Метрология и технические измерения отрасли: Лабораторный практикум, страница 26

Справаздача па дадзенай рабоце павінна ўключаць: табліцу вымераных і вылічаных значэнняў; выліэнне метралагічных характарыстык; вывады аб прыгоднасці прыбораў да эксплуатацыі шляхам параўнання класа дакладнасці з  максімальна дапушчальнай хібнасцю.

Кантрольныя пытанні

1. У чым заключаецца прынцып работы ЗП?

2. Растлумачыць значэння каэфiцыентау.

 



Лабараторная работа № 10

Даследаванне метралагічных характарыстык узроўнямераў

Мэта работы: вывучыць прынцып работы прыбора, канструк-цыі і метралагічныя характарыстыкі буйковага, электрычнага ёмістага і ўльтрагукавога ўзроўнямераў.

10.1. Агульныя звесткі

Разнастайнасць ужываемых тыпаў вымяральных пераўтвараль-нікаў, павышэнне патрабаванняў да дакладнасці і надзейнасці работы сістэм прыводзяць да неабходнасці выкарыстання ўніфікаванага сігналу як універсальнага сродку сувязі для перадачы інфармацыі. Адсут-насць уніфікаванага сігналу на выхадзе пераўтваральнікаў выклікае звычайна значнае павелічэнне колькасці першасных прыбораў, што ўскладняе схемы аўтаматыкі. Таму для першасных пераўтваральнікаў, выхадны сігнал якіх не уніфікаваны, выкарыстоўваюцца нарміруючыя пераўтваральнікі.

Уніфікаваныя пераўтваральнікі могуць быць канструктыўна аб’яднаныя ў адзінае цэлае з першаснымі пераўтваральнікамі  або ў выглядзе асобных блокаў.

Вялікая колькасць тэхналагічных велічынь лёгка пераўтва-раецца ў сілу, лінейнае або вуглавое перамяшчэнне. Да іх адносяцца: ціск, шчыльнасць, узровень, глейкасць, тэмпература, частата вярчэння і інш. У сістэме ГСП для вымярэння гэтых велічынь пабудаваны дат-чыкі з механічным кампенсаваннем вымяраемай велічыні. Яны скла-даюцца з першаснага вымяральнага пераўтваральніка вымяраемай велічыні ў сілу (або перамяшчэнне) і уніфікаванага вымяральнага пе-раўтваральніка сілы (або перамяшчэнні) для далейшага яе пераўтва-рэння ў стандартны пнеўматычны або электрычны сігнал.

Уніфікаваныя сілы або перамяшчэнні ў стандартныя сігналы ГСП могуць быць пабудаваны па трох схемах (мал. 10.1).

Схема кампенсавання перамяшчэння мае першасны вымяральны пераўтваральнік (ПВП) з выхадной велічынёй у выглядзе перамяш-чэння (мал. 10.1а). У ПВП тэхналагічная велічыня Х пераўтворыцца ў сілу Fx, а затым у перамяшчэнне Lx або вугал павароту jx. Пераўтва-ральнік перамяшчэння са зваротнай сувяззю ІП мае уніфікаваны сігнал ціску Рв  або току Ів.

Мал. 10.1. Схемы пабудавання уніфікаваных сіл і і перамяшчэння ў стандартныя сігналы ГСП

У статычнай схеме з сілавым кампенсаваннем (мал. 10.1б) вымя-раемую велічыню Fx, пераўтвораную ў сілу (або момант Mx) пер-шасным пераўтваральнікам, якая кампенсуецца ўзмацненем Fз.с (Мз.с), што развіваецца ў ІП ланцугом зваротнай сувязі ОІП. З прычыны статызму сістэмы поўная роўнасць Fx і Fз.с недасягальная, паколькі вымяраемае ўзмацненне Fx часткова растрачваецца на пераадоленне сіл трэння і калянасці ў сістэме.

Астатычная схема (мал. 10.1в) з поўным сілавым кампенсаван-нем утрымлівае інтэгрыруючае звяно ІП4 ў прамым ланцугу пераўтва-рэння ІП. Пры гэтым ураўнаважванне Fx узмацненнем зваротнага вымяральнага пераўтваральніка ОІП Fз.с адбываецца да парога адчу-вальнасці індыкатара разузгаднення  ІП2.

У першай структурнай схеме ПВП не ахоплены зваротнай сувяззю і ўсе яго хібнасці ўвойдуць у хібнасць датчыка. У схеме з сі-лавым кампенсаваннем перамяшчэнні адчувальных пругкіх элементаў не аказваюць прыкметнага ўплыву на хібнасць датчыка ў цэлым. У астатычнай структурнай схеме выкарыстоўваецца шэраг дадатковых пераўтваральнікаў, што ўскладняе канструкцыю датчыкаў.

У сувязі з гэтым усе датчыкі ГСП маюць канструктыўна ўбудаваны пераўтваральнік сілы ў электрычны або пнеўматычны сігнал. Гэтыя пераўтваральнікі выпускаюцца асобнымі блокамі і могуць быць выкарыстаны для пераходу ад адных фізічных велічынь да другіх.

10.1.1. Пнеўмаўзроўнямербуйковага тыпу. У пнеўмаўзроўня-меры буйковага тыпу УБ-П выкарыстоўваецца уніфікаваны пнеўмасі-лавы пераўтваральнік ПП.

Узроўнямер складаецца з вымяральнага блока і уніфікаванага пнеўмапераўтваральніка (мал. 10.2).