Метрология и технические измерения отрасли: Лабораторный практикум, страница 5

3. Устанавіць на ПП-63 тумблер у становішча К. Націснуць кнопку «Грубо» і, не адпускаючы яе, устанавіць стрэлку нуль-інды-катара на нуль з дапамогай ручкі «Рабочий ток» (малой). Затым ана-лагічна правесці дакладную ўстаноўку рабочага току з дапамогай кнопкі «Точно» і вялікай ручкі «Рабочий ток».

4. З дапамогай ручкі «Напряжение» устанавіць стрэлку патэн-цыёметра КСП-4 на нулявую адзнаку.

5. Устанавіць на ПП-63 тумблер у становішча «И». Націснуць кнопку «Грубо» і, не адпускаючы яе, устанавіць стрэлку нуль-інды-катара на нуль з дапамогай ручкі «мВ» (левай). Далей устанавіць стрэлку нуль-індыкатара на нуль з дапамогай кнопкі «Точно» і пра-вай ручкі «мВ».

6. Запісаць у табл. 2 значэнне, вызначанае па шкале «мВ».

7. Паўтарыць п. 3–6, паслядоўна ўстанаўліваючы стрэлку патэн-цыёметра КСП-4 на адзнакі шкалы пры прамым и зваротным ходзе, указаныя выкладчыкам.

8. Для кожнага вымярэння вызначыць абсалютную і прыве-дзеную хібнасці прыбора па формулах

                                                     (13)

,                                           (14)

дзе  Е1 – значэнне,  якое вызначана па шкале ўзорнага пацэныёметра (ПП-63); Е0 – таблічнае значэнне тэрмаЭРС, якое адпавядае вымяра-емай тэмпературы; Еmax і Еmin – тэрмаЭРС, якія адпавядаюць максі-мальнай і мінімальнай вымяраемым тэмпературам.

9. На падставе атрыманых вынікаў вызначыць характар хібнасці і зрабіць вывад аб прыгоднасці прыбора да эксплуатацыі.

10. Выканаць п. 3–9 для пацэнцыёметра ДЫСК-250.

11. Вынікі вымярэнняў запісаць у табл. 2.

Табліца 2

t, °C

E0, mV

E1,mV

, mV

γ, %

прамы

ход

зваротны ход

прамы

ход

зваротны ход

прамы

ход

зваротны ход

1.4. Змест справаздачы

Справаздача па дадзенай рабоце павінна ўключаць: схемы вы-вучаемых другасных прыбораў; табліцы вымераных і вылічаных зна-чэнняў; выліэнне метралагічных характарыстык; вывады аб прыгод-насці прыбораў да эксплуатацыі шляхам параўнання класа даклад-насці з  максімальна дапушчальнай хібнасцю.

Кантрольныя пытанні

1. Пералічыць метралагічныя характарысткі, якія вызначаюцца пры паверцы прыбораў.

2. Растлумачыць прынцып дзеяння ТЭП. Якія існуюць статыч-ныя характарыстыкі і матэрыялы ТЭП?

3. У чым заключаецца сутнасць кампенсацыйнага метаду вымя-рэння?  Растлумачыць прынцып дзеяння пацэнцыёметра.

4. З якіх функцыянальных вузлов складаецца аўтаматычны па-тэнцыёметр КСП-4 і ДЫСК-250?

Лабараторная работа № 2

ДАСЛЕДАВАННЕ МЕТРАЛАГІЧНЫХ ХАРАКТАРЫСТЫК НАРМІРУЮЧЫХ ПЕРАЎТВАРАЛЬНІКАЎ

Мэта работы: вывучэнне прынцыпу дзеяння, канструкцыі і мет-ралагічных характарыстык нарміруючых пераўтваральнікаў.

2.1. Агульныя звесткі

Нарміруючыя вымяральныя пераўтваральнікі адносяца да фун-кцыянальнай групы сродкаў атрымання інфармацыі і прызначаны для пераўтварэння натуральных выхадных сігналаў першасных вымя-ральных пераўтваральнікаў ва ўніфікаваны выхадны сігнал (табл. 1).

У якасці ўніфікаваных сігналаў выкарыстоўваюць:

– пастаянны ток, які змяняецца ад 0-5 мА (0-20, 4-20 мА) пры змене сігналу ад першаснага пераўтваральніка ад 0 да 100% дыя-пазону вымярэнняў;

– напружанне пастаяннага току, якое змяняецца ў дыяпазонах 0-1, 0-10 В.

Табліца 1

Тыпы нарміруючых пераўтваральнікаў

Тып першаснага пераўтваральніка

Выгляд выхаднога сігналу першаснага пераўтваральніка

Тып

нарміруючага пераўтваральніка

Выхадны сігнал нарміруючага пераўтваральніка

Тэнзарэзістарны

Супраціўленне, Ом

ПА-1

0-1 В

Дыферэнцыяльна-трансфарматарны

Індуктыўнасць, мГ

НП-ПЗ

0-5 мА

Тэрмарэзістыўны

Супраціўленне, Ом

Ш71, Ш71-И,

ПТ-ТС-68

0-5 мА, 0-10 В

Тэрмаэлектрычны

ЭРС, мВ

Ш72, Ш72-И,

ПТ-ТП-68

0-5 мА, 0-10 В

0-5 мА

Рэахордны

ЭРС, мВ

Ш73, HP-PI

0-5 мА, 0-10 В