Звяртанню крэдытора з заявай аб узбуджэнні справы аб банкруцтве павінна папярэднічаць спецыяльная стадыя дасудовага ўрэгулявання гэтага пытання з даўжніком. Крэдытор павінен накіраваць даўжніку паведамленне з патрабаваннем у тыдневы тэрмін пагасіць запазычанасць, дзе павінна таксама змяшчацца папярэджванне аб тым, што пры невыкананні патрабавання крэдытора апошні звяртаецца ў суд з заявай аб узбуджэні справы аб банкруцтве. Паведамленне павінна быць накіравана заказным лістом з апавяшчэннем аб уручэнні.
Пры ўзбуджэнні справы аб банкруытве да заявы крэдытора дадаюцца дакументы, якія пацвярджаюць не пагашаныя на працягу трох месяцаў пасля надыходу тэрміну плацяжу патрабаванні да даўжніка, якія, паведамленне аб уручэнні даўжніку апавяшчэння з папярэ-джваннем, квітанцыя аб накіраванні даўжніку копіі іскавай заявы з дадаткамі i дакумент аб пералічэнні дзяржпошліны з адзнакай банка. Гаспадарчы суд пасля разгляду паступіўшых дакументаў выносіць вызначэнне аб узбуджэнні вытворчасці па справе, якое накіроўваецца даўжніку і крэдыторам. Мэтай разбору справы аб банкруцтве з'яўляецца максімальна магчымае задавальненне прэтэнзій крэдытораў, ліквідацыя неплацёжаздольных суб'ектаў гаспадарання і аб'яўленне даўжніка свабодным ад даўгоў.
Да слухання справы суд назначае экспертызу фінансава-гаспадарчай дзейнасці, у працэсе якой ажыццяўляецца аналіз фінансавага стану, устанаўліваюцца прычыны нештацёжаздольнасці і вывучаюцца патрабаванні крэдытораў. Па выніках экспертызы суду прадстаўляюцца заключэнне і план урэгулявання ўзаемаадносін паміж даўжніком і крэдыторамі. План урэгулявання ўзаемаадносін можа ўключаць:
· чарговасць задавальнення прэтэгоій;
· выдзяленне неадкладных прэтэнзій і парадак іх задавальнення;
· прапарцыянальнасць задавальнення прэтэнзій;
· частковы распродаж маёмасці суб'екта гаспадарання;
· рэарганізацыю суб'екта гаспадарання.
Пасля ўзбуджэння справы аб банкруцтве суд публікуе за кошт заяўнІка аб'яву аб слуханні і вызначае тэрмін, на працягу якога прымаюцца патрабаванні крэдытораў. Патрабаванні, заяўленыя пасля заканчэння ўказанага тэрміну, задавальняюцца з маёмасці даўжніка, якая засталася пасля задавальнення патрабаванняў, аб'яўленых у тэрмін. Суд мае права назначыць давераную асобу для кантролю і кіравання маёмасцю даўжніка, якой можа быць як фізічная, так і юрыдычная асоба.
У выніку слухання справы суд можа:
* адхіліць патрабаванні крэдытораў або прызнаць іх абгрунтаванымі;
* прызнаць даўжніка плацёжаздольным у выпадку, калі выяўленыя судом у ходзе паседжання абставiны справы сведчаць аб фактычнай плацёжаздольнасці даўжніка і магчымасці задавальнення iм патрабаванняў крэдытораў;
* прызнаць даўжніка нешіацёжаздольным, аднак адтэрмінаваць выкананне ўсіх або асобных абавязацельстваў;
* прыняць рашэнне аб рэарганізацыІ або ліквідацыі прадпрыемствабанкрута.
Калі ў працэсе разгляду справы аб неплацёжаздольнасці выяўляецца рэальная магчымасць ўзнаўлення плацёжаздольнасці даўжніка суд па хадайнііггве даўжніка, уласніка прадпрыемства-даўжніка або крэдытора можа вынесці вызначэнне аб прыпыненні вытворчасці па справе і правядзенні рэарганізацыйных працэдур, накіраваных на фінансавае аздараўленне прадпрыемства-даўжніка. Для гэтай мэты можа выкарыстоўвацца знешняе кіраванне або саніраванне.
Знешняе кіраванне маёмасцю даўжніка ажыццяўляецца шляхам перадачы функцый па кіраванні прадпрыемствам знешняму кіраўніку, якому суд даручае ажыццявіць рэарганізацыю юрыдычнай асобы. 3 моманту назначэння знешняга кіраўніка да яго пераходзяць паўна-моцгвы па кіраванні справамі прадпрыемства-даўжніка. Знешні кіраўнік выступае ад імя юрыдычнай асобы ў судзе, састаўляе перадатачны акт пры зліцці прадпрыемства-даўжніка з моцным прадпрыемствам або раздзяляльны баланс пры раздзяленні прадпрыемства-даўжніка і перадае гэтыя дакументы суду на разгляд разам з ус таноўчымі дакументамі юрыдычных асоб, якія ўзнікаюць у выніку рэарганізацыі. Зацвярджэнне судом указаных дакументаў з'яўляецца падставай для дзяржаўнай рэгістрацыі нанава створаных юрыдычных асоб.
Перадатачны акт і раздзяляльны баланс павінны змяшчаць палажэнні аб правапераемніцтве па ўсіх абавязацельствах рэарганізаванай юрыдычнай асобы ў дачыненні да ўсіх яго крэдытораў, уключаючы і абавязацельствы, якія аспрэчваюцца бакамі. Правапераемніцтва пры рэарганізацыі юрыдычных асоб рэгулюецца артыкулам 54 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Перадатачны акт і раздзяляльны баланс зацвярджаюцца заснавальнікамі юрыдычнай асобы або органам, які прыняў рашэнне аб яе рэарганізацыі. Указаныя дакументы падаюцца разам з устаноўчымі дакументамі для рэгістрацыі нанава створаных юрыдычных асоб або ўнясення змяненняў ва ўстаноўчыя дакументы раней створаных юрыдычных асоб.
Орган, які прыняў рашэнне аб рэарганізацыі, павінен пісьмова паведамiць аб гэтым крэдыторам прадпрыемства-даўжніка. Калі раздзя-ляльны баланс не дазваляе вызначыць правапераемніка рэарганізаванай юрыдычнай асобы, нанава ўзнікшыя юрыдычныя асобы нясуць салідарную адказнасць па абавязацельствах рэарганізаванага суб'екта гаспадарання перад яго крэдыторамі.
У выпадку немагчымасці ўзнаўлення плацёжаздольнасці даўжніка па рашэнні суда ажыццяўляецца ліквідацыя прадпрыемства-банкрута. Орган, які прыняў рашэнне аб ліквідацыі неплацёжаздольнага прадпрыемства, назначае ліквідацыйную камісію і ўстанаўлівае парадак і тэрміны ліквідацыі. 3 моманту назначэння ліквідацыйнай камісіі да яе пераходзяць паўнамоцтвы па кіраванні справамі юрыдычнай асобы. Ліквідацыйная камісія ад імя юрыдычнай асобы выступае ў судзе, змяшчае ў органах друку публікацыю аб яе ліквiдацыі, парадку і тэрміне заяўлення крэдыторамі патрабаванняў да даўжніка. Гэты тэрмін не можа быць менш двух месяцаў з моманту публікацыі інфармацыі аб ліквідацыі.
Важным участкам работы ліквідацыйнай камісіі з'яўдяецца прыняцце неабходных мер па выяўленні ўсіх крэдытораў і дэбітораў, а таксама спагнанне ў поўнай меры дэбіторскай запазычанасці. Для гэтага суб'ект гаспадарання абавязаны прадставіць ліквідацыйнай камісіі поўны спіс сваіх крэдытораў і дэбітораў з указаннем сумы запазычанасці, разгорнуты баланс актываў і пасіваў, справаздачу аб фінансавым становішчы, а таксама ўсю іншую інфармацыю, якая змяшчаеца ў бухгалтарскіх дакументах і рэгісірах сінтэтычнага і аналітычнага ўліку.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.