
дзе Nк.а, Nп.а - значэнні вымяраемай велічыні, адпаведныя канчатковай і пачатковай адзнакам шкалы.
Асноўная хібнасць δ, %, вызначаецца па формулах:
- пры паверцы першым спосабам:


- пры паверцы другім спосабам:
 .
.
8.1.4. Прыбор кантролю пнеўматычны інтэгрыруемы тыпу ПІК-1. Прыбор прызначаны для вымярэння колькасці рэчыва шляхам сумавання значэнняў расходу за прамежак часу (мал. 8.5).
Інтэгратар складаецца з двух асноўных частак – механічнай (лі-чыльнік) і пнеўматычнай (інтэгратар), якая уключае вымяральны вузел і вузел пераўтварэння сігнала, прапарцыянальнага перападу, у сігнал, прапарцыянальны расходу.
Дзеянне прыбора заснавана на прынцыпе сілавога кампен-савання. Намаганне на прыёмным элеменце – сільфоне 6, якое ат-рымліваецца ад уваходнага пнеўматычнага сігналу, бесперапынна ўраўнаважваецца намаганнем, якое развіваецца цэнтрабежным рэгуля-тарам 8. Вярчэнне цэнтрабежнага рэгулятара перадаецца на вось лі-чыльніка 7.
Вымяральны вузел і вузел пераўтварэння ўстанаўліваюць на агульнай падставе. Да падставы прымацоўваюць прыёмны сіль-фон 6. У яго паступае пнеўматычны сігнал ад пераўтваральніка дыфманометра-расхадамера. Дно сільфона жостка замацоўваюць на рычагу 4, адзін канец якога падвешаны на стужкавых падвесах 5. На іншым канцы рычага замацавана засланка 2, якая размешчана ад сопла 1 на адлегласці 0,01–0,15 мм. Стужкавыя падвесы забяспеч-ваюць качэнне рычага 4, узаемна перпендыкулярны і надзейна зама-цаваны.
Карэкцыя нуль-прыбора здзяйсняецца вінтом 3.
Інтэгрыруючыя прыборы забяспечаны шасцізнакавым лічыль-нікам барабаннага тыпу і дыскавай шкалой для дакладных адлікаў (з дакладнасцю да 0,005). Колькасць рэчыва Q вызначаецца па формуле
Q = CDn, дзе С – пастаянная інтэгратара; n – рознасць паказанняў лі-чыльніка.
Дапушчальная хібнасць інтэгратара – 1,0%.

Мал. 8.5. Схема пнеўматычнага прыбора ПІК-1
8.1.5. Паверка інтэгратараў. Паверка інтэгратараў праводзіцца таксама па схеме, прыведзенай на мал. 8.4. Ціск сілкавання і выхаднога сігналу ўстанаўліваецца пры дапамозе манометраў М і Мзвар. Час работы інтэгратара фіксуецца секундамерам першага класа. Работу інтэгратара правяраюць пры ціску 20; 27,4; 40; 65 і 100 кПа, адпаведнаму 0, 30, 50, 75 і 100% шкалы.
Даныя, неабходныя для паверкі шкалы прыбора ПІК-1, пры-ведзены ў табл. 8.1.
Табліца 8.1
Даные паверкі інтэгратара ПІК-1
| Рас- ход, % | Разліковая колькасць лічбаў па лічыльніку | Дапушчальная розніца паказанняў лічыльніка за гадзіну, дзял. | Разліковы час на Z лічбаў, хвіл | Допуск на гадзіну, С | Сапраўдны час на Z лічбаў, хвіл | |
| -1% | +1% | |||||
| 30 | 6 | 5,8 | 6,2 | 10 | ±20 | |
| 50 | 5 | 4,9 | 5,1 | 5 | ±6 | |
| 75 | 6 | 5,92 | 6,08 | 4 | ±3,2 | |
| 100 | 6 | 6,94 | 6,06 | 3 | ±1,8 | |
8.2. Парадак выканання работы
1. Азнаёміцца з разнавіднасцямі пнеўматычных прыбораў і прынцыпамі іх работы.
2. Выканаць паверку прыбора ПВ двума спосабамі. Параўнаць табліцы выпрабаванняў і разлічыць асноўную хібнасць.
3. Азнаёміцца з прынцыпам работы інтэгрыруючага прыбора ПІК-1.
4. Выканаць паверку прыбора ПІК-1 у наступным парадку:
- уключыць лабараторны стэнд (падаць ціск);
- уключыць інтэгрыруючы прыбор ПІК-1 (з дапамогай SA1);
- выкарыстоўваючы рэгулятар R1, устанавіць ціск 0, 10, 20, 30, 40, 50 кгс/см2 на ўзорным манометры;
- на працягу кожных 5 хвіл фіксіраваць паказанні (з улікам пас-таяннай інтэгрыравання).
5. Запоўніць табл. 8.2. Вынікі доследаў параўнаць з данымі табліцы.
Табліца 8.2
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.