* высокаліквідныя актывы, якія прадапрыемства можа на працягу 1_месяца канверсаваць у грашовую наяўнасць без істотных страт іх бягучай рынкавай вартасці (кароткаіэрміновыя фінан савыя ўкладанні і кароткатэрміновая дэбіторская запазычанасць);
* сярэднеліквідныя актывы, якія прадпрыемства можа без адчувальных фінансавых страт канверсаваць у грашовую наяўнасць на працягу ад 1 да 6 месяцаў (дэбіторская запазычанасць, акрамя кароткатэрміновай і безнадзейнай, запасы гатовай прадукцыі і тавараў);
* слабаліквідныя актывы, да якіх
адносяцца запасьісыравіны і матэрыялаў, паўфабрыкаты, малакаштоўныя і недаўгавечыыя прадметы,
незавершаная вытворчасць, асноўныя сродкі, незавершаныя капітальныя ўкладанні,
прызначанае для мантажу абсталяванне, нематэрыяльньш актывы і доўгатэрміновыя фінансавыя ўкладанні, а таксама іншыя віды
маёмасці, якія могуць быць канверсаваны ў наяўныя грошы на працягу паўгода і
больш;
* неліквідныя актывы, якія нельга рэалізаваць ў адрыве ад рэалізацыі ўсяго прадпрыемства (безнадзейная дэбіторская запазычанасць, выдаткі будучых перыядаў).
Для кіравання актывамі важнае значэнне мае выдзяленне з валавай велічыні актываў вартасці чыстых актываў. Валавыя актывы ўяўляюць сабой усю сукупнасць маёмасных каштоўнасцей прадпры-емстеа, сфарміраваных як 'за кошт уласнага, так і пазыковага капіталу. Чыстыя актывы -- частка валавых актываў, сфармі-раваная за кошт уласнага капіталу і доўгатэрміновых пазык, якая разлічваецца як рознасць паміж еалавымі актывамі і велічынёй ска-рыстаных на іх фарміраванне кароткатэрміновых абавязацельстваў. Чыстыя актывы прадпрыемства разлічваюцца на падставе інфарматіыі яго балансу .
Як вынікае са зробленых разлікаў, доля чыстых актываў прадпры-емства ў іх. агульнай велічыне мае тэндэнцыю да паніжэння, што сведчыць або аб пагаршэнні фінансавага становішча прадпрыемства, або аб расшырэнні аб'ёмаў яго дзейнасці за кошт пазыковага капіта-лу. Калі ад велічыні чыстых актываў адняць доўгатэрміновыя абавя-зацельствы атрымаем вартасць актываў, сфармІраваных выключна за кошт уласнага капіталу.
Кіраванне актывамі можна падраздзяліць на кіраванне доўгатэрміновымі, бягучымі і фінансавымі актывамі. Бягучыя актывы— абаротны капітал, які ў працэсе свайго руху праходзіць кола паслядоўпых пераўтварэнняў ліквідных актываў у запасы вытворчасці, гатовай прадукцыі або тавараў ірахункі даўжнікоў, якія пасля аплаты зноў ператвараюцца ў ліквідныя актывы. У сувязі з гэтым яны называюцца яшчэ абаротнымі актывамі.
Такім чынам, наяўныя грошы, уклады і асобныя віды каштоўных папер, выдаткаваныя на набыццё фактараў вытворчасці, ператвараюцца ў гатовую прадукцыю, якая рэалізуецца пакупнікам. Пакупнікі ў сваю чаргу пералічваюць грошы са сваіх рахункаў на рахункі прадпрыемства, ператвараючы запазычанасць зноў у ліквідныя актывы. У выніку бягучыя актывы здзяйсняюць кругазварот.
Кругазварот абаротных актываў абумоўлівае неабходнасць раздзялення працэсу кіравання імі на: кіраванне запасамі таварна-матэрыяльных каштоўнасцей; кіраванне дэбіторскай запазычанасцю; кіраванне грашовай наяўнасцю.
Зыходзячы з крыніц фінансавання абаротных актываў выдзяляюцца валавыя, чыстыя і ўласныя абаротныя актывы. Валавыя абарот-ныя актывы фарміруюцца як за кошт уласнага, так і пазыковага капіталу. Іх велічыню характарызуе другі раздзел бухгалтарскага балансу. Чыстыя абаротныя актывы, або, як іх яшчэ інакш называюць, чысты рабочы капітал - - частка вшіавых абаротных ак-тываў: сфарміраваная за кошт уласнага і доўгатэрміновага пазыко-вага капіталу.
Калі пазаабаротныя актывы сфарміраваны выключна за кошт уласнага капіталу, то велічыня чыстых абаротных актываў вызначыцца як рознасць паміж валавымі абаротньмі актывамі і кароткатэрміновымі абавязацельствамі.
Уласныя абаротныя актывы менш за чыстыя абаротныя актывы на суму доўгатэрміновых абавязацельстваў. Калі прадпрыемства не вы-карыстоўвае доўгатэрміновыя пазыковыя сродкі для фінансавання абаротных актываў, то велічыні чыстых і ўласных абаротных актываў будуць аднолькавымі.
Галоунай мэтай кіравання актывамі прадпрыемства з'яўляецца мякісімізацыя прыбытку на ўкладзены капітал пры умове забеспячэня ўстойлівай і дастатковай плацёжаздольнасці. Мэта максімізацыі прыбытку ў залежнасці ад канкш_тных_акалічнасцен можа ставіццаў канкрэтных акалічнастей можа ставіцца у кароткатэрміновай або доўгатэрміновай перспектыве. Трэба адзначыць, што задачы максімізацыі прыбытку на ўкладзены капітал і забеспячэння высокай плацёжаздольнасці ў пэўнай меры супярэчаць адна адной.
Для павышэння рэнтабельнасці грашовыя сродкі, якія з’яуляюцца абсалютна ліквіднымі актывамі павінны быць укладзены у адпаведныя абаротныя і пазаабаротныя матэрыяльныя і фінансавыя актывы. Гэтыя актывы адрозніваюцца больш нізкай ліквіднасцю у параунанні з грашовымі сродкамі.
Аднак на разліковым рахунку прадпрыемства для забеспячэння ўстойлівай плацёжаздольнасці ўвесь час павінна знаходзіцца пэўная сума грашовых сродкаў, якая фактычна выключана з абароту. Тым не менш яна павінна быць дастатковай для забеспячэння бягучых чарговых выплат. Зыходзячы з гэтага, галоўнан задачай фінансавага менеджэра адносна кіравання актывамі з'яўляецца забеспячэнне пастаяннага балансу паміж плацёжаздольнасцю і рэнтабельнасцю за пасрэдніцтвам падтрымкі адпаведных памераў і структуры актываў.
Для вырашэння гэтай задачы ў сучасных умовах гаспадарання неабходна вырабляць і закупляць толькі такую прадукцыю, якую можна дастаткова хутка і выгадна прадаць. Прадпрыемства павінна мець магчымасць рашуча і хутка спыняць або прыпыняць вытворчасць тых найменняў таварнай прадукцыі, якія не прыносяць дастатковых аб'ёмаў продажу і прыбытку, робяць адмоўны ўплў на абарачальнасць актываў і плацёжаздольнасць прадпрыемства. Аднак значнай колькасці прадпрыемстваў дакладная і сістэмная ацэнка выгаднасці вытворчасці кожнага наймення таварнай прадукцыі адсутнічае. Гэта адносіцца і да гандлёвых прадпрыемстваў.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.