У сярэдзіне 80-х гг. XX стагоддзя лонданскімі банкамі, якія прыступілі да ставарэння адцзелаў па кіраванні рызыкай, быў уведзены тэрмін "фінансавая інжынерыя". Задачамі такіх аддзелаў з'яўляецца распрацоўка рашэнняў для карпарацый, якія падвяргаюцца рызыцы. Экспертные каманды банкаў і іх кліентаў вызначаюць фактары і ступень рызыкі, магчымасць атрымання жаданых для кліента вынікаў. Для дасягнення пастаўленых мэт выкарыстоўваецца патрэбны інструментарый, які складваецца з канцэгпуальных і фізічных сродкаў, а таксама фінансавых працэсаў.
Фінансавы менеджэр для кіравання рызыкай выкарыстоўвае такія канцэптуальныя сродкі як тэорыі вызначэння вартасці, партфеля каш тоўных папер, хеджыраванне, сістэмы бухгалтарскага уліку, параўнальнае падаткаабкладанне пры розных формах арганізацыі і відах гаспадарчай дзейнасці, асартыментнай палітыцы і г. д. Да фізічных сродкаў адносяцца такія фінансавыя інструменты як каштоўныя паперы, ф'ючарсы, апцыёны, свопы і іншыя вырыяцыі з вытворньші фінансавьші актывамі.
Канцэптуальныя і фінансавыя сродкі выкарыстоўваюцца для кіравання рызыкай у выніку ажыццяўлення такіх працэсаў як электронная сістэма гандлю на біржы, размяшчэнне каштоўных папер, дыверсіфікацыя інвестыцыйнага партфеля, арбітражныя аперацыі і іншыя стратэгіі з выкарыстаннем тэрміновых кантрактаў на фінансавыя актывы. Камбінаваннем указаных элементаў фінансавай інжынерыі распрадоўваюцца найбольш эфектыўныя для канкрэтнага кліента праектныя рашэнні.
Паколькі фінансавая інжынерыя займаецца распрацоўкай і творчым выкарыстаннем фінансавах тэхналогій для вырашэння праблем менеджмента канкрэтнага гасподарчага суб’екта, то ейможна дяць наступнае азначэнне. Финансавая ижынерыя – працэс пошука эфектыуных рашенняува умовах эканамічнай сітуацыі канкрэтнага перыяду з дапамогай канструявання і рэалізацыі фтансавых інструментаў, працэсаў і схем, якгя даюць магчымасць атрымаць неабходны вынік.
Узнікненне фінансавай інжынерыі абумоўлена ператварэннем ва умовах сучасных абставін фінансавай навукі з апісальнай у аналітычную. Асноўнымі фактарамі, якія абумоўліваюць неабходнасць фінансавай інжынерыі, становяцца павышэнне зменлівасці валютных курсаў, працэнтных ставак, таварных цэн, узмацненне канкурэнцыі як унутры фінансавага сектара, так і ў прамысловасці, гандлі і іншых галінах народнай гаспадаркі, а таксама глабалізацыя рынкаў. Практычнае прымяненне фінансавай інжынерыі менеджэрамі карпарацый абумоўлена паскораным развіццём тэхнічных сродкаў апрацоўкі інфармацыі і наяўнасцю высокаадукаваных спецыялістаў у галіне фінансаў.
Сфера выкарыстання фінансавай інфармацыі ўключае карпаратыўныя фінансы банкаў, нябанкаўскіх фінансавых устаноў і прадпрыемстваў нефінансавай сферы, Выкарыстоўваючы інструментарый фінансавай інжынерыі фінансавыя менеджэры займаюцца кіраваннем рызыкай, звязанай з доўгатэрміновымі і кароткатэрміновымі ўкладан-нямі грашовых сродкаў, абаротнага капіталу пры правядзенні шырокамаштабных гаспадарчых аперацый, фінансавымі праблемамі зліцця, пагльшання і раздзялення карпарацый, гандлем фінансавымі актывамі, распрацоўкай арбітражных стратэгій і іншымі праблемамі.
У асноўным фінансавыя інжынеры займаюцца пошукам рашэнняў асобных задач, прымяненне якіх з'яўляецца правільным толькі ва ўмовах дадзенай канкрэтнай сітуацыі. Таму такія рашэнні маюць аднаразовы характар і іх паўторнае выкарыстанне патрабуе адпаведнай дапрацоўкі з ўлікам змяненняў у заканадаўстве, эканамічнай сітуацыі і іншых фактараў.
Першыя этапам фінансавай інжынерыі з'яўляецца фінансавы аналіз, у выніку якога аналітык ажыццяўляе дэкампазіцыю грашовых патокаў прадпрыемства, вывучае ўласцівасці асобных элементаў гэтых патокаў, узаемаадносіны паміж імі, уплыў асобных фактараў на іх колькасныя паказчыкі. У выніку ён можа растлумачыць сутнасць асобных састаўляючых грашовых патокаў прадпрыемства і крыніцы рызыкі. Пасля завяршэння этапа фінансавага аналізу, расшыфроўкі сутнасці мінулага перыяду і акрэслення той задачы, якую неабходна вырашыць у будучыні, неабходна распрацоўка аптымальнага варыянта яе рашэння. Гэта задача фінансавага iнжынера, які адначасова можа быць і фінасавым аналітыкам.
Аднак у болыыасці выпадкаў прафесійных ведаў і вопыту, патрэбных для распрацоўкі і рэалізацыі новых фінансавых інструментаў, аперацый і схем, у фінансавага аналітыка не хапае. Таму на другім этапе такiя функцыі выконвае рабочая група фiнансавых інжынераў, у склад якой акрамя фінансавых аналітыкаў могуць уваходзіць юрысты, праграмісты, бухгалтары, спецыялісты па падаткаабкладанні і іншыя супрацоўнікі банка і яго кліента. Прадуктам работы гэтай групы павінна стаць выпрацоўка структурыраванага рашэння фінансавай праблемы прадпрыемства, карпарацыі або іншага аб'яднання суб'ектаў гаспадарання.
Структурыраванае рашэнне— рашэнне, якое складваецца з некалькіх частак, кожная з якіх прызначана для ўхілення пэўнай кампаненты сукутай рызыкі. Прынятае групай фінансавых інжынераў рашэнне, якое затым павінна быць зацверджана кіраўніцтвам фірмы, знаходзіць практычную рэалізацыю пры распрацоўцы падатковай, амартызацыйнай, уліковай палітык, фінансавых планаў, бізнес-плана, заключэнні дагавораў з пастаўшчыкамі і пакупнікамі, крэдытных дагавораў і іншых дакументаў, У гэтых дакументах распрацаваныя фінансавымі інжынерамі мадэлі і стратэгіі ўдакладняюцца з мэтай максімальнага хеджыравання" рызыкі ад змянення таварных цэн, вылютных курсаў, працэнтных і падатковых ставак і іншых фактараў сукупнай рызыкі.
Адной з важных задач фінансавай інжынерыі з'яўляецца выяўленне і мадэліраванне сукупнай рызыкі фірмы. Часта асобныя элементы цэнавай, працэнтнай і іншых відаў рызыкі ўзаемна кампенсуюцца. Напрыклад, рызыка сграт па пасівах банкаў з плаваючай працэнтнай стаўкай можа часткова, поўнасцю або нават з прыбыткам кампенсавацца даходамі, атрыманымі ад актываў, размешчаных на такіх жа ўмовах.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.