Залежнасць плацёжаздольнасці ад дэбіторскай запазычанасці вызначаецца абарачальнасцю рахункаў дэбітораў, якая разлічваецца як дачыненне аб'ёму запазычанасці да аднадзённага аб'ёму рэалізацыі тавараў або прадукцыі. Аналіз абабачальнасці бягучых актываў і кароткатэрміновых абавязацельстваў неабходна ажыццяўляць у дынаміцы. Для разліку абарачальнасці можа выкарыстоўваецца распаўсюджаная на практыцы методыка дзялення адпаведных сярэдніх астаткаў на аднадзённы абарот рэалізацыі па сабекошце.Аднак гэта методыка з пэўнымі дапушчэннямі можа быць прынята толькі для рознічнага гандлю. Аптовыя базы і прамысловыя прадпрыемствы часта ў аб'ём рэалізацыі ўключаюць адгружаныя тавары і прадукцыю, плата за якія яшчэ не паступіла. Таму адгрузка тавараў або прадукцыі азначае толькі павелічэнне дэбіторскай запазычанасці пакупнікоў. Паступленне грошай і пагашэнне банкаўскіх крэдытаў адбудзецца значна пазней, таму для разліку абарачальнасці кароткатэрміновых крэдытаў банкаў, крэдыторскай і дэбіторскай запазычансці трэба выкарыстоўваць аднадзённы абарот па пагашэнні крэдытаў або рахункаў дэбітораў і крэдытораў.Ацэньваючы плацёжаздольнасць прадпрыемстваў, трэба звярнуць увагу на велічыню крэдыторскай запазычанасцці і яе ўдзельную вагу сярод крыніц пакрыцця бягучых актываў прадпрыемства. Калі, напрыклад, удзельная вага крэдыторскай запазычанасці сярод крыніц пакрыцця бягучых актывау на канец перыяду значна павялічылася, то фінансавы менеджэр мае магчымасць ацаніць пазбегнутыя страты, якія панесла б пратпрыемства у выпадку замены крэдыторскай запазычанасці кароткатэрміновым банкаускім крэдытам і выплатай працентау па яму.У выпадках значнага павелічэння долі крэдыторскай запазычанасці часцей за усе рэнтабельнасць абаротных актывау абумоўлена карыстаннем бясплатным крэдытам пастаўшчыкоў тавараў, бо пастаўшчык атрымлівае плату за тавар толькі пасля яго рэалізацыі пакупнікамі.
Безумоўна, пры такім становішчы доўга пратрымацца нельга. Неабходна шукаць шляхі паляпшэння фінансавага стану прадпрыемстваў і арганізацый спажывецкай кааперацыі, ажыццявіць шэраг радыкальных змен у арганізацыі разлікаў і сістэме крэдытавання. У першую чаргу гэта тычыцца пошуку альтэрнатывы банкаўскаму крэдыту.
У сучасных умовах гаспадарання банк — гэта камерцыйнае прадпрыемства, для якога атрыманне прыбытку з'яўляецца галоўнай крыніцай папаўнення фондаў і гарантам выжывання ва ўмовах канкурэнтнай барацьбы з іншымі камерцыйнымі банкамі. Таму плата за
крэдыт заўсёды будзе максімальна высокай. Альтэрнатывай банкаўскаму крэдыту можа стаць камерцыйны крэдыт арганізацый і прадпрыемстваў, які ўзнікае ў выніку заключэння крэдытных мема-рандумаў і абарачэння вэксаляў. Бухгалтарскія і фінансавыя службы арганізацый і прадпрыемстваў спажывецкай кааперацыі ў гэтых умовах павінны навучыцца кіраваць актывамі і пасівамі, дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасцю, вызначаць аптымальныя памеры крэдытаў і ацэньваць іх выгаднасць, вырашаць іншыя задачы фінансавага менеджменту.
Традыцыйна кіраванне разлікамі зводзіцца к мерапрыемствам па мінімізацыі дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасці. Разам з тым пры пэўных акалічнасцях прадпрыемства вымушана прадаваць сваю прадукцыю ў доўг з мэтай павелічэння аб'ёму рэалізацыі. Гэта патрабуе пошуку для кожнага канкрэтнага перыяду дзейнасці прадпрыемства аптымальнага суаднясення дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасці, прагназавання яе аб'ёму і тых наступстваў, да якіх яна можа прывесці.
Для кіравання разлікамі могуць выкарыстоўвацца арганізацыйна-тэхнічныя і эканамічныя прыёмы і метады. Важнай перадумовай прымянення арганізацынна-тэхнічных прыёмаў кіравання разлікамі з дэбіторамі і крэдыторамі з'яўляецца правільнае афармленне разліковых дакументаў і кантроль за захаваннем устаноўленага гранічнага максімальнага тэрміну дакументаабароту ўнутры РБ з моманту прыняцця банкам разліковага дакумента ад плацельшчыка да моманту паступлення дакументаў у банк атрымальніка, якія пацвярджаюць залічэнне сродкаў на яго рахунак.
У РБ гранічны максімальны тэрмін дакументаабароту ўстаноўлены 4 працоўныя дні, а пры выкарыстанні электронных банкаўскіх зносін-1 дзень. Выкананне патрабаванняў Положения о банковском переводе у РБ мае грунтоўнае значэнне для эфектыўнага кіравання разлікамі, аднак асноўнай задачай фінансавага менеджэра не можа з'яўляцца пасіўнае выкананне патрабаванняў нарматыўных дакументаў. Фінансаваму менеджэру неабходна кіраваць разлікамі з дэбіторамі і крэдыторамі для таго, каб павялічыць велічыню прыбытку і паменьшыць рызыку страты сродкаў, якія знаходзяцца на рахунках дэбітораў. Для гэтага выкарыстоўваюцца спецыфічныя метады кіравання дэбіторскай запазычанасцю, да якіх можна аднесці:
* вызначэнне пратэрмінаваных рэшткаў на рахунках дэбітораў і крэдытораў і параўнанне іх з нормамі для галіны, паказчыкамі ў іншых аналагічных прадпрыемстваў і з паказчыкамі за мінулыя гады;
* перыядычны перагляд гранічнай сумы дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасці, зыходзячы з рэальнага фінансавага становішча прадпрыемства і яго асноўных пакупнікоў;
* выкарыстанне закладу, продаж даўгоў факторынгавым кампаніям, банкам і г. д.;
* выкарыстанне адтэрміновак выплаты грошай для стымулявання попыту на прадукцыю з адначасовым даваннем скідак за датэрміновую аплату.
Кіраванне дэбіторскай запазычанасцю патрабуе перш за ўсё ажыццяўлення аналізу і кантролю за абарачальнасцю сродкаў у разліках з дапамогай спецыяльных паказчыкаў, якія разглядаюцца ў ды-наміцы. Да такіх паказчыкаў можна аднесці каэфіцыент пагашальнасці запазычанасці, сярэдні перыяд пагашэння дэбіторскай або крэдыторскай запазычанасці і іншыя.
Каэфіцыент пагашальнасці разлічваецца як адносіна сярэдняй запазычанасці па асноўнай дзейнасці да выручкі ад рэалізацыі. распрацаваць захады па нармалізацыі дэбіторскай запазычанасці.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.