Определение неудовлетворительной структуры баланса и прогнозирование банкротства предприятия. Дисконтирование по простым процентам. Общие принципы управления пассивами. Системный подход к управлению пассивами (материал изложен белорусским языком), страница 6

У якасці прыкладу можна прывесці выкарыстанне прыбытку. Кіраўніцтва акцыянернага таварыства зацікаўлена, як правіла, ў максімальным рэінвесціраванні атрыманага прыбытку, паколькі гэта дазваляе забяспечыць устойлівую дзейнасць і развіццё ўзначаленага імі прадпрыемства. Аднак гэта вядзе да павелічэння не падлеглай размеркаванню долі прыбытку і змяншэнню дывідэндаў. Калі ў структуры акцыянернага капіталу дамінуючае месца займаюць фізічныя асобы і інстытуцыянальныя інвестытары, то гэта можа пры-весці да канфлікту паміж інвестытарамі і кіраўнікамі акцыянернага таварыства. Вынікам такога канфлікту можа быць альбо замена кіраўнікоў альбо масавае скідванне акцый гэтага акцыянернага тава-рыства і падзенне іх рынкавай вартасці.

Таму кожнае рашэнне адносна змянення структуры пасіваў павінна рыхтавацца і прымацца на падставе ўважлівага аналізу маг-чымых наступстваў ад рэалізацыі тых або іншых варыянтаў гэтых рашэнняў і з улікам зацікаўлення ўдзельнікаў прадпрыемства. Ас-ноўныя практычныя задачы кіравання акцыянерным капіталам можна сфармуляваць наступным чынам:

арганізацыя ўліку акцыянераў і аперацый, якія ажыццяўляюцца з акцыямі;

арганізацыя кактролю за размеркаваннем галасоў сярод акцыянераў;

кіраванне рухам каштоўных папер сярод акцыянераў і змяненнем іх складу;

кіраванне цякучым курсам акцый ;

забеспячэнне ліквіднасці акцый;

падрыхтоўка і правядзенне чарговых эмісій каштоўных папер.

Безумоўна, пералік выкладзеных асноўных прынцыпаў і задач кіравання пасівамі не з'яўляецца вычарпальным. Іх можна разглядаць толькі як аснову стратэгіі кіравання пасівамі. Практычнае іх прымя-ненне прадугледжвае адаптацыю да канкрэтных умоў і асаблівасцей дзейнасці прадпрыемства. Кіраванне пасівамі магчыма толькі ў цес-най сувязі з кіраваннем актывамі. Для эфектыўнага кіравання як пасівамі, так і актывамі патрэбна рашыць як мінімум дзве задачы:

арганізаваць  сістэму  бягучага   аналізу   фінансавага   стану   івынікаў дзейнасці  прадпрыемства,  які дазволіць  кіраўнікам прымаць   абгрунтаваныя   рашэнні  на падставе  дакладнай сістэматызаванай інфармацыі;

арганізаваць сістэму кіравання асартыментам прадукцыі, якая вырабляецца  на   прадпрыемстве,   што   дазволіць   своечасова прымаць рашэнні аб пачатку, пашырэнні, скарачэнні і спыненні вытворчасці тых або іншых вырабаў.

Правільнае рашэнне гэтых задач залежыць ад дакладнасці і сістэматызаванасці інфармацыі аб стане знешняга асяроддзя, тэндэн-цыях змяненняў і адкрытых магчымасцях.

32. МЕТОДЫКА РАЗЛІКУ МЭТАЗГОДНАСЦІ ВЫКАРЫСТАННЯ БАНКАЎСКІХ КРЭДЫТАЎ

Уключэнне камерцыйнымі банкамі ў працэнтную стаўку платы за крэдыт інфляцыйнай прэміі патрабуе ад кіраўніцтва гандлёвых прад-прыемстваў ацэнкі выгаднасці выкарыстання такіх крэдытаў. Фінансаваму менеджэру трэба вызначыць, ці можа гандлёвае прад-прыемства за кошт атрыманых даходаў пагасіць прагнозную суму працэнтаў за крэдыт і атрымаць некаторы прыбытак.

Працягваючы прыведзены ў параграфе 4..3 прыклад па разліку прагнозных ставак платы за крэдыт, атрыманы ў памеры 700 млн р. на 6 месяцаў, дапусцім што за ўказаны перыяд ён зробіць 10 абаро-таў. Узровень гандлёвай нацэнкі складае 30%, а пераменных выдат-каў абарачэння без сумы працэнтаў за крэдыт — 14,7% . Гандлёвае прадпрыемства закупляе і рэалізоўвае тавары з рознымі стаўкамі па-датку на дабаўленую вартасць. На аснове кнігі ўліку пакупак можна разлічыць сярэднюю стаўку падатку на дабаўленую вартасць, якая, дапусцім, для дадзенага прадпрыемства складае 16,1%. Тара і іншыя выдаткі ў аплаце закупленых тавараў складаюць 14%.

Зыходзячы з гэтых даных, за першы месяц выкарыстання крэдыту прадпрыемства зможа закупіць тавараў разам з падаткам на дабаўленую вартасць на суму   (700-700*14/100)*10/6=1003млн.р.

Падатак на дабаўленую вартасць у суме закупленых тавараў складзе 1003*16,1%/116,1=139 млн.р.

Зыходзячы з гэтага кошт закупленых тавараў без падатку на да-баўленую вартасць вызначыцца ў памеры

1003-139 = 864млнр., што дазволіць атрымаць валавы даход на суму

864x30: 100 = 259млнр.

3 разлічанай сумы валавага даходу на папаўненне ўласных аба-ротных сродкаў будзе накіравана

259 * 6: 100= І6млнр.

Узровень пераменных выдаткаў разлічаны ў працэнтах да рознічнага тавараабароту, які павінен скласці

864+259+(864+259)*16,1%/100=1304 млн.р.

Тады прагнозная велічыня пераменных выдаткаў вызначыцца ў памеры

1304 х 14,7: 100=192млнр.

У дадзенай сітуацыі ў разлік бяруцца толькі пераменныя выдаткі, якія залежаць ад велічыні тавараабароту. Пастаянныя выдаткі прад-прыемства будзе несці незалежна ад таго, павялічыць яно свой тава-

раабарот за кошт выкарыстання банкаўскага крэдыту або не. Таму ў разлік акупнасці банкаўскага крэдыту яны не прымаюцца. Зрабіўшы адпаведныя разлікі, вызначым:

1)         адлічэнні ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, а таксама ў дарожныя фонды карыстальнікамі аўтамабільных дарог —

(259 - 16)* 2,0 : 100 = 5 млн р.;

2)зборы на фарміраванне мясцовых мэтавых бюджэтных фондаў стабілізацыі эканомікі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі іхарчавання, жыллёва-інвестыцыйных фондаў і фінансавання выдаткаў, звязаных з утрыманнем і рамонтам жыллёвага фонду —

(259 - 16 - 5) х2,5 : 100 = 6 млн р.

3)         даход да уплаты працэнтаў за крэдыт —

259-16 - 5 - 6 - 192 = 40 млн р.

Нават калі гандлёвае прадпрыемства атрыманы прыбытак ад вы-карыстання банкаўскага крэдыту не будзе ўкладваць у абарот, а на-кіруе яго на фінансаванне капітальных укладанняў і спажыванне, прыбытак за 6 месяцаў і прырост капіталу прадпрыемства пасля ўгоіаты працэнтаў вызначацца наступным чынам (гл. табл. 5.4).

Табліца 5 4  Разлік прыросту капіталу за кошт выкарыстання бан-каўскіх крэдытаў, млн р.