№ доследу |
Час, Δt, хвіл |
Ціск, Р, 1,6 кгс/см2 |
Расход, Qтабл, м3/гадз |
Расход, Qвым, м3/гадз |
Абсалютная хібнасць, % |
Адносная хібнасць, % |
1 |
0 |
29,13 |
||||
2 |
10 |
29,82 |
||||
3 |
20 |
30,5 |
||||
4 |
30 |
30,84 |
||||
5 |
40 |
31,19 |
||||
6 |
50 |
31,36 |
8.3. Змест справаздачы
У справаздачы па дадзенай рабоце павінны быць прыведзены: прынцыповыя схемы прыбораў ПВ, ПІК-1 і іх метралагічныя характа-рыстыкі; пералік лабараторнага абсталявання; табліцы і разлікі асноўных хібнасцей; вывады аб працаздольнасці доследных прыбораў.
Кантрольныя пытанні
1. Для чаго прызначаны пнеўматычныя прыборы і якія іх ас-ноўныя іх тыпы існуюць?
2. Як працуе пераўтваральнік тыпу «сопла – засланка»?
3. У чым заключаецца прынцып работы прыбора ПВ?
4. Якія рэжымы работы прыбора ПВ са станцыяй кіравання іс-нуюць?
5. Як і па якой схеме праводзіцца паверка пнеўматычных пры-бораў?
6. Па якіх формулах разлічваюцца хібнасці прыбораў тыпа ТШ?
7. З якіх асноўных вузлоў складаецца інтэгратар ПІК-1?
ВЫМЯРЭННЕ РАСХОДУ РЭЧЫВА МЕТАДАМ ПЕРАМЕННАГА ПЕРАПАДУ ЦІСКУ
Мэта работы: вывучэнне спосабу вымярэння расходу метадам пераменнага перападу ціску; азнаямленне з прыборамі, якія ўжы-ваюцца для вымярэння расходу газу гэтым метадам і набыццё неаб-ходных навыкаў для работы з імі.
9.1. Агульныя звесткі
Колькасць вадкасці, газу або пары, якая праходзіць праз да-дзенае сячэнне трубаправода ў адзінку часу, называецца расходам гэ-тага рэчыва. У залежнасці ад таго, у якіх адзінках ён вымяраецца, ад-розніваюць аб’ёмны і масавы расходы. Вымярэнне і кантроль рас-ходу і колькасці рэчываў з мэтай кіравання імі спрыяе павышэнню якасці прадукцыі, правядзенню навуковых даследаванняў. У прамыс-ловасці найбольш часта ўжываюць расхадамеры пераменнага перапа-ду ціску, пастаяннага перападу ціску, электрамагнітныя і пераменнага ўзроўню.
9.1.1. Расхадамеры пераменнага перападу ціску. Прынцып работы расхадамераў пераменнага перападу ціску заснаваны на тым, што са зменай расходу рэчыва змяняецца перапад ціску, які ства-раецца звужаючым патокам прыстасавання, ўсталяванага ў труба-праводзе (мал. 9.1).
Расхадамер пераменнага перападу ціску складаецца з усталя-ванага на трубаправодзе звужаючага прыстасавання (ЗП), злучаль-ных трубак і вымяральніка перападу ціску, напрыклад U-вобразнага дыфманометра. Пры праходжанні рэчыва праз ЗП сярэдняя хуткасць патоку павялічваецца i частка патэнцыйнай энергіі ціску пераходзіць у кінетычную.
У выніку гэтага статычны ціск патоку пасля ЗП памяншаецца, што выклікае перапад ціску Δp на ім (мал. 9.1). Сцісканне патоку па-чынаецца перад ЗП за сячэннем A–A і дасягае найбольшай велічыні на некаторай адлегласці ад ЗП у сячэнні B–B, затым паток пашыраецца да поўнага сячэння трубаправоду.
Мал. 9.1. Змяненне цiску р i сярэдняй худкасцi патоку V пры праходжаннi праз дыяфрагму.
Перапад ціску на ЗП залежыць ад расходу працякаючага рэчыва і можа служыць мерай расходу.
Для ўсталявання залежнасці расходу рэчыва ад перападу ціску на ЗП запішам закон захавання энергіі і ўраўненне непарыўнасці патоку для сячэнняў A–A і B–B:
(2)
(3)
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.