. (9)
Гэтай роўнасці таксама адпавядае адсутнасць току ў ланцугу НП. Калі роўнасць (9) не выконваецца, то, перамяшчаючы рухавічок рэзістара Rб, змяняюць велічыню рабочага току, пакуль стрэлка НП не установіцца на нуль.
Улічваючы (8) і (9) можна запісаць:
. (10)
Пры раўнамернай намотцы рэахорда супраціўленне яго ўчасткаў прапарцыянальна адпаведнай даўжыні і тады
. (11)
Такім чынам, вымярэнне тэрмаЭРС зводіцца да вымярэння даў-жыні lаbучастку рэахорда, які праградуіраваны у адзінках тэмпературы.
Па разгледжанай схеме працуюць неаўтаматычныя патэнцыё-метры ПП-63 і Р-363, якія маюць класы дакладнасці 0,05 і 0,001 ад-паведна і выкарыстоўваюцца ў лабараторных і навуковых доследах.
Аўтаматычны патэнцыёметр КСП-4 працуе ў камплекце з тэр-маэлектрычнымі пераўтваральнікамі або крыніцамі пастаяннага на-пружання, а таксама тэлескопамі радыяцыйных пірометраў сумарнага выпраменьвання. Супраціўленне першасных пераўтваральнікаў, ук-лючаючы супраціўленне лініі сувязі, не павінна перавышаць 200 Ом. Прыбор можа быць аднолькавым і шматканальным.
ТэрмаЭРС E(t, t0) параўноўваецца з напружаннем у вымяральнай дыяганалі неўраўнаважанага маста Uм. Рознасць напружанняў паступае на ўзмацняльнік, да выхаду якога подключаны рэвер-сіўны рухавік.
На ўваход узмацняльніка У паступае сігнал разузгаднення ∆U== Е(t0, t1) – Uм, які ўзмацняецца і падаецца на рэверсіўны рухавік. Калі гэта напружанне не роўна 0, то рухавік круціца, перамяшчаючы руха-вічок рэахорда ў бок памяншэння напружання разузгаднення ў стане раўнавагі:
. (12)
Мал. 1.4. Вымяральная схема аўтаматычнага патэнцыёметра КСП-4:
Сф, Rф – фільтры для ліквідацыі наводак токаў прамысловай частаты; Uс – стабілізаваная крыніца сілкавання 5 В; Rр – рэахорд; R – шунт; Rп – падгонкавае супраціўленне; Ry – рэзістар для устаноўкі току Ia; Rм – меднае супраціўленне для тэмпературнай карэкцыі; Rк – рэзістар, які выбіраецца так, каб падзенне напружання на ім адпавядала ЭРС нармальнага элементу – 1,0186 В; Rн і Rб служаць для ўстаноўкі пачатку шкалы і току I1.
Тэмпературная карэкцыя дзейнічае наступным чынам: пры паве-лічэнні тэмпературы навакольнага асяроддзя t0 паменшыцца E(t, t0), адначасова гэта прывядзе да павелічэння U(Rм), і становішча раўнава-гі (у адпаведнасці з (12)) не парушыцца.
Прынцыповая электрычная схема патэнцыёметра прыведзена на мал. 1.4.
Прыборы, якія рэгіструюць ДЫСК-250, прызначаны для вымя-рэння і рэгістрацыі фізічнай велічыні, пераўтворанай ў сігналы тэрма-пар, ТС або уніфікаваныя сігналы. Прыборы выкарыстоўваюцца ў ме-талургіі, машынабудаванні, нафтаздабываючай, перапрацоўчай, хіміч-най, харчовай і іншых галінах прамысловасці.
Падключэнне ТС ажыццяўляецца па чатырох- або трохправод-най схеме. Пры гэтым супраціўленне кожнага провада, размеркаванае па ўсёй даўжыні сувязі, не павінна перавышаць 35 Ом.
Прыборы маюць унутраную кампенсацыю тэмпературы халод-нага спаю. Сумарнае супраціўленне лініі сувязі і ўнутранага супраціў-лення тэрмапары не павінны перавышаць 200 Ом.
Прыбор ажыццяўляе рэгістрацыю вынікаў вымярэнняў на дыя-грамным дыску ў палярных каардынатах. Час праходжання вузла за-пісу ад аднаго гранічнага значэння да другога не перавышае 10 с.
Мяжа асноўнай прыведзенай хібнасці прыбора складае ± 0,25%.
Прыбор можа ажыццяўляць кантроль выхаду вынікаў вымярэн-няў за дапушчальныя межы ўстаўкі. Пры выхадзе вымеранага значэн-ня за зададзеныя межы ўключаецца святлодыёд на крышцы прыбора і змяняецца стан рэле. Прыбор мае ўбудаваны рэгулятар.
1.2. Апісанне лабараторнай устаноўкі
Лабараторная ўстаноўка складаецца з патэнцыёметра ПП-63, з да-памогай якога на павяраемыя прыборы падаецца напружанне, якое імітуе тэрмаЭРС, і аўтаматычных пацэнцыёметраў КСП-4 і ДЫСК-250.
1.3. Парадак выканання работы
1. Праверыць правільнасць падключэння прыбораў і становішча тумблераў патэнцыёметра ПП-63.
2. Уключыць сілкаванне прыбораў і вытрымаць 5–10 хвіл.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.