Устаноўленая мяжа |
Сігналізацыя |
Гістэрэзіс, Нс , % |
||||
Ом |
°С |
|||||
t, °С |
R0, Ом |
прамы ход, Rукл |
зваротны ход, Rадкл |
прамы ход, tукл |
зваротны ход, tадкл |
|
10. Вызначыць тэмпературу спрацоўвання сігналізацыі па формуле
, (19)
дзе - адчувальнасць лагометра.
11. Вызначыць гістэрэзіс сігналізацыі па формуле
. (20)
12. Вызначыць уплыў на паказанні велічыні напружання сілка-вання. Для гэтага з дапамогай магазіна супраціўленняў устанавіць стрэлку лагометра на адзнаку, паказаную выкладчыкам. Запісаць у табліцу паказанні магазіна супраціўленняў (R220). Пераключальнік «220–180» устанавіць у становішча «180». Вярнуць стрэлку ў зыходнае становішча з дапамогай магазіна супраціўленняў. Вынік (R180) запісаць у табл. 4.
Табліца 4
Устанаўліва-емая тэмпе-ратура, °С |
Намінальнае супраціўленне, R0 |
Вымеранае супраціўленне |
Вымераная тэмпература |
Дадатковая хібнасць, γдад, % |
||
R220 |
R180 |
t220 |
t180 |
|||
13. Вызначыць дадатковую хібнасць, якая ўзнікае пры змяненні напружання сілкавання, па формуле
. (21)
Значэнні t220, t180 вызначыць, выкарыстоўваючы адчувальнасць лагометра.
14. Азнаёміцца з канструкцыяй, прынцыповай схемай і тэхніч-нымі характарыстыкамі электронных аўтаматычных мастоў.
15. Устанавіць на магазіне супраціўленняў значэнне, якое адпа-вядае супраціўленню для зададзенай градуіроўкі ТС (градуіроўку вы-значыць па шкале аўтаматычнага маста).
16. Уключыць прыбор і даць яму прагрэцца.
17. Устанавіць стрэлку маста на 0, змяняючы супраціўленне ма-газіна. Запісаць атрыманае значэнне ў табл. 5.
Табліца 5
Пака- занні павярае-мага маста, °С |
Сапраўд-нае значэнне, R0, Ом |
Паказанні магазіна супраціўленняў, Ом |
Абсалютная хібнасць павяраемага прыбора, Ом |
Прыведзеная хібнасць |
|||
прамы ход, Rпp, Ом |
зварот-ны ход, Rзв, Ом |
прамы ход, DRпp, Ом |
зварот-ны ход, DRзв, Ом |
прамы ход, γпр, % |
зварот-ны ход, γзв,% |
||
18. Паслядоўна з дапамогай магазіна супраціўленняў устанавіць стрэлку прыбора на адзнацы шкалы, указанай выкладчыкам. Вы-мярэнні правесці пры прамым (павелічэнне значэнняў) і зваротным (памяншэнне значэнняў) хадах.
19. Вызначыць абсалютную і прыведзеную хібнасці і варыяцыю электроннага маста па формулах:
, (22)
, (23)
, (24)
дзе Rпp і Rзв – супраціўленні, адпаведныя аднаму і таму ж становішчу стрэлкі пры прамым і зваротным хадах, R0 – сапраўднае значэнне суп-раціўлення (таблічнае).
3. 4. Змест справаздачы
Справаздача па дадзенай рабоце павінна змяшчаць: прынцы-повыя электрычныя схемы лагометра і маста; табліцы вынікаў паверкі і вылічэнняў; вывады аб прыгоднасці прыбораў да эксплуатацыі шля-хам параўнання класа дакладнасці прыбораў з максімальна дапуш-чальнай хібнасцю.
Кантрольныя пытанні
1. На якім прынцыпе заснавана вымярэнне тэмпературы з да-памогай тэрмапераўтваральнікаў супраціўленняў?
2. У якіх выпадках выкарыстоўваюць двух- і трохправадные схе-мы падключэння ТС?
3. Растлумачыць прынцып дзеяння лагометра? Для чаго рамкі ўключаюцца ў маставую схему?
4. На якім прынцыпе заснавана дзеянне электроннага маста? На-зваць ўласцівасці маставых схем.
5. Ці ўплывае супраціўленне злучальных правадоў на паказанні мастоў і лагометраў?
6. Якія метралагічныя характарыстыкі вызначаюцца пры па-верцы?
ДАСЛЕДАВАННЕ ДЫНАМІЧНЫХ ХАРАКТАРЫСТЫК ТЭРМАПЕРАЎТВАРАЛЬНІКАЎ СУПРАЦІЎЛЕННЯ
Мэта работы: азнаямленне з прынцыпам дзеяння і канструк-цыяй тэрмапераўтваральнікаў супраціўлення (ТС), лагометраў і вы-значэнне іх дынамічных характарыстык.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.