іa=i + а+і*.а,
дзе а + і * а — велічыня, якую неабходна дабавіць да рэальнай стаўкі даходнасці для кампенсацыі інфляцыйных страт.(інфляцыйнай прэміяй)
Такая велічыіія называецца інфляцыйнай прэміяй. Калі банк хоча, напрыклад, мець рэальную стаўку даходнасці на свой капітал у памеры 8%.
Аднак пад уплывам інфляцыі рэальная сума доўгу будзе меншай, паколькі доўг абясцэніцца. Каб вызначыць рэальную велічыню прыросту, неабходна нарошчаную суму памножыць на велічыню, адва-ротную індэксу інфляцыі, што можна выразіць наступнай формулай:
S'=S*1/1+k
дзе S' — рэальная нарошчаная сума;
k— тэмп інфляцыі.
Калі паставіць замест S яго значэнне Р * (1 + і)n атрымаем
дзе (1 +k)n — тэмп інфляцыі за n месяцаў, кварталаў або гадоў.
Рознасць паміж першапачатковай сумай крэдыту і рэальным доўгам пасля заканчэння крэдытнага пагаднення пакажа рэальны да-ход банка пасля выліку інфляцыйных страт або адсутнасць такога даходу і наяўнасць страт.
Ў залежнасці ад значэнняў, выражаных у дзесятковых дробах працэнтнай стаўкі і тэмпу інфляцыі магчымы наступныя варыянты:
i=k— інфляцыя паглынае ўсю суму нарошчанага капіталу;
i>k— першапачатковая сума капіталу ўзрастае;
3)i<k — першапачатковая сума капіталу памяншаецца, што носіць назву "эрозіі" капіталу.
Міжнародным стандартам "Падрыхтоўчая работа па ўкладанні фінансавай справаздачнасці і яе падачы" пасіў трактуецца як абавяза-цельства прадпрыемства, што ўзнікла ад папярэдніх падзей і аплата якога чакаецца ў выніку выбыцця з прадпрыемства рэсурсаў, якія ўтрымліваюць эканамічны прыбытак. Рэшта паміж актывамі І пасівамі складае капітал прадпрыемства, які таксама адлюстроўва-ецца ў пасіве бухгалтарскага балансу, але згодна з міжнароднымі стандартамі ўліку з'яўляецца самастойным элементам вымярэння фінансавага стану.
Такім чынам, асноўнай характарыстыкай пасіву з'яўляецца абавя-зацельства прадпрыемства, якое ўзнікла ў выніку пэўных з'яў або аперацый. Так, набыцце тавараў і выкарыстанне паслуг вядуць да ўзнікнення гандлёвых крэдытаў, за выключэннем выпадкаў перадап-латы, а атрыманне банкаўскіх крэдытаў вядзе да абавязацельстваў аплаціць іх Як вынік заключанага кантракта або вызначанага зако-нам патрабавання, абавязацельства мае юрыдычную сілу.
Абавязацельствы ўзнікаюць таксама пры жаданні прадпрыемства падтрымліваць добрыя адносіны з пакупнікамі прадукцыі. Капі прад-прыемства гарантуе ўхіленне браку, які выявіўся на працягу гаран-тыйнага тэрміну эксплуатацыі вырабаў, то ствараецца рэзерв для пакрыцця чаканых выдаткаў па ўстараненні браку, які з'яўляецца пасівам.
Трэба адрозніваць сучасныя і будучыя абавязацельствы. Рашэнне кіраўніцтва прадпрыемства набыць у далейшым актывы яшчэ не вя-дзе да ўзнікнення абавязацельстваў. Абавязацельства ўзнікае толькі тады, калі актыў дастаўлены на прадпрыемства або яно заключыла пагадненне на набыццё актыву. У апошнім выпадку сутнасць пагад-нення азначае, што эканамічныя вынікі невыканання абавязацельства па прычыне існавання пагрозы значнага грашовага штрафу пакідаюць прадпрыемству невялікую свабоду выбару перадачы рэсурсаў другому боку.
Аплата абавязацельства ўключае выкарыстанне прадпрыемствам рэсурсаў, якія ўтрымліваюць эканамічны прыбытак для таго, каб за-даволіць патрабаванні другога боку. Гэта аперацыя можа ажыццяў-ляцца рознымі шляхамі:
аплата наяўнымі;
перавод іншых актываў;
аказанне паслуг;
замена дадзенага абавязацельства іншым.
Такім чынам, пасівы выконваюць адну з ключавых пазіцый пры забеспячэнні ўстойлівага фінансавання дзейнасці прадпрыемства. Ра-ней на сацыялістычным дзяржаўным прадпрыемстве праблемы кіравання пасівамі фактычна не існавала. Абумоўлена гэта было тым, што падзел крыніц сродкаў на ўласныя і пазыковыя быў практычна фармальным, а павелічэнне памеру пасіваў адбывалася галоўным чы-нам за кошт выканання цэнтралізаваных планаў капітальных укла-данняў. Поўная або частковая прыватызацыя прадпрыемстваў шля-хам продажу акцый выклікала праблему структуры капіталу, з якой цесна звязана пытанне аб уладзе на прадпрыемстве. Калі, напрыклад, створана акцыянернае таварыства, то для кіраўніцтва вельмі важнае значэнне набывае захаванне надзейнага кантролю над прадпры-емствам.
Пытанне аб рацыянальнай структуры капіталу вынікае і з неаб-ходнасці падтрымання пэўнага суаднясення паміж уласнымі і па-зыковымі сродкамі, бо ад гэтага непасрэдна залежыць фінансавая ўстойлівасць і незалежнасць прадпрыемства, а таксама магчымасць атрымання новых крэдытаў. Камерцыйныя банкі вельмі часта ўстрымліваюцца ад выдачы крэдытаў прадпрыемствам, у якіх доля пазыковых сродкаў у пасівах перавышае ўласныя сродкі.
У кіраўніцтва прадпрыемствам павінен быць выпрацаваны сіс-тэмны падыход да кіравання пасівамі, галоўнай мэтай якога з'яў-ляецца зябеспячэнне сталага балансу паміж патрэбнасцямі прад-прыемства ў рэсурсах, неабходных для ўстойлівага і прыбытковага яго функцыянавання, і магчымасцямі іх набыцця або атрымання на ўмовах, якія забяспечваюць фінасавую ўстойлівасць прадпрыемства і задавальняюць інтарэсам асноўных яго ўдзельнікаў.
Аднак гэтыя інтарэсы вельмі часта з'яўляюцца супярэчлівымі. На-прыклад, акцыянерны банк, які з'яўляецца крэдыторам акцыянернага таварыства, у першую чаргу зацікаўлены ў своечасовым і поўным звароце пазыкі з устаноўленым прыбыткам. Таму для яго вельмі важ-най з'яўляецца плацёжаздольнасць прадпрыемства. Зацікаўленасць банка ў высокай даходнасці прадпрыемства з'яўляецца другаснай, у той час калі інвестытары, якія ўклалі сродкі ў гэта прадпрыемства, зацікаўлены ў першую чаргу ў высокім прыбытку, паколькі ён забяс-печвае прымальны ўзровень дывідэндаў і высокую рынкавую вар-тасць акцый. У сувязі з гэтым акцыянеры не заўсёды добразычліва будуць ставіцца да празмернага выкарыстання пазыковых сродкаў.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.