дзе Сп - пачатковая ёмістасць вымяральнай часткі пры адсутнасці вад-касці; K - каэфіцыент прапарцыянальнасці, які характарызуе кан-струкцыю АЭ і параметры кантралюемага асяроддзя; h - бягучае зна-чэнне ўзроўню вадкасці; Н - дыяпазон вымярэння ўзроўню. Пры ад-сутнасці вадкасці (h = 0) Св = Сп. Пры гэтым сігнал на выхадзе пры-лады параўнання 2 роўны нулю.
З ростам узроўню павялічваецца ёмістасць вымяральнай часткі Св, што выклікае змену сігналу на выхадзе прылады 2, які пасля пераўтварэння ў прыладзе 4 падаецца на ўваход узмацняльніка 5.
Пры памяншэнні ўзроўню ёмістасць вымяральнай часткі Св па-мяншаецца, што выклікае змену сігналу процілеглага знака на выхадзе прылады 2.
ПП уключае ёмісты АЭ з электродамі вызначанага выгляду і электронны пераўтваральнік, размешчаны ў галоўцы.
Для мацавання на рэзервуары з кантраляванай вадкасцю ПП у залежнасці ад тэмпературы і ціску кантралюемага асяроддзя мае шту-цэр або фланец.
Пры вымярэнні ўзроўню электроправодных вадкасцей выкарыс-тоўваюцца ПП, якія маюць толькі вымяральную частку. У ПП для вымярэння ўзроўню электраправодных вадкасцей адзін з электродаў пакрыты ізаляцыйным пластом і выкананы ў выглядзе проваду U-вобразнай формы: без апорнай часткі (канструктыўнае выкананне ПОФ), з апорнай часткай (канструктыўнае выкананне ПСФ, ПТФ). У якасці ізаляцыі выкарыстаны фтарапласт.
Месца мацавання ПП павінна быць вылучана так, каб геамет-рычная вось ПП, уздоўж якой адбываецца вымярэнне ўзроўню, супа-дала з вертыкаллю. Адхіленне ад вертыкалі не павінна перавышаць адзінку. Адлегласць ад восі ПП да сценак унутраных канструкцый рэзервуара павінна быць не меней як 200 мм.
ПІ можа ўстанаўлівацца на шчытах, пультах кіравання, на кран-штэйнах і г. д. Не дапускаецца ўстаноўка ПІ каля батарэй ацяплення, электрычных пячэй і іншых крыніц цяпла.
10.1.3. Ультрагукавы ўзроўнямер. У адпаведнасці з гэтым прынцыпам вымярэнне ўзроўню здзяйсняюць па часу праходжання ўльтрагукавымі ваганнямі адлегласці ад выпраменьвальніка да мяжы падзелу двух асяроддзяў і назад да прыёмніка выпраменьвання. Ла-кацыя мяжы падзелу двух асяроддзяў здзяйсняецца альбо з боку газу, альбо з боку рабочага асяроддзя.
Перавагай акустычных узроўнмяраў з’яўляецца незалежнасць іх паказанняў ад фізіка-хімічных уласцівасцей і складу рабочага ася-роддзя. Гэта дазваляе выкарыстаць іх для вымярэння ўзроўню неад-народных вадкасцей, якія крышталізуюцца і выпадаюць у асадак. Да недахопаў неабходна аднесці ўплыў на паказанні ўзроўнямераў тэм-пературы, ціску і складу газу.
Акустычныя ўзроўнямеры ўяўляюць сабой спалучэнне першас-нага, прамежкавага, а ў некаторых выпадках і перадаючага вымяраль-ных пераўтваральнікаў. На мал. 10.4 прыведзена схема акустычнага ўзроўнямера вадкіх асяроддзяў.
Мал. 10.4. Схема акустычнага ўзроўнямера вадкіх асяроддзяў
Узроўнямер складаецца з першаснага I і прамежкавага II пера-ўтваральнікаў. Першасны ператваральнік уяўляе сабою п’езаэлемент, які выконвае адначасова функцыі крыніцы і прыёмніка ўльтрагукавых ваганняў. Пры вымярэнні генератар 9 з вызначанай частатой выпра-цоўвае электрычныя імпульсы, якія пераўтвараюцца пьезаэлементам 1 у ўльтрагукавыя. Апошнія распаўсюджваюцца ўздоўж акустычнага тракту, адлюстроўваюцца ад мяжы падзелу «вадкасць - газ» і ўспры-маюцца тым жа п’езаэлементам, які пераўтварае іх у электрычныя ім-пульсы. Пасля ўзмацнення прыстасаваннем 1 імпульсы падаюцца на схему вымярэння 2 часу адлюстравання сігналу, дзе яны пераўтва-раюцца ў прамавугольныя імпульсы вызначанай працягласці. У ячэй-цы параўнання 3 здзяйсняецца параўнанне імпульсу, які падаецца са схемы 2, з працягласцю імпульса, што падаецца з элемента зваротнай сувязі 5, які пераўтворыць уніфікаваны токавы сігнал у прамаву-гольны імпульс вызначанай працягласці. Калі працягласць імпульсу схемы вымярэння 2 адрозніваецца ад працягласці імпульсу ланцуга зваротнай сувязі, то на выхадзе ячэйкі параўнання 3 з’яўляецца сігнал разбалансу, які ўзмацняльна-пераўтваральнай прыладай 4 змяняе вы-хадны уніфікаваны токавы сігнал, пакуль не будзе дасягнута роўнасць працягласці імпульсаў. Для памяншэння ўплыву тэмпературы на сіг-нал вымяральнай інфармацыі прадугледжаны блок тэмпературнага кампенсавання 8. Кантроль за работай электрычнай схемы здзяйсня-ецца блокам кантролю 7. Выключэнне ўплыву рознага роду перашкод на работу прамежкавага пераўтваральніка дасягаецца з дапамогай перашкодаахоўнага прыстасавання 6.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.