К оборач. А=выр/∑ акт=7,74. На основ. этих К.м. определить возм прирост хоз деят в % к предыд году. Этот показ расч по след. формуле. Δ объем реал. =Ч.Pr пр-тия/V реал *К капит-ии ЧPr *Ст-ть Акт/СК*К оборач А =0,017*0,89*4,032*7,74=0,396 или 39,6% Это означ, что при проинятии таких решен пр-ие д. увелич V хох деят на 39,6% Для обеспеч более выс R и больш Pr оно д. пересмотр указ парам с целью по увел К кап. по увел Pr, либо увел Об акт т.к. болеш увел темпы прироста V реал б. треб дополн фин рес. В том случ. когда для пр-тия б. необх такие увел. темпа прироста V хоз деят оно м. увел размер фин рес напр-х на потребл. В рез этогопо уменьш К кап-ии ЧPr, что ведет уменьш фин рес-в, котор б. направл на прирост V хоз деят.
У выпадку калі выкарыстанне ўнутраных механізмаў фінансавай стабілізацыі не дасягнула пастаўленай мэты па вывядзенні прадпрыемства са стану неплацёжаздольнасці, аднак пры аказанні яму знешней фінансавай дапамогі яно можа выйсці з крызісу, выкарыстоўваюцца санацыйныя метады яго фінансавага аздараўлення. Санацыя— сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне фінансава-эканамічнага становішча прадпрыемства з мэтай папярэджвання яго банкруцтва або павышэння канкурэнтаздольнасці.
Асновай для санацыі з'яўляецца наяўнасць рэальнай магчымасці ўзнаўлення гатацёжаздольнасці прадпрыемства-даўжніка шляхам аказання яму фінансавай дапамогі ўласнікамі або іншымі асобамі. Існуе некалькі формаў санацыі, выбар якіх залежыць ад патрэбнай велічыні прыросгу грашовага патоку, працягласці і характару крызіснай сітуацыі.
Пасля прыняцця рашэння аб мэтазгоднасці і магчымасці правядзення санацыі абгрунтоўваецца яе канцэпцыя, якая можа прадугледжваць як скарачэнне аб'ёмаў аперацыйнай або інвестыцыйнай дзейнасці прадпрыемства, так і дыверсікацыю гэтых відаў дзейнасці. Першы варыянт правядзення санацыі найбольш нежаданы ддя прадпрыемства, паколькі патрабуе адпаведнай яго рэструктурызацыі. У выніку санацыйнай рэструктурызацыі з мэтай фінансавай стабілізацыі прадпрыемства можа прыняць рашэнне аб ліквідацыі асобных вытворчых падраздзяленняў, рэалізацыі тых актываў, якія не прыносяць даход, адмовіцца ад вытворчасці некаторых нерэнтабельных відаў прадукцыі або рэалізацыі асобных таварных груп, а таксама прыняць іншыя рашэнні, накіраваныя на фінансавую стабілізацыю прадпрыемства.
У залежнасці ад канкрэтнай рынкавай сітуацыі прадпрыемства можа выбраць абарончую або наступальную канцэпцыі санацыі. Абарончая канцэпцыя санацыі выкарыстоўваецца ў выпадку, калі для фінансавага аздараўлення прадпрыемства неабходна скараціць аб'ёмы аперацыйнай дзейнасці, пазбавіцца ад шэрага структурных падраздзяленняў, незавершаных капітальных укладанняў і некаторых іншых актываў. У выніку выкарыстання абарончай канцэпцыі санацыі за кошт знешней фінансавай дапамогі пакрываюцца пратэрміна-ваныя плацяжы або ажыццяўляецца рэфінансаванне яго даўгоў, што дае магчымасць у далейшым збалансаваць грашовыя патокі прадпрыемства на больш нізкім узроўні.
У адваротным выпадку, калі для выхаду з фінансавага крызісу патрабуецца павялічыць прырост паступлення грашовых сродкаў за кошт знешнян фінансавай дапамогі фінансуюцца пашырэнне асартыменту канкурэнтаздольнай прадукцыі, выхад на іншыя рэгіянальныя рынкі, дыверсіфікацыя аперацыйнай і фінансавай дзейнасці. Для выканання гэтых задач распрацоўваецца наступальная канцэпцыя санацыі.
Санацыя займае важнае месца ў сістэме стабілізацыйных захадаў, накіраваных на вывад прадпрыемства з крызіснага фінансавага становішча і можа праводзіцца перад узбуджэннем крэдыторамі справы аб банкруцтве і ў працэсе ажыццяўлення такой справы. Найбольш распаўсюджанай з'яўляецца санацыя, якая ініцыіруецца самім прадпрыемствам да ўзбуджэння крэдыторамі справы аб яго банкруцтве. Такая санацыя носіць папераджальны характар і накіравана на вырашэнне задач антыкрызіснага фiнансавага кіравання прадпрыемствам.
Калі крызісны стан прадпрыемства вызначаецца як часовы i не носіць катастрафічнага характару санацыя прадпрыемства ажыццяў-ляецца шляхам рэструктурызацыі яго даўгоў. Рэструктурызацыя даўгоў— прагрс заключэння з крэдыторамі пагадненш аб змяненні структуры запазычанасці, у выніку якога крэдыторы могуць пагадзіцца прыняць меншы плацёж, перанесці пагашэнне даўгоў на больш позні тэрмін, прымаецца рашэнне аб прыняцці крэдытораў у склад акцыянераў або пайшчыкаў прадпрыемства-даўжніка.
Санацыя можа ажыццяўляцца і ў выніку змяншэння акцыянернага капiталу шляхам выпуску меншай колькасці новых акцьш і абмену іх на болыпую колькасць старых акцый. Гэта вядзе да паніжэння цаны ўласнага капіталу за кошт змяншэння выдаткаў на выплату дывідэндаў, паколькі прыбытак размяркоўваецца на меншы капітал;
Правядзенне санацыі ў працэсе вытворчасці справы аб банкруцтве магчыма толькі пры згодзе крэдытораў з умовамі рэструктурызацыі даўгоў. Санацыі прадпрыемства шляхам рэструктурызацыi яго даўгоў ажыццяўляецца аказаннем яму фінансавай дапамогі ўласнікамі, крэдыторамі або іншымі асобамі. Для гэтай мэты караткатэрміновыя крэдыты могуць пераафармляцца ў доўгатэрміновыя на папаўненне ўласных абаротных сродкаў, выдавацца мэтавыя банкаўскія крэдыты, датацыі, субвенцыі і льготнае крэдытыванне з дзяржаўнага бюджэту, перавод даўгоў на іншых юрыдычных асоб, спісанне санатарамі-крэдыторамі часткі даўгоў і іншыя спосабы ўхілення негшацёжаздольнасці прадпрыемства.
Рэструктурызацыя кароткатэрміновых крэдытаў у доўгатэрміновыя ажыццяўляецца, як правіла, банкамі, якія абслугоўваюць прадпрыемства, падлеглае санацыі, пасля ўважлівага яго аудыту. Выдача мэтавага крэдьпу неплацёжаздольнаму ІІрадпрыемству звязана з высокім узроўнем рызыкі. Па такіх крэдытах выкарыстоўваюцца высокія працэнтныя стаўкі, дзяржаўныя гарантыі, а ў склад кіраўніцгва прадпрыемствам (савета дырэктараў, праўлення) можа ўключацца прадстаўнік або ўпаўнаважаная асоба банка.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.