6.1.1.Дыферэнцыяльна-трансфарматарная сістэма дыстан-цыйнай перадачы паказанняў. У схему (мал. 6.2) ўваходзяць дзве аднолькавыя шпулькі ДТ1 (усталяваная ў датчыку) і ДТ2 (усталяваная ў другасным прыборы).
Першасныя абмоткі ДТ1 і ДТ2 злучаны паслядоўна і сілкуюцца пераменным токам ад сілавога трансфарматара прыбора. Другасныя абмоткі ДТП уключаны сустрэчна.
Калі стрыжань шпулькі ДТ1 знаходзіцца ў сярэднім становішчы, то ∆Е1 = 0. Калі стрыжань шпулькі ДТ2 знаходзіцца ў сярэднім ста-новішчы, то ∆Е2 = 0. Такім чынам, напружанне ∆Е на ўваходзе элек-троннага ўзмацняльніка А другаснага прыбора будзе роўна нулю, так як ∆Е = Е1 – Е2 = 0. Сістэма знаходзіцца ў стане супакою.
Мал. 6.2. Прынцыповая схема дыферэнцыяльна-трансфарматарнай сістэмы
перадачы паказанняў
Пры зрушэнні стрыжня датчыка ад сярэдняга становішча ў вымяральнай схеме пад дзеяннем напружання ∆Е узнікае ток. Ве-лічыня напружання гэтага току з’яўляецца функцыяй перамяшчэння стрыжня ДТ1, а яго фаза – функцыяй накірунку зрушэння. Велічыня ∆Е узмацняецца ўзмацняльнікам А і паступае на абмотку кіравання рухавіка М, які, круцячы кулачок К, будзе перамяшчаць стрыжань шпулькі ДТ2 другаснага прыбора, пакуль індуцыруемае напружанне ∆Е2 не стане роўным напружанню ∆Е1. Адначасова з кулачком К перамяшчаецца і стрэлка прыбора, звязаная гібкай сувяззю з электра-рухавіком М.
Такім чынам, кожнаму становішчу стрыжня ДТ1 дат-чыка будзе адпавядаць вызначанае становішча стрыжня ДТ2 прыбора, а значыць, і становішча стрэлкі.
Для ўстаноўкі пачатковай (нулявой) адзнакі шкалы ў прыборы прадугледжана абмотка W4, шунціраваная рэзістарам R1. Калі стрыжань знаходзіцца ў ніжнім становішчы, а стрэлка прыбора не ўсталёўваецца на нулявую адзнаку шкалы, здзяйсняецца рэгуляванне ланцуга перамяшчэннем рухавічка R1.
Спраўнасць прыбора правяраюць з дапамогай кнопкі кантролю S, пры замыканні якой ланцуг другаснай абмоткі ДТ1 адключаецца і на ўваход узмацняльніка падаецца сігнал з другаснай абмоткі ДТ2. У гэтым выпадку М установіць паказальнік у сярэдняе становішча, адзначанае на шкале прыбора, пры якім ∆Е2 = 0. Калі пры гэтым стрэлка не ўстановіцца ў неабходнае становішча, прыбор наладж-ваюць перамяшчэннем шпулек адносна стрыжня ДТ2. Медны рэзістар R2 выкарыстоўваецца для кампенсавання тэмпературных хібнас-цей другаснай абмоткі прыбора.
Для дыстанцыйнай перадачы ціску прымяняюць манометры МЭД, забяспечаныя ДТП [1, 2]. Пругкім адчувальным элементам манометра з’яўляецца трубчастая спружына (трубка Бурдона), замацаваная на трымальніку, на якім знаходзіцца планка з ДТП. У трубку Бурдона падводзіцца вымяраемы ціск. Трубка разгінаецца і перамяшчае за-мацаваны на яе канцы плунжэр.
6.2. Парадак выканання работы
1. Вывучыць канструкцыі ДТП, другаснага прыбора, манометра МЭД і прынцыповыя схемы другасных прыбораў.
2. Пры ўключаным прыборы націснуць кнопку кантроля спраў-насці яго работы.
3. Упэўніцца ў тым, што пры адсутнасці перамяшчэння плун-жэра стрэлка прыбора знаходзіцца на нулявой адзнацы шкалы.
4. Перамяшчаючы лімб прывада плунжэра датчыка праз два дзя-ленні, запісаць паказанні прыбора. Скласці табліцу і пабудаваць графік статычнай характарыстыкі, якая выказвае залежнасць паказанняў пры-бора ад дзяленняў лімба.
5. Правесці градуіроўку шкалы другаснага прыбора.
6. Уключыць прыбор КСД-3. Даць яму прагрэцца. Змяняючы ціск на манометры МЭД праз 0,02 МПа (па ўзорнаму манометру), за-пісаць становішча стрэлкі другаснага прыбора.
7. Скласці градуіровачную табліцу і пабудаваць графік залеж-насці N = f(p), дзе N - паказанні прыбора КСД, спраў; P – ціск па ўзор-наму манометру, кПа.
6.3. Змест справаздачы
У справаздачы па дадзенай рабоце павінны быць прыведзены: тэхнічныя характарыстыкі ДТП, другасных прыбораў, МЭД; прын-цыповыя схемы ўключэння ДТП і сістэм дыстанцыйнай перадачы ціску; табліцы вынікаў доследаў, графікі статычнай і градуіровачнай характарыстык.
Кантрольныя пытанні
1. У чым заключаецца прынцып работы ДТП?
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.