Пры прыняцці адмоўнага рашэння датычна вырабу скрынак на ўласным прадпрыемстве гэта сума будзе выдаткавана прадпрыемст-вам, аднак аднесена на сабекошт іншых відаў прадукцыі. Пераменныя агульнавытворчыя выдаткі тарнага цэха, абумоўленыя павелічэннем аб'ёму вытворчасці тары, напрыклад, дадатковы выдатак электра-энергіі, іншых матэрыяльных каштоўнасцей, знос малакаштоўных і недаўгавечных прадметаў складуць, далусцім, 124 тыс. р., якія трэба аднесці да рэлевантных і прыняць пад увагу пры прыняцці рашэння. Аднак у разліковы сабекошт тары агульнавытворчыя выдаткі будуць уключаны ў суме 124+ 170 = 294тыс. р.
Сказанае ў поўнай меры адносіцца і да агульнагаспадарчых вьвдат-каў, якія не зменяцца пад уплывам павелічэння аб'ёму вытворчасці тарнага цэха, аднак велічыня іх у сабекошце іншых відаў прадукцыі паменшыцца за кошт аднясення пэўнай долі на сабекошт драўляных скрынак. Калі каштарысная велічыня агульнавытворчых выдаткаў складае 4232 тыс. р., а доля заработнай платы рабочых, занятых вы-рабам драўляных скрынак, у агульнай велічыні заработнай платы ўсіх вытворчых рабочых — 2,3%, то ірэлевантная велічыня агульнагаспа-царчых выдаткаў у сабекошце драўляных скрынак складзе 4232x2,3: 100 = 97тыс.р.
Вельмі важным прыёмам фшансавага менеджменту з'яўляецца выяўленне незваротных выдаткаў, або выдаткаў мінулых перыядаў. Пад такімі выдаткамі разумеецца вартасць набытых раней рэсурсаў, калі выбар любога рашэння не можа зрабіць ніякага ўплыву на іх велі-чыню і таму яны не прымаюцца ў разлік пры прыняцці кіраўніцкага рашэння.
У практычнай дзейнасці могуць узнікаць і іншыя задачы, рашэнне якіх патрабуе выкарыстання разгледжанай класіфікацыі выдаткаў. Такія задачы вырашаюцца з улікам канкрэтнай эканамічнай сітуацыі і асаблівасцей гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства.
Актыў, як вынікае з міжнароднага стандарта "Падрыхтоўчая работа паўкладанні фінансавай справаздачнасці і яе падачы", - рэсурс, які кантралюецца прадпрыемствам, узнікаеў выніку папярэдніх падзей і ад якога чакаюцца будучыя эканамічныя прыбыткі. Заключаны ў актыве эканамічны прыбытак, які мяркуецца атрымаць, дазваляе патэнцыяльна садзейнічаць росту плыні грашовых сродкаў і іх эквівалентаў на прадпрыемстве.
Патэнцыял можа быць прадукцыйным, калі прыбытак з'яўляецца вынікам аперацыйнай дзейнасці прадпрыемства. Ен можа абарачацца ў грашовыя сродкі або ў іх эквіваленты, а таксама садзейнічаць абмежаванню адтоку грашовых сродкаў у тым выпадку, калі альтэрнатыўны вытворчы працэс памяншае выдаткі, патрэбныя для атрымання гэтага прыбытку.
Прадпрыемства выкарыстоўвае свае актывы для вытворчасці тавараў і аказання паслуг, здольных задавальняць патрэбы і запыты заказчыкаў. Паколькі гэтыя тавары або паслугі задавальняюць іх пат-рэбы, заказчыкі гатовы за іх заплаціць, што садзейнічае прытоку грашовых сродкаў на прадпрыемства. Меркаваны эканамічны прыбытак, які змяшчаецца ў актыве, можа паступаць на прадпрыемства рознымі шляхамі. Актыў можа быць:
*
выкарыстаны
самастойна або ў спалучэнні з іншымі актывамі
дпя вытворчасці тавараў або паслуг,
якія падлягаюць продажу; абменены на іншыя
актывы;
* скарыстаны для аплаты абавязацельстваў;
* размеркаваны паміж уладальнікамі прадпрыемства.
Фізічная форма не з'яўляецца асноўным паказчыкам існавання актыву. Так, ноў-хаў могуць адпавядаць вызначэнню актыву, калі захоўваючы сакрэт ноў-хаў, прадпрыемства кантралюе прыбытак, які чакаецца ад яго выкарыстання. Шэраг актываў, напрыклад, маёмасць і дэбіторская запазычанасць, звязаны з юрыдычнымі правамі, уключаючы права валодання. Аднак права валодання пры вызначэнні існавання актыву не з'яўляецца асноўным. Таму маёмасць, якая здаецца ў арэнду, з'яўляецца актывам, калі прадпрыемства кантралюе прыбытак, які мяркуецца атрымаць ад гэтай маёйасці. Здольнасць прадпрыемства кантраляваць велічыню прыбытку звычайна з'яўляецца вынікам юрыдычных правоў.
Кіраванне актывамі асноўваецца ў першую чаргу на іх класіфікацыі, якая можа ажыццяўляцца па розных адзнаках. Асноўныя з іх наступныя:
а) па формах функцыянавання:
* матэрыяльныя (асноўныя сродкі, незавершаныя капітальныя ўкладанні, прызначанае для мантажу абсталяванне, сыравіна, матэрыялы, малакаштоўныя і недаўгавечныя прадметы, незавершаная вытворчасць, гатовая прадукцыя, тавары і іншыя віды матэрыяльных актываў;
*
нематэрыяльныя
актывы (набытыя прадпрыемствам правы карыстання асобнымі прыроднымі рэсурсамі, патэнты, ноў-хаў, прамысловыя ўзоры і мадэлі,
таварныя знакі і гандлёвыя маркі, а таксама
іншыя актывы прадпрыемства, якія не маюць рэчавай
формы, аднак удзельнічаюць у гаспадарчай
дзейнасці і прыносяць прыбытак;
* фінанасавыя (грашовыя актывы ў нацыянальнай і замежнай валютах, дэбіторская запазычанасць, кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя фінансавыя ўкладанні);
б) па характару ўдзелу ў гаспадарчым працэсе і хуткасці абарачэння:
* абаротныя (бягучыя) актывы (вытворчыя запасы, малакаштоўныя і недаўгавечныя прадметы, незавершаная вытворчасць, гатовая прадукцыя і тавары, дэбіторская запазычанасць, грашовыя сродкі ў нацыянальнай і замежнай валютах, кароткатэрміновыя фінансавыя ўкладанні, выдаткі будучых перыядаў);
* пазаабаротныя актывы (асноўныя сродкі, нематэрыяльныя актывы, незавершаныя капітальныя ўкладанні, прызначанае для мантажу абсталяванне, доўгатэрміновыя фінансавыя ўкладанні);
в) па характару абслугоўвання асобных відау дзейнасці:
* аперацыйныя актывы (вытворчыя асноўныя сродкі, нематэрыяльныя актывы, якія абслугоўваюць аперацыйны працэс, абаротныя актывы за мінусам кароткатэрміновых фінансавых ўкладанняў);
* інвестыцыйныя актывы (незавершаныя капітальныя ўкладанні, прызначанае для мантажу абсталяванне, доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя фінансавыя ўкладанні);
г) па ступені ліквіднасці актываў:
* абсалютна ліквідныя актывы, якія не патрабугоць рэалізацыі і ўяўляюць сабой гатовыя сродкі плацяжу (грашовыя актывы ў нацыяльнай і замежных валютах);
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.