Сістэма метадаў ацэнкі верагоднасці ўзнікнення рызыкі ўключае такія метады, як эканоміка-статыстычныя, разлікова-аналітычныя. аналагавыя і экспертныя. Эканоміка-статыстычныя метады даюць магчымасць атрымаць найбольш дакладнае колькаснае ўяўленне аб ступені верагоднасці ўзнікнення фінансавай рызыкі, аднак патрабуюць ведання матэматычнага апарату тэорыі верагоднасцей і наяўнасці вялiкай статыстычнай iнфармацыi. Паколькi рызыка – гэта верагоднасць узнікнення страт, то яе колькаснае вымярэнне не можа быць адназначным і прадвызначаным. Колькасна рызыку можна ахарактарызаваць паказчыкамі, якія вымяраюць сярэдняе чаканае зна-чэнне падзеі i зменлівасць магчымага выніку.
У прымяненні да эканамічных задач метады тэорыі верагоднасцен могуць выкарыстоўвацца для вызначэння значэнняў імавернасці надыходу той або іншай падзеі і выбару з усіх магчымых падзей найбольш верагоднай. Выбар ажыццяўляецца зыходзячы з найбольшай велічыні матэматычнага чакання, якое раўняецца абсалютнай велічыне гэтай падзеі, памножанай на верагоднасць яе надыходу. Сярэдняе чаканае значэнне падзеі разлічваецца як сярэднеўзважаная велічыня ўсіх магчымых вынікаў, дзе верагоднасць кожнага вьшіку выкарыстоўваецца ў якасці частаты або вагі адпаведнага значэння.
Частату ўзнікнення той або іншай падзеі або, інакш кажучы, верагоднасць яе надыходу, можна вызначыць па формуле:Fт = т : п,дзе Fт-частата (верагоднасць) узнікнення падзеі;т-колькасць выпадкаў надыходу канкрэтнай падзеі;п-агульная колькасць выпадкаў у статыстычнай выбарцы.
Для канчатковага прыняцця рашэння неабходна вызначыць меру зменлівасці магчымага выніку. Дпя гэтай мэты можна выкарыстаць наступныя статыстычныя паказчыкі: размах варыяцыі, дысперсію, сярэдняе квадратычнае адхіленне і каэфіцыент варыяцыі. Размахам варыяцыі называецца рознасць паміж максімальным і мінімальным значэннямі адзнакі дадзепага рада статыстычных велічынь, якія могуць быць як абсалютнымі, так і адносньші. Гэты паказчык дае грубую ацэнку варыяцыі значэнняў адзнакі статыстычнага рада, паколькІ з'яўляецца абсалютным гіаказчыкам і яго велічыня залежыць ад крайніх значэнняў ранжыраванага рада.
Дысперсія — сярэдні квадрат адхіленняў значэнняў адзнакі ад яе сярэдняй велічыні. Яна разлічваецца па формуле:
дзе Var-дысперсія;n-колькасць выпадкаў назірання (частата);- значэнне j-га элемента статыстычнага рада;- сярэдняе значэнне базіснага паказчыка.
Сярэдняе квадратычнае адхіленне паказвае сярэдняе адхІленне значэнняў адзнакі, якая вар'іруе, адносна цэнтра размеркавання, у дадзеным выпадку — сярэдняга значэння базіснага паказчыка. Яго можна разлічыць, вызначыўшы квадратны корань з велічыні дыо персіі па формуле:b = √Var, дзе b- сярэдняе квадратычнае адхіленне.
Дысперсія і сярэдняе квадратычнае адхіленне з'яўляюцца мерамі абсалютнай вагальнасці і ўказваюцца ў тых жа адзінках, у якіх вымя-раецца базісны паказчык. Паколькі значэнне гэтых паказчыкаў істотна залежыць ад абсалютных значэнняў элементаў статыстычнага рада, то для аналізу звычайна выкарыстоўваецца каэфіцыент варыя-цыі.
Каэфіцыент варыяцыі — выражаная ў праірнтах адносіна сярэдняга квадратычнага адхілення да сярэдняй арыфметычнай, якую можна разлічыць наступным чынам:CV=b:Х*100,дзе СV— каэфіцыент варыяцыі.
Каэфіцыент варыяцыі можа змяняцца ад 0 да 100%, пры гэтым з яго ростам узрастае і вагальнасць адзнакі, якая аналізуецца. Значэнне каэфіцыента варыяць» да 10% паказвае на слабую, ад 10 да 25% на ўмераную, а звыш 25% на высокую вагальнасць базіснага паказчыка
Не заўсёды фінансавы менеджэр мае патрэбную інфармацыю для разліку статыстычных паказчыкаў, якія характарызуюць аперацыйную, фінансавую або інвестыцыйную рызыку. У такіх выпадках выкарыстоўваюцца аналагавыя метады ацэнкі рызыкі. Аналагавыя метады даюць магчымасць ацаніць верагоднасць рызыкі па асобных, найболын масавых, гаспадарчых аперацыях. Метад аналогій звычайна выкарыстоўваецца пры аналізе рызыкі рэалізацыі новага праекта. Пры яго выкарыстанні вывучаюцца даныя аб наступствах уздзеяння неспрыяльных фактараў, якія мелі месца пры рэалізацыі аналагічных праектаў другімі прадпрыемствамі.
Калі ў інвестытара адсутнічае неабходная інфармацыя або ацэньваемы праект не мае аналагаў, выкарыстоўваецца экспертны метад ацэнкі рызыкі. Экспертныя метады ацэнкі рызыкі шырока выкарыстоўваюцца пры вызначэнні ступені верагоднасці цэнавай, інфляцыйнай, працэнтнай, валютнай, падатковай і інвестыцыйнай рызыкі. Метад экспертных ацэнак звычайна рэалізуецца шляхам апрацоўкі меркаванняў вопытных прадпрымальнікаў, кіраўнікоў, менеджэраў і іншых спецыялістаў.
Адным з найбольш складаных этапаў кіравання фінансавай рызыкай з'яўляецца яе аналіз. Прызначэнне аналізу рызыкі заключаецца ў атрыманні і перадачы кіраўніцтву прадпрыемства інфармацыі, неабходнай як для прыняцця рашэння аб мэтазгоднасці ўкладання сродкаў у расшырэнне дзейнасці прадпрыемства, на дэпазіты, набыццё фінансавых актываў, а таксама ў іншыя віды фінансавай і інвестыдыйнай дзейнасці, так і для абароны ўкладзеных сродкаў ад магчымых страт. Аналіз рызыкі можа быць якасным і колькасным. Якасны аналіз рызыкі заключаецца ў ідэнтыфікацыі яе магчымых відаў, вызначэнні фактараў узнікнення рызыкі і этапаў дзейнасці прадпрыемства або рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, на якіх узнікае рызыка.
Колькасны аналіз заключаецца ў вызначэнні велічыні страт пры надыходзе рызыковай падзеі, якая залежыць ад характару гаспадарчых аперацый, сумы патрэбных актываў або капіталу і верагоднасці надыходу адпаведнай рызыкі. Зыходзячы з велічыні страт гаспадарчыя аперацыі і інвестыцыі дзеляцца на безрызыковыя, з дапушчальным, крытычным і катастрафічным узроўнямі рызыкі.
Па безрызыковых аперацыях і інвестыцыях фінансавыя страты не прагназуюцца, паколькі такія аперацыі гарантуюць разліковую суму прыбытку. Безрызыковая зона знаходзіцца у дыяпазоне велічынь ад поўнага да мiнімальнага разліковага прыбытку. Пры нізкіх тэмпах інфляцыі гэта могуць быць інвестыцыі ў дзяржаўныя каротка-тэрміновыя аблігацыі. Пры дапушчальнай фінансавай рызыцы велічыня страт не перавышае сумы мінімальнага разліковага прыбытку, таму дыяпазон зоны дапушчальнай рызыкі знаходзіцца ад пункта мінімальнага разліковага прыбытку да пункта бястратнасці.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.