Метрология и технические измерения отрасли: Лабораторный практикум, страница 31

Мал. 11.1. Электрычная прынцыповая схема пераўтваральніка ПЭ-55М

Гэта сіла стварае на рычагу вярчальны момант М2, накіраваны процілегла моманту М1. Перамяшчэнне рычага 3 адбываецца, па-куль моманты М1 і М2  не стануць роўнымі. Паміж сілай  R1 і вымя-раемым ціскам Рув, а таксама паміж сілай Rзс і токам I мае месца за-лежнасць:

R1 = pув,

Rзс = k2I, дзе  k2 – каэфіцыент пераўтварэння трубчастай спружыны 1k2 – каэфіцыент пераўтварэння магнітаэлектрычнага пераўтваральніка элемента, які складаецца са шпулькі  L4  і магніта 7 . Паколькі М1 = М2, то I = kPув, дзе  – каэфіцыент пераўтварэння ПЭП.

Рэзістары R8, R9 дазваляюць рэгуляваць глыбіню зваротнай сувязі, змяняючы тым самым дыяпазон дзеяння прыбора.

Прыбор забяспечаны карэктарам нуля R5, г. зн. перамяшчэннем ручкі патэнцыёметра ток у ланцугу зводзіцца да нуля.

Сілкаванне ўзмацняльнага каскада і генератара здзяйсняецца ад уласнага выпраменьвальніка з стабілітронамі D1 і D2, прычым D2, уключаны адначасова ў ланцуг эмітэра транзістара Т2, што неабходна для кампенсавання пачатковага ўзроўню сталай напругі на рэзістары R2.

Пераўтваральнік мае наступныя тэхнічныя характарыстыкі:

– клас дакладнасці – 1,0;

– варыяцыя выхаднога сігналу прыбора не перавышае паловы мяжы асноўнай дапушчальнай хібнасці;

– прыбор вытрымлівае ўздзеянне вібрацыі частатой да 25 Гц з амплітудай не больш  за 0,1 мм;

– электрычнае сілкаванне прыбора здзяйсняецца ад сеткі пера-меннага току напружання 220 + 22 В частатой 50 + 1 Гц;

– супраціўленне нагрузкі з улікам лініі сувязі – ад 0 да 2,5 кОм;

– спажываемая магутнасць – не больш за 3 Вт.

Пераўтваральнік электрапнеўматычны тыпу ЭПП неабходны ў тых выпадках, калі ў пнеўматычную сістэму кіравання патрабуецца ўвесці інфармацыю аб тэхналагічных параметрах, якая паступае ад вымяральных пераўтваральнікаў з уніфікаваным токавым сігналам, а таксама калі аўтаматычная сістэма кіравання з’яўляецца электрычнай, а яе камандны сігнал пасылаецца на пнеўматычны выканаўчы механізм.

Шырокае распаўсюджванне атрымалі электрапнеўматычныя пе-раўтваральнікі (ЭПП), работа якіх заснавана на прынцыпе кампенса-вання высілкаў (мал. 11.2).

У ЭПП, пабудаваным на гэтаму прынцыпу, уваходны уніфіка-ваны сігнал Iув паступае на шпульку 2 магнітаэлектычнага пераўтва-ральнага элемента, і створанае пры гэтым яе электрамагнітнае поле ўзаемадзейнічае з полем сталага магніта 1. У выніку ствараецца высілак

, дзе B – магнітная індукцыя; l і n – параметры шпулькі.

Высілак перамяшчае шпульку ў кальцавым зазоры магніта і па-варочвае рычаг 3 вакол пункта О апоры 8. Пры гэтым засланка 5, раз-мешчаная на рычагу 3, змяняе сваё становішча адносна сопла 6, што змяняе ціск Рвых на выхадзе пнеўмаўзмацняльніка 7. Ціск Рвых пасту-пае на сільфон 9 зваротнай сувязі і стварае кампенсавальны высілак Rз.c. Рух рычага працягваецца, пакуль моманты, якія ствараюцца на рычагу 3 сіламі R1  і Rз.c, не стануць роўнымі.

Мал. 11.2. Схема электрапнеўматычнага пераўтваральніка

У стане раўнавагі справядліва роўнасць

дзе k – каэфіцыент пераўтварэння ЭПП; Fэф – эфектыўная плошча сільфона.

Усталяванне пачатковага ўзроўню выхаднога сігналу пераўтва-ральніка здзяйсняецца з дапамогай спружыны 4.

Класы дакладнасці электрапнеўматычнага пераўтваральніка – 1,0 і 1,5.

11.2. Апісанне лабараторнага стэнда

Паверка пераўтваральнікаў здзяйсняецца з дапамогай лабараторнага стэнда, схема якога паказана на мал. 11.3.

Лабараторны стэнд складаецца з асноўнага (1, 2, 3, 7, 10, 12) і дублюючага (4, 5, 6, 8, 9, 11) камплекта прыбораў.

1, 5 – пнеўмаэлектрычныя пераўтваральнікі;

2, 6 – электрапнеўматычныя пераўтваральнікі;

7, 8 – міліапермерметры;

9, 10 – рэгулятары ўваходнага ціску;

11, 12 – задатчыкі току;

13 – лямпа;

14 – засцерагальнік;

15 – тумблер уключэння сеткі «200 B».

Для паверкі ПЭ-55М неабходна сабраць схему, якая прыведзена на мал. 11.4, а для паверкі ЭПП – схему, прыедзеную на мал. 11.5.