Рызыка, як неад'емны кампанент рынкавай эканомікі, суправаджае аперацыйную, фінансавую і інвестыцыйную віды дзейнасці прадпрыемства. Таму кіраўніцтва прадпрыемства або прадпрымальнік павінны ўмець выбіраць з альтэрнатыўных варыянтаў гаспадарчых аперацый або накірункаў укладання капіталу найбодып прымальныя, ацэньваючы іх з пазіцыі апраўданага ўзроўню рызыкі. Паколькі рызыка звязана з усімі відамi дзейнасці прадпрыемства, то яе можна падраздзяліць на аперацыйную, фінансавую і інвестыцыйную.
Аперацыйная рызыка— рызыка ў вытворчай або камерцытай дзейнасці ва ўмовах нявызначанасці сітуацыі па прычыне адсутнасці патрэбнай для прыняцця рашэння інфармацыі, што не гарантуе поўнага і адназначнага дасягнення станоўчага выніку. Адрозніваюць некалькі відаў аперацыйнай рызыкі, асноўнымі з якіх з'яўляюцца:
* эканамічная;
* цэнавая;
* камерцыйная;
* рызыка выпадковай страты (псавання) маёмасці.
Эканамічная рызыкапраяўляецца ў выглядзе невыканання запланаванага аб'ёму выпуску і рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг, тавараабароту ў выніку пралікаў кіраўніцтва прадпрыемства і пад ўплывам агульнаэканамічнай сітуацыі ў дзяржаве. Цэнавая рызыкаабумоўліваецца магчымасцю павышэння цэн на сыравіну, матэрыялы, работы, павелічэнне тарыфаў на паслугі і немагчымасцю павышэння цэн на гатовую прадукцыю і тавары.
Камерцыйная рызыказвязана з магчымай недобрасумленнасцю камерцыйных партнёраў, якія могуць не выканаць узятыя на сябе кантрактныя абавязацельствы або не вярнуць авансавыя плацяжы. Прычынай рызыкі выпадковай страты або псавання маёмасці з'яўляюцца навальныя няшчасці (паводка, ураган, пажар, крадзёж, тэхнагенная аварыя і г. д.).
Фінансавая дзейнасць прадпрыемства — сістэма дзеянняў па за-беспячэнні атрымання патрэбнага аб’ёму капіталу ад знешніх крыніц яго абслугоўванні і своечасовым звароце, а такссша укладанне свабодных грашовых сродкаў у фінансавыя актывы. Яна з'яўляецца галоўнай формай забеспячэння развіцця аперацыйнай і інвестыцыйнан дзейнасці і залежыць ад галіновых асаблівасцей і арганізацыйна-прававых формаў дзейнасці Ітрадпрыемства. 3 фінансавай дзейнасцю звязана некалькі відаў рызыкі, якія можна аб'яднаць тэрмінам фінансавая рызыка.
Фінансавая рызыка - верагоднасць узнікнення неспрыяльных фінансавых наступстваў у форме страты даходу або капіталу, якія цягнуць за сабой недахоп сродкаў для выплаты працэнтау па крэдытах, неплацёжаздольнасць і страту фінансавай устошівасці прадпрыемства. Фінансавая рызыка абумоўлена нявызначанасцю руху грашовых патокаў і праяўляецца атрыманнем страт ад дэпазітных, крэдытных, валютных, разліковых і іншых грашовых аперацый.
Па відах фінансавую рызыку можна класіфікаваць наступным чынам: рызыка паніжэння або страты фінансавай устойлівасці; рызыка неплацёжаздольнасці; дэпазітная; крэдытная ;працэнтная; валютная; інфляцыйная ;падатковая; структурная; крымінагенная; іншыя віды фінансавай рызыкі.
Рызыка паніжэння або страты фінансаваы устошівасціабу-моулена недасканалай структурай капіталу тых прадпрыемстваў, дзе празмерную долю займаюць пазыковыя сродкі. Прырода гэтага віду фінансавай рызыкі разгледжана пры вывучэнні эфекта фінансавага рычага. Узрастанне паказчыка пляча фінансавага рычага вядзе да незбалансаванасці прытоку і адтоку грашовых сродкаў, таму па ступені верагоднасці ўзнікнення пагрозы банкруцтва гэты від фінансавай рызыкі, як і рызыка неплацёжаздольнасці, адносяцца да найбольш небяспечных відаў фінансавай рызыкі. Прычынай рызыкі неплацёжаздольнасці з'яўляецца невысокі ўзровень ліквіднасці бягучых актываў прадпрыемства, а таксама несупадзенне тэрмінаў паступлення і выдаткоўвання грашовых сродкаў.
Дэпазітная рызыказвязана з магчымасцю неатрымання унесенага ў камерцыйны банк дэпазіту па прычыне банкруцтва апошняга. Формай праяўлення крэдытнай рызыкі для прадпрыемства з'яўляецца верагоднасць неплацяжоў пакупнікоў і кліентаў за адгружаныя ім таварна-матэрыяльныя каштоўнасці, аказаныя паслугі і выкананыя работы.
Працэнтная рызыказаключаецца ў непрадбачаным змяненні працэнтных ставак на фінансавым рынку па прычыне змянення яго кан'юнктуры пад уплывам дзяржаўнага рэгулявання стаўкі рэфінансавання, а таксама росту або змяншэння прапановы свабодных грашовых рэсурсаў. Працэнтная рызыка праяўляецца ў павелічэнні або памяншэнні платы за крэдыт, даходаў па дэпазітах, аблігацыях і іншых фінансавых актывах.
Працэнтная рызыка ўключае таксама інфляцыйны складальнік, які пры ацэнцы гэтага віду рызыкі неабходна элімініраваць. Інфляцыйная рызыказвязана з магчымасцю абясцэньвання грашовых актываў прадпрыемства І дэбіторскай запазычанасці ў працэсе гаспадарчай дзейнасці пад уплывам інфляцыі. Гэты від рызыкі ў сучасных умовах з'яўляецца пастаянным і суправаджае ўсе фінансавыя аперацыi прадпрыемства. У сувязі з гэтым яму неабходна ўдзяляць асобую ўвагу.
Валютная рызыкаможа ўзнікнуць на прадпрыемствах, якія вядуць знешнеэканамічную дзейнасць, пад уздзеяннем змянення курсаў валют. Ад павышэння курсаў замежных валют прайграюць імпарцёры і выйграюць экспарцёры, а пры паніжэнні курсаў узнікае адваротная сітуацыя. Падатковая рызыка абумоўліваецца магчымасцю ўвядзення новых падаткаў, змянення іх ставак і методык налічэння. Структурная рызыка звязана з высокай удзельнай вагой пастаянных выдаткаў у іх агульнай суме, што пры паніжэнні аб'ёму рэалізацыі цягне за сабой значна болыш высокія тэмпы паніжэння прыбытку.
Фінансавы менеджэр у сучасных умовах гаспадарання павінен улічваць магчымасць узнікнення крымінагеннай рызыкі, якая праяўляецца ў форме падроблівання дакументаў з мэтай незаконнага прыс-войвання грашовых сродкаў прадпрыемства, аб'яўлення партнёрамі фіктыўнага банкруцтва і іншых фінансавых злачынстваў. Акрамя пе ралічаных, існугоць і іншыя віды рызыкі, якія могуць узнікнуць пры навальных няшчасцях і іншых форс-мажорных абставінах.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.