Калі пераходны працэс мае выгляд крывой 1 (мал. 4.1б), то пра-водзяць датычную ў пункце Y(τ) = 0 да перасячэння з лініяй Y(τ) = Yµ і знаходзяць значэнне часу запазнення τз і пастаянную часу T (мал. 4.3).
Калі прымаюць мадэль (5), то час запазнення τз = Т0b, а пастаянная часу T= Тbd. Калі прынята мадэль (6), то час запазнення τз = Т0а, Т1 вызначаецца па графіку (гл. мал. 4.4) у залежнасці ад суадносіны Тbd / Т2, а Т2 = Тcd.
Мал. 4.4. Эксперыментальнае вызначэнне дынамічных характарыстык звяна другога парадку
4. 2. Апісанне лабараторнай устаноўкі
Лабараторная ўстаноўка складаецца з цеплалічыльніка ТЭМ-05М/2, плацінавых тэрмометраў супраціўлення, тэрмастата і кам-п’ютара. Тэрмометры супраціўленняў маюць розную канструкцыю пры аднолькавай градуіроўцы. Два з тэрмометраў змешчаны ў ахоўныя чахлы рознай канструкцыі, а адзін з тэрмометраў выкарыстоўваецца без чахла.
Усе тэрмометры падключаны да цеплалічыльніка ў адпаведнасці з інструкцыі па эксплуатацыі.
Цеплалічыльнік злучаны з паслядоўным портам RS 232 ЭВМ і кожныя 4 с перадае значэнні вымераных тэмператур, а таксама час вымярэння.
|
Праграма, якая ўстаноўлена на ЭВМ, дазваляе запісаць пры-нятыя даныя ў тэкставы файл, які можа быць выкарыстаны пры раз-ліках у пакеце Mathcad.
4.3. Парадак выканання работы
1. Праверыць схему падключэння тэрмометраў да цеплалі-чыльніка.
2. Уключыць цеплалічыльнік і ўпэўніцца, што паказанні тэрмо-метраў t1, t2 і t3, якія вымяраюць тэмпературу паветра ў памяшканні, маюць блізкія значэнні.
3. Уключыць тэрмастат і ўстанавіць тэмпературу вады ў межах ад 40 да 60°С.
4. Запусціць праграму ТЕМ5CAD.EXE. Пры гэтым на экране манітора з’явіцца акно
5. Націснуць клавішу «Esc» і ў меню «Параметры» праверыць нумар COM-порта, да якога падключаны цеплалічыльнік, хуткасць абмену (павінна быць 9600) і ўстанавіць з дапамогай левай кнопкі мышы лік вымераных значэнняў (адлікаў), які будзе запісвацца ў адзін файл. Для выхаду з меню націснуць клавішу «Esc».
Пры ўстанаўленні колькасці адлікаў неабходна мець на ўвазе, што інтэрвал часу паміж адлікамі роўны 4 с, а ахаладжэнне тэрмо-метраў у паветры доўжыцца каля 20 хвіл.
6. Выбраць у меню «Сувязь» «MATCADfile» і націснуць «Enter».
7. У акне, якое з’явілася, задаць імя файла (не больш 3 лацінскіх літар), у які будуць запісвацца бягучыя даныя, напрыклад DYN, і на-ціснуць «Enter».
8. Пасля гэтага на экране з’явіцца акно і ў файл DYN0.prn пачнуць запісвацца дадзеныя. Пры правільнай рабоце значэнні Т1 і Т2 будуць змяняцца з інтэрвалам у 4 с. Пры неправільным падключэнні цеплалічыльніка да ПК праграма выдае паведамленне аб памылцы.
9. Адначасова апусціць тэрмометры ў тэрмастат з вадой і пра-водзіць вымярэнні, пакуль паказанні тэрмометраў не перастануць змя-няцца.
10. Дастаць тэрмометры з тэрмастата і ахаладзіць іх на паветры да пакаёвай тэмпературы. Эксперымент працягваць, пакуль паказанні тэрмометраў не стануць блізкімі да пакаёвай тэмпературы.
11. Запусціць пакет Mathcad і праграму DYN.cad.
12. Паказаць шлях да запісанага файла дадзеных (DYN0.prn).
13. Пабудаваць графікі пераходных працэсаў для кожнага з тэрмометраў пры награванні (у вадзе) і ахаладжэнні (у паветры).
14. Устанавіць па атрыманых графіках парадак дыферэн-цыяльных ураўненняў, выбраць мадэль (22), (24) або (25), выканаць неабходныя пабудовы і вызначыць час запазнення і пастаянныя часу.
4.4. Змест справаздачы
Справаздача па дадзенай рабоце павінна змяшчаць: графікі пе-раходных працэсаў і пабудовы, неабходныя для вызначэння паста-яннай часу і часу запазнення.
Кантрольныя пытанні
1. Пералічыць дынамічныя характарыстыкі СВ.
2. Якія фактары ўплываюць на дынаміку тэрмометраў?
3. Пры дапамозе якіх эксперыментальных метадаў вызначаюць дынамічныя характарыстыкі?
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.