Паколькі працэнты за крэдыт уключаюцца ў сабекошт прадукцыі, то на іх суму памяншаецца адпаведная база падаткаабкладання пры-бытку. Па гэтай прычыне цана такой крыніцы фінансавых рэсурсаў будзе меншай на памер стаўкі падатку на прыбытак. Паколькі прыбытак, атрыманы прадпрыемствам ад розных відаў дзейнасці можа абкладвацца па неаднолькавых стаўках, а частка прыбытку, скары-станая на капітальныя ўкладанні і на іншыя, абумоўленыя закана-даўствам мэты, наогул вызваляецца ад падатку на прыбытак, то ў якасці стаўкі падаткаабкладання прыбытку нельга выкарыстоўваць прынятую базавую стаўку.
Для яе вызначэння неабходна выплачаную суму падатку на пры-бытак раздзяліць на велічыню прыбытку. Акрамя сумы падатку на прыбытак у разлік неабходна прыняць і выплачаныя мясцовыя па-даткі за кошт чыстага прыбытку, якія выплачваюцца ў памеры да 5% ад яго велічыні. Механічна складваць сярэднюю стаўку падатку на прыбытак і стаўку мясцовых падаткаў нельга, паколькі яны ўстаноўлены для розных баз падаткаабкладання. Няхай у нашым прыкладзе прадпрыемства атрымала прыбытку 14458 млн р. і за-плаціла падатак на прыбытак і мясцовыя падаткі ў памеры 2776 млн р. У такім выпадку разліковая стаўка падатку на прыбытак у дзе-сятковых дробах складзе
2776: 14458 = 0,192.ч
Зыходзячы з гэтай велічыні, неабходна паменшыць цану бан-каўскага крэдыту. Акрамя аплаты працэнтаў, прадпрыемства можа мець і іншыя выдаткі, звязаныя з атрыманнем банкаўскага крэдыту, напрыклад, страхаванне крэдыту за кошт пазычальніка. Таму цана банкаўскіх крэдытаў павінна быць павялічана адпаведна велічыні гэ-тых выдаткаў, што і зроблена ў прыведзенай вышэй формуле. Капі прадпрыемства не мае дадатковых выдаткаў або калі яны нязначныя, то прыведзеная формула вызначэння цаны банкаўскага крэдыту вы-карыстоўваецца без яе назоўніка.
Дапусцім, сярэднегадавая велічыня запазычанасці па банкаўскіх крэдытах склала 7843 млн р., за якія было выплачана 6118 млн р. працэнтаў. Іншыя выдаткі дасягнулі 105 млн р. У такім выпадку ся-рэднегадавая стаўка працэнтаў за крэдыт вызначыцца ў памеры
6118:7843 х 100 = 78,0%,
а ўзровень іншых выдаткаў, звязаных з атрыманнем крэдыту —
105 :7843* 100=1,34%,
што ў дзесятковых дробах складзе 0,0134. У выніку цана банкаўскіх крэдытаў для прадпрыемства вызначыцца як
Гэта азначае, што за кожную тысячу рублёў банкаўскага крэдыту прадпрыемству ў разліку на год неабходна заплаціць 639 р. Па гэтай прычыне нета-вынік, атрыманы ад выкарыстання гэтай тысячы руб-лёў банкаўскіх крэдытаў павінен быць не менш 639 р. Кожны рубель прыросту нета-выніку выкарыстання банкаўскіх крэдытаў будзе па-вялічваць прыбытак прадпрыемства.
Значную долю ў структуры пасіваў прадпрыемства займае крэды-торская запазычанасць, якая выступае як форма таварнага крэдыту. Адтэрміноўка разлікаў за пастаўленыя прадукцыю і тавары, як правіла, дадатковай платай не абкладваецца, таму калі пастаўшчыкі не даюць скідак за датэрміновую аплату, цана такога крэдыту будзе нулявой. Аднак цяпер, з мэтай стымулявання паскарэння паступлення плацяжоў за адгружаную прадукцыю і тавары, пастаўшчыкі могуць у
дагаворах з пакупнікамі прадугледжваць скідкі з цаны за датэрміновую або неадкладную аплату, адмова ад якой сведчыць аб страчанай выгадзе. У выніку крэдыторская запазычанасць набывае сваю цану.
У сувязі з гэтым разлік кошту таварнага крэдыту, які дадзены ў форме кароткай адтэрміноўкі плацяжу, можна разлічыць па наступ-най формуле
дзе ЦТК — цана таварнага крэдыту, які даецца на ўмовах кароткай адтэрміноўкі плацяжу, %;
ЦС — велічыня цэнавай скідкі пры аплаце прадукцыі ў тэрмін, на працягу якога даецца скідка, %;
ПАП — перыяд, на працягу якога даецца адтэрміноўка аплаты за прадукцыю ў днях.
Вызначыць цану такой крыніцы фінансавання досыць складана, паколькі неабходна ацэньваць кожны крэдыт, які выдаваўся ў форме кароткай адтэрміноўкі гоіацяжу са скідкай з адпускного кошту пра-дукцыі пры папярэдняй або неадкладнай аплаце. Памеры цэнавых скідак і працягласць адтэрміновак могуць быць рознымі, што патра-буе разліку для ацэнкі ўказанай крыніцы фінансавання сярэдніх зна-чэнняў гэтых паказчыкаў (табл. 5.7).
Як відаць з прыведзенай вышэй формулы цаны таварнага крэдыту, выдадзенага на ўмовах кароткіх адтэрміновак плацяжоў, яе неаб-ходна паменшыць на стаўку падаткаабкладання, паколькі нявыкары-станая скідка памяншае падаткаабкладальны прыбытак і суму па-датку на прыбытак. 3 улікам ілыот, якія даюцца па падатку на пры-бытак, велічыня гэтай стаўкі не заўсёды будзе базавай велічынёй ў памеры 30%. У нашым прыкладзе яна складае 0,192. Абагульніўшы зробленыя разлікі, можна бачыць, што цана таварнага крэдыту, да-дзенага на ўмовах кароткай адтэрміноўкі плацяжу, вызначыцца ў памеры
(2,6*365)*(1-0,192)/22=34,9%
Цана такога пазыковага капіталу мае скрыты характар. Для пры-няцця рашэння аб яго выкарыстанні неабходна параўноўваць гэту ца-ну з цаной банкаўскага крэдыту. У тым выпадку, калі цана таварнага крэдыту, які можа быць дадзены на ўмовах кароткай адтэрміноўкі плацяжу з прадстаўленнем скідак пры папярэдняй або неадкладнай аплаце перавышае цану банкаўскага крэдыту, прадпрыемству больш выгадна браць банкаўскі крэдыт, чым карыстацца такім таварным крэдытам. У нашым прыкладзе сярэдні паказчык цаны таварнага крэ-дыту меншы за цану банкаўскага крэдыту на,
34,9-63,9 = -29%,
што, тым не менш, не сведчыць аб эфектыўнасці выкарыстання та-кога крэдыту. У нашым прыкладзе прадпрыемства адмовілася ад па-пярэдняй і неадкладнай аплаты прадукцыі ўказаных трох пас-таўшчыкоў і таму згубіла скідку з яе цаны і атрымала эканомію на банкаўскіх працэнтах за крэдыт. Аднак гэта эканомія не заўсёды пе-ракрывае страты, панесеныя ад згубленай скідкі, што можна вызна-чыць, зрабіўшы разлікі ў разрэзе кожнага пастаўшчыка.
Зробленыя разлікі і параўнанні з цаной банкаўскага крэдыту ўказваюць на неэфектыўнасць выкарыстання таварнага крэдыту, які даецца дрэваапрацоўчым камбінатам.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.