дзе – парцыяльны ціск, які змяшчаецца ў доследным асяроддзі ва-дзяной пары пры тэмпературы «сухога» тэрмометра; – пар-цыяльны ціск насычанай вадзяной пары пры тэмпературы tc «сухога» тэрмометра; – парцыяльны ціск вадзяной пары, якая насычае доследнае асяроддзе пры тэмпературы tм «мокрага» тэрмометра; tc – тэмпература «сухога» тэрмометра; tм – тэмпература «мокрага» тэрмометра; А – псіхраметрычная пастаянная, якая залежыць ад кан-струкцыі прыбора, хуткасці абдзімання вільготнага тэрмометра дос-ледным газам і ціскам газу.
Каэфіцыент А вызначаецца па псіхраметрычных табліцах, скла-дзеных для вызначаных канструкцый псіхрометраў. Пры хуткасцях абдзімання вільготнага тэрмометра больш за 2,5–3 м/с велічыня А застаецца амаль пастаяннай. Ведаючы тэмпературу tм «мокрага» тэрмометра і tc «сухога» тэрмометра, па табліцах знаходзяць велічыні і з улікам А вылічваюць адносную вільготнасць.
5.1.1. Аўтаматычны псіхраметрычны вільгацямер АВП-201. Прыбор АВП-201 прызначаны для бесперапыннага кантролю аднос-най вільготнасці парагазавай сумесі ў закрытых тэхналагічных аб’ё-мах і памяшканнях.
Першасны пераўтваральнік вільгацямера разлічаны на работу з вымяральным прыборам, распрацаваным на базе стандартнага прыбо-ра тыпу КСМ-3 мадыфікацыі 1300, забяспечанага кантактным задатчыкам для 2- і 3-пазіцыйнага рэгулявання з ручной устаноўкай задання. Гэта дазваляе выкарыстоўваць вільгацямер АВП-201 у сістэ-мах аўтаматычнага рэгулявання.
Вільгацямер ўключае ў сябе тры асноўныя блокі: першасны пе-раўтваральнік, панэль, вымяральны прыбор.
Першасны пераўтваральнік (мал. 5.1) складаецца з наступных вузлоў: эжэктар-пабудзіцель 1 расходу вымяраемай вады; кран-штэйн 2 з адтулінамі для мацавання першаснага пераўтваральніка; плата 3 для злучэння электрычных ланцугоў першаснага пера-ўтваральніка і вымяральнага прыбора; адчувальныя элементы тэмпе-ратуры – тэрмарэзістары 5 і 9, усталяваныя ў поласці элемента 4; ахоўны каўпак 6 з адтулінамі для паступлення парагазавага асяроддзя; іголкі 7 для падачы і распылення вады; змеявік 8, які падтрымлівае тэмпературу вады, роўную тэмпературы вымяраемага асяроддзя; штуцэр падводу вады 10;
Мал. 5.1. Першасны пераўтваральнік
У аснову работы вільгацямера пакладзены псіхаметрычны метад вымярэння адноснай вільготнасці.
Адчувальны элемент вільгаці ўяўляе сабой полы тэрмаўстойлівы корпус, у якім усталяваны «сухі» R14 і «мокры» R15 тэрмаадчуваль-ныя элементы – тэрмістары тыпу ММТ-4аТ з супраціўленнем 1,8 кОм пры 20°С (мал. 5.2).
Пры падачы ў эжэктар-пабудзіцель 1 (мал. 5.1) сціснутага паветра з ціскам 0,08±0,005 МПа адбываецца адбор вымяраемага асяроддзя, а таксама вады з бака праз змеявік 8 і іголку 7. У выніку ў поласці адчувальнага элемента вільгаці вакол «мокрага» тэрмометра 9 утвараец-ца вадзяны туман, які змочвае яго паверхню.
Тэмпература «мокрага» тэрмістара з’яўляецца функцыяй вільгот-насці вымяраемага асяроддзя. Змены супраціўлення «мокрага» і «сухо-га» тэрмарэзістараў, прапарцыянальныя адноснай вільготнасці і тэмпе-ратуры вымяраемага асяроддзя, адпрацоўваюцца электрычнай схемай вымяральнага прыбора (мал. 5.2).
Электрычная схема прыбора ўяўляе сабою раўнаважны мост пе-раменнага току, у сумежныя плечы якога ўключаны «мокры» і «сухі» тэрмарэзістары R14 і R15 адпаведна.
Пры змяненні вільготнасці вымяраемага асяроддзя змяняецца супраціўленне тэрмарэзістара R15 і парушаецца раўнавага вымяраль-най схемы. У выніку ў дыяганалі маста з’яўляецца напружанне разба-лансу, якое праз ураўнаважвальную схему выклікае перамяшчэнне рухавічка па рэахорду да становішча, якое забяспечвае ўраўнаважван-не вымяраемай схемы. У момант раўнавагі становішча паказальніка на шкале вызначае вымяраемую велічыню.
Мал. 5.2. Прынцыповая электрычная схема АВП-201
Пры рабоце на 1 паддыяпазоне (21–39) у электрычную схему падключаюцца рэзістары R1, R3, R5, R7, R8, і R11. Пераменным рэзіста-рам R8 здзяйсняецца наладка верхняй мяжы шкалы (100%), а ніжняя мяжа шкалы (10%) наладжваецца пераменным супраціўленнем R11.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.