1.7. Вызначыць хібнасць паказанняў тахометра.
2. Вызначыць частату вярчэння вала рухавіка з дапамогай фота-электрычнага тахометра.
2.1. Пераключальнік роду работ перавесці ў становішча «Фо-таэлектрычны тахометр». Пры гэтым на экране асцылографа з’явяцца імпульсы ад электроннага ключа (Э. Кл).
2.2. Вызначыць частату утрымання гэтых імпульсаў як
.
З улікам колькасці імпульсаў за адзін абарот вала вызначыць частату вярчэння вала.
2.3. Разлічыць хібнасць метаду, выкарыстоўваючы калібратар працягласці часовых інтэрвалаў.
3. Вызначыць частату вярчэння вала рухавіка па страбаскапіч-наму тахометру (СТАР).
3.1. Уключыць блок страбаскопа ў сетку.
3.2. Пераключальнік на задняй панэлі блока паставіць у стано-вішча «Сінхранізацыя», пры гэтым загараецца адпаведны індыкатар.
3.3. Накіраваць крыніцу на вярчальны дыск і, змяняючы рэ-гулятарам частату водблескаў святла, атрымаць нерухомую адзнаку.
3.4. Вызначыць па паказальніку частату і параўнаць яе з да-нымі іншых метадаў. Даць адзнаку хібнасці.
7.3. Змест справаздачы
У справаздачы павінны быць схемы ўстановак; характарыс-тыкі тахометраў; дадзеныя вымярэнняў; разлікі хібнасцей; вывады.
Кантрольныя пытанні
1. Для чаго неабходна вымяраць частату вярчэння ў сістэмах аўтаматыкі?
2. Як працуе магніта-індукцыйны тахометр?
3. У чым заключаецца прынцып вымярэння частаты вярчэння фотаэлектрычным тахометрам?
4. Што такое страбаскапія?
ДАСЛЕДАВАННЕ МЕТРАЛАГІЧНЫХ ХАРАКТАРЫСТЫК ПНЕЎМАТЫЧНЫХ ПРЫБОРАЎ
Мэта работы: вывучэнне канструкцыі, прынцыпа дзеяння методыкі вызначэння метралагічных характарыстык пнеўматычных пры-бораў.
8.1. Агульныя звесткі
У прамысловасці шырока выкарыстоўваюцца пнеўматычныя элементы аўтаматыкі і вымяральнай тэхнікі. Яны складаюць пнеў-матычную галіну дзяржаўнай сістэмы прыбораў і сродкаў аўтаматы-зацыі (ДСП).
Асабліва каштоўнымі якасцямі пнеўматычных прылад з’яўля-ецца прастата і надзейнасць апаратуры, а таксама выбухова- і пажара-небяспечнасць, якія становяцца вырашальнымі пры аўтаматызацыі хімічнай, нафтавай, харчовай, цэлюлозна-папяровай і іншых вытвор-часцей, дзе пнеўматычныя сродкі аўтаматызацыі і кантроля неза-менныя.
Пнеўматычныя прыборы прызначаны для вымярэння тэх-налагічных параметраў, папярэдне пераўтвораных у пнеўматычны сіг-нал велічынёй 20–100 кПа.
У цяперашні час прамысловасцю выпускаецца серыя пнеўма-тычных прыбораў сістэмы СТАРТ, выкананых на базе уніфікаваных сістэм элементаў прамысловай пнеўмааўтаматыкі (УСЭППА).
У сістэму СТАРТ уваходзяць: паказваючыя прыборы ПВ1.3, ПВ2 (з сігнальнай прыладай), ПВ2.3 (з задатчыкам), ПВ3.2 (трох-шкальны); самапісныя і паказваючыя дыяграмы з электрычным (пнеў-матычным) прывадам ПВ4.2Э (ПВ4.2П) (аднашкальные), ПВ4.3Э (ПВ4.3П) (дзве паказваючыя сістэмы), ПВ10.1Э (ПВ10.1П) (тры паказваючыя і адна запісваючая сістэма з вузлом пераключальніка і задатчыкам), ПВ10.2Э (ПВ10 < Д1) (дзве запісваючыя і чатыры паказ-ваючыя сістэмы з вузлом пераключальніка і задатчыкам); якія аб’яд-ноўваюць ПВ.4П і ПІК-1.
Асноўная дапушчальная хібнасць другасных пнеўматычных прыбораў – ± 1%.
Усе пнеўматычныя пераўтваральнікі, датчыкі і прыборы ўклю-чаюць пераўтваральнік тыпу «сопла – засланка» (мал. 8.1). Паветра, ачышчанае ад пылу, масла і вільгаці, пад пастаянным ціскам Р паступаепраз дросель пастаяннага супраціўлення 1 у праточную ка-меру. З апошняй сціснутае паветра праз сопла 2, якое прыкрыта засланкай 3, выцякае ў атмасферу. Пры гэтым сопла з засланкай утвараюць кіруючы дросель (пераменнае рэгулюемае супраціўленне).
Становішча засланкі 3, якая перамяшчаецца пад уздзеяннем вы-мяраемага параметра X адносна сопла 2, вызначае прахадное сячэнне і велічыню Р у праточнай камеры. Гэта камера злучаецца з лініяй сувязі або з асноўным элементам.
Мал. 8.1. Пераўтваральнік тыпу «сопла – заслонка»
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.