыкі і страхавання рызыковых аперацый.
Унiкненне фінансавай рызыкі можа быць дасягнута пры адмове ад ажыццяўлення гаспадарчых аперацый і інвестыцый, узровень рызыкі па якіх празмерна вялікі, выкарыстання ў вялікіх памерах пазыковага капіталу, нізкаліквідных абаротных актываў, кароткатэрміновых фінансавых укладанняў у дэпазіты і аблігацыі. Аднак у большасці выпадкаў адмова ад такіх аперацый азначае ўзнікненне рызыкі страчанай выгады, паколькі адмова ад рызыковай аперацыі азначае і адмову ад атрымання прыбытку.
Адмова ад аднаго віду рызыкі можа стаць прычынай узнікнення іншага віду, больш высокага або адназначнага па ўзроўні. Адмова ад выкарыстання ў значных аб'ёмах крэдытаў банкаў, напрыклад, дае магчымасць пазбегнуць страты фінансавай устойлівасці прадпрыемства, аднак у выніку паніжэння эфекта фінансавага рычага паніжаецца і прыбытак прадпрыемства на ўкладзены капітал. Адмова ад размяшчэння свабодных грашовых сродкаў у дэпазітныя ўклады або ў каштоўныя паперы дазваляе ўнікнуць ад дэпазітнай і працэнтнай рызыкі, аднак вядзе да ўзнікнення інфляцыйнай рызыкі. Таму выкарыстоўваць такія метады ўнікнення фінансавай рызыкі неабходна пасля выяўлення ўсіх магчымых негатыўных наступстваў, якія могуць узнікнуць у выніку іх выкарыстання.
Ддя паніжэння фінансавай рызыкі ўжываецца такі прыём як лімітаванне кандэнтрацыі рызыкі шляхам усталявання гранічных сум выдаткаў, аб'ёмаў продажу, крэдытаў і іншых лімітаў. Сістэма фінансавых нарматываў можа ўключаць наступныя гранічныя ліміты:
* максімапьны памер выкарыстоўваемых у гаспадарчым абароце пазыковых сродкаў асобна для аперацыйнай і інвестыцыйнай дзейнасці;
* мінімальная ўдзельная вага высокаліквідных актываў з мэтай іх рэзервавання для пагашэння неадкладных фінансавых абавязацельстваў прадпрыемства;
* максімальны памер дэпазітнага ўкладу, размешчанага ў адным банку;
* максімальны памер таварнага і спажывецкага крэдыту, якія выдаюцца аднаму пакупніку;
* максімальны памер укладанняў сродкаў у каштоўныя паперы аднага эмітэнта;
* максімальны памер адцягнення сродкаў у дэбіторскую запазычанасць.
Такія ліміты могуць устанаўлівацца непасрэдна суб'ектамі гаспадарання, вышэйшымі органамі кіравання і дзяржаўнымі органамі ўлады ў якасці абавязковых нарматываў.
Адным са спосабаў нейтралізацыі рызыкі з'яўляецца размеркаванне інвесціруемых сродкаў паміж рознымі аб'ектамі ўкладання, якія непасрэдна не звязаны паміж сабой. Такі спосаб называецца дыверсіфікацыяй. Гэта можа быць шматгаліновая дзейнасць прадпрыемства, альтэрнатыўнае атрыманне даходу ад розных фінансавых аперацый, расшырэнне круга пакупнікоў прадукцыі прадпрыемства, выбар для правядзення валютных аперацый некалькіх відаў валют, уключэнне ў інвестыцыйную праграму розных інвестыцыйных праектаў з альтэрнатыўнай галіновай і рэгіянальнай накіраванасцю, а таксама іншыя спосабы дыверсіфІкацыі фінансавай рызыкі.
Акрамя дыверсіфікацыі рызыка можа быць зменшана і ў выніку яе размеркавання і частковай перадачы партнёрам. Трансферт рызыкі парнёрам можа ажыццяўляцца шляхам размеркавання яе паміж прад-лрыемствам і пастаўшчыкамі сыравіны і матэрыялаў у адпаведнасці з міжнароднымі правіламі ІНКОТЭРМС-90. Прадметам такога размеркавання з'яўляюцца страты пры перавозцы і выкананні пагрузачна-разгрузачных работ.
Трансферты рызыкі могуць ажыццяўляцца і ў выніку размеркавання яе паміж удзельнікамі лізінгавых і факторынгавых аперацьш. Па лізінгавых аперацыях арэндадаўцу можа перадавацца рызыка маральнага старэння абсталявання, а арандатару — рызыка страты абсталяваннем тэхнічнай прадукцыйнасці пры невыкананні iм ўстаноўленых правіл эксплуатацыі. Прадметам размеркавання фінансавых страт паміж удзельнікамі факторынгавых аперацый з'яўляецца крэдытная рызыка, якая перадаецца банку або факторынгавай кампаніі. Паколькі гэты спосаб змяншэння рызыкі носіць платны характар, то ўзнікае неабходнасць ацэнкі яго эфектыўнасці. Велічыня дысконіу, якую неабходна выплаціць фактору, не павінна перавышаць велічыні магчымых страт пры адмове ад ажыццяўлення факторынгавай аперацыі.
Для ўнікнення найбольш значных фінансавых страт выкарыстоўваецца страхаванне. 3 дапамогай страхавання ажыццяўляецца размеркаванне страт паміж усімі ўдзельнікамі страхавання. Страхавальнік гатоў адмовіцца ад часткі даходаў з мэтай унікнення рызыкі страты ўсяго капіталу або значнай яго часткі. Страхавую абарону ў памеры поўнага аб'ёму панесеных страт або страхавой сумы па дагаворы, разлічанай зыходзячы са страхавой ацэнкі маёмасці, забяспечвае маёмаснае страхаванне.
Частковую страхавую абарону па асобных відах фінансавай рызыкі забяспечвае страхаванне па сістэме прапарцыянальнай адказнасці, пры выкарыстанні якой сума страхавой кампенсацыі разлічваецца прапарцыянальна каэфіцыенту страхавання. Каэфiцыент страхавання уяўляе сабой суаднясенне вызначаных дагаворам страхавой сумы да страхавой ацэнкі аб'екта страхавання.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.