Первоноч ЛП=1165*15%=175 а ост сумма 1165-175=990 в соот с услов Лдог выпл на протяж 2-х лет.Дох. л/дат 20%в год от суммы задолж. Лиз.плат. осущ. ежекв.
Прадпрыемства не заўсёды можа працаваць з поўнай загрузкай вытворчых магутнасцен па прычыне дэфіцыту сродкаў вытворчасці. У некаторых выпадках попыт на прадукцыю можа перавысіць вытворчыя магчымасці прадпрыемства. Кіраўніцтва прадпрыемства павінна ўмець кіраваць актывамі, магчымасці атрымання якіх абмежаваны. У такіх умовах кіраўніцтву неабходна вырашыць задачу датычна аптымізацыі асартыментнай палітыкі, якая дасць магчымасць максімізаваць. паступленне грашовых сродкаў на разліковы рахунак у банку. Напрыклад пры недастатку сыравіны, вытворчых магутнасцей і г. д. прадпрыемству неабходна з магчымых асартыментных пазіцый выбраць тыя віды, вытворчасць і рэлізацыя якіх забяспечыць, скажам, максімум прыбытку на адзінку абмяжоўваючага фактару.
Калі напрыклад заяўкі гандлевых арганізацый дазваляюць загрузіць вытворчыя магутнасці поўнасцю, аднак фінансавыя рэсурсы не дазваляюць закупіць патрэбную колькасць сыравіны альбо матэрыялаў. Узнікае неабходнасць паменшыць выпуск прадукцыі. Зрабіць гэта можна прапарцыянальна забяспечанасці сыравінай па ўсіх асартыментных пазіцыях.
Аднак ці будзе правільным рашэнне аб памяншэнні выпуску прадукцыі? Для адказу на гэта пытанне неабходна разлічыць першачарговасць вытворчасці кожнага віду прадукцыі зыходзячы з яго рэнтабельнасці, што дазволіць вызначыць максімальны прыбытак пры наяўнасці зададзенай колькасці сыравіны. Паколькі пастаянныя выдаткі застаюцца нязменнымі пры розных маштабах вытворчасці за пэўны перыяд і не залежаць ад рашэнняў, якія будуць прыняты датычна колькасці і структуры вырабаў, рашэнне неабходна прымаць на падставе інфармацыі аб пераменных выдатках, якія змяняюцца прама прапарцыянальна аб'ёму вытворчай дзейнасці.Для гэтага неабходна правесці разлік пераменных выдаткау на адзінку прадукцыі.
Для правядзення далейшых разлікаў неабходна разлічыць валавы прыбытак на адзінку прадукцыі, пад якім у дадзеным выпадку падразумяваецца цана адзінкі прадукцыі за вылікам пераменных выдаткаў і валавы прыбытак на абмяжоуваючы фактар.
На падставе гэтых паказчыкаў вызначаецца чарговасць выпуску прадукцыі, зыходзячы з якой неабходна размеркаваць наяўныя рэсурсы сыравіны. У першую чаргу выпускаюцца тыя віды прадукцыі, якія прыносяць найбольшы прыбытак на адну адзінку сыравіны.
Магчымая колькасць упаковак прадукцыі вызначаецца ў разрэзе асартыментных пазіцый з улікам заявак ганддёвых арганізацый. На аснове праведзеных разлікау прадпрыемства выпускае толькі тыя віды прадукцыі, якія прыносяць наібольшы прыбытак і на выпуск якіх хопіць сыравіны. Такім чынам, пры размеркаванні дэфіцытных матэрыялаў з улікам максімізацыі прыбытку на абмяжоўваючы фактар у прадпрыемства мае магчымасць павялічыць прыбытак у параўнанні з варыянтам, калі дэфіцытныя матэрыялы размяркоўваюцца паміж усімі відамі прадукцыі.
Па такой жа методыцы можна рабіць прагнозныя разлікі на атрыманне максімальнай сумы прыбытку пры адсутнасці патрэбных вытворчых магутнасцей, недахопе кваліфікаваных рабочых, а таксама пры наяўнасці іншых абмяжоўваючых фактараў.
Дэбіторская і крэдыторская запазычанасць ўзнікае ў працэсе куплі-продажу тавараў, выканання работ і паслуг, разлікаў з супрацоўнікамі прадпрыемства і іншымі фізічнымі асобамі, размерка-вання і пераразмеркавання фінансавых рэсурсаў і выканання іншых разлікаў. Асноўная маса грашовых плацяжоў ажыццяўляецца ў безнаяўнай форме праз крэдытныя арганізацыі шляхам пералічэнняў сродкаў з рахункаў плацелыычыкаў на рахункі атрымальнікаў або ў выглядзе заліку ўзаемных патрабаванняў. Паколькі ў разліках знаходзіцца значная частка сродкаў прадпрыемства, кіраванне дэбіторскай і крэдыторскан запазычанасцю з'яўляецца важным участкам работы фінансавага менеджэра прадпрыемства.
Крэдыторская запазычанасць узнікае пры разліках з пастаўшчыкамі, прадпрымальнікамі і іншымі прадпрыемствамі і арганізацыямі, калі плацяжы ажыццяўляюцца пасля адгрузкі прадукцыі, тавараў, выканання работ і аказання паслуг. Гэта доўг ім за прадукцыю, работы або паслугі, запазычанасць па падатковых і іншых плацяжах і адна з крыніц часова прыцягненых сродкаў. Наяўнасць непратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці, якая не вядзе за сабой выплату штрафных санкцый, робіць станоўчы ўплыў на дзейнасць прадпрыемства, паколькі яно атрымлівае матэрыялы, паліва, тавары і іншыя матэрыяльныя рэсурсы з адтэрміноўкай на пэўны час плацяжу за іх. Часта крэдыторская запазычанасць з'яўляецца асноўнай крыніцай фарміравання абаротных актываў.
Дэбіторскую запазычанасць складаюць сродкі, якія належаць прадпрыемству і павінны быць пералічаны на яго рахунак у якасці платы за адгружаныя тавары або аказаныя паслугі. У складзе абаротных сродкаў адлюстроўваецца дэбіторская запазычанасць, тэрмін выплаты якой не перавышае аднаго года. Сродкі, што знаходзяцца на рахунках даўжнікоў, не ўдзельнічаюць у гаспадарчым абароце прад прыемства, таму робяць адмоўны ўплыў на яго фінансавае становішча.
На ўзровень дэбіторскай запазычанасці робяць уплыў такія фактары, як від прадукцыі, ёмкасць рынку, ступень насычанасці рынку дадзенай прадукцыяй, прыняты на прадпрыемстве парадак разлікаў і іншыя фактары. За эфектыўнае кіраванне дэбіторскай запазычанасцю нясе адказнасць галоўны бухгалтар, для якога вельмі важна правільна выбраць форму і парадак разлікаў.
У РБ прадугледжаны наступныя формы безнаяўных разлікаў:
* плацёжнымі патрабаваннямі;
* плацёжнымі даручэннямі;
* плацёжнымі патрабаваннямі-даручэннямі;
* акрэдытывамі;
* чэкамі;
* банкаўскімі пластыкавымі карткамі.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.