Метрология и технические измерения отрасли: Лабораторный практикум, страница 17

Пры пераключэнні на 2 паддыяпазон (31,5–59)  у плечы маста ўключаюцца рэзістары: R2, R4, R6, R10, R12. Пры гэтым рэзістарам R10 праводзіцца настройка верхняй мяжы шкалы (100%), а рэзістарам R12 – ніжняй (10%).

На мост падаецца напружанне пераменнага току ~6,3 В праз рэ-зістар R13.

Тэхнічныя дадзеныя прыбора:

а) рэжым работы – бесперапынны;

б) аналізуемае асяроддзе – парагазавая сумесь;

в) дыяпазон вымярэння адноснай вільготнасці – ад 10 да 100% пры змене вымяраемай тэмпературы асяроддзя ад 30 да 100°С;

г) шкала вільгацямера нелінейная, адградуіраваная ў адзінках адноснай вільготнасці ад 10 да 100% з коштам дзялення 1%;

д) дапушчальная тэмпература навакольнага асяроддзя – ад 10 да 50°С, дапушчальная вільготнасць – ад 20 да 80%;

е) мяжа асноўнай абсалютнай хібнасці павінна быць ±3% адноснай вільготнасці і мяжа дапушчальнай прыведзенай хібнасці вільга-цямера павінна быць не больш  за ±3% ад верхняй мяжы шкалы;

ж) час усталявання паказанняў вільгацямера пры скачкападоб-най змене вільготнасці – не больш  чым 90 с;

з) расход доследнага асяроддзя праз першаснага спажыўца– 25±5 л/хвіл;

і) верагоднасць безадмоўнай работы вільгацямера за 1000 гадз – не менш  як 0,89.

5.1.2. Наладка вільгацямера АПВ-201. Працэс наладкі пры-бора праводзяць у памяшканні пры тэмпературы 20±5°С і адноснай віль-готнасці ад 30 да 80%.  

1. Устанавіць пераключальнік дыяпазонаў у становішча 1, пера-ключальнік «кантроль / вымярэнне» у становішча «кантроль».

2. Уключыць сілкаванне прыбора.

3. Выставіць на магазінах супраціўленняў велічыні, роўныя супра-ціўленням «сухога»  тэрмарэзістара R14 пры градуіровачнай тэмпера-туры 40°С (1266 Ом) і «мокрага» тэрмарэзістара R15 пры тэмпературы, адпаведнай верхняй мяжы шкалы 1 паддыяпазону (1197 Ом).

4. Пераменным рэзістарам R8 вывесці стрэлку прыбора на канец шкалы 100%.

5. Устанавіць на магазіне, які імітуе «мокры» тэрмарэзістар, супра-ціўленне, адпаведнае пачатку шкалы 1 дыяпазону – 1873 Ом.

6. Пераменным супраціўленнем R11 вывесці стрэлку на адзнаку 10%.

5.1.3. Вызначэнне асноўнай абсалютнай хібнасці вымярэння.Асноўная абсалютная хібнасць вымярэння адноснай вільготнасці вызначаецца на адзнаках 10, 30, 60, 90 і 100% адноснай вільготнасці для 1 тэмпературнага паддыяпазону.

Вар’іруючы пераключальнікамі магазіна супраціўленняў, які імітуе «мокры» тэрмарэзістар, па чарзе ўстанаўліваюць стрэлку пры-бора на адзнаках 10, 30, 60, 90 і 100% і запісваюць значэнні «мокрага» тэрмарэзістара для прамога і зваротнага ходу стрэлкі ў графы 6, 7 са-праўдных значэнняў табліцы.

Абсалютную хібнасць вызначаюць як рознасць паміж сапраўд-ным значэннем Rм (,) і таблічным .

За абсалютную хібнасць прымаюць найбольшую з атрыманых значэнняў хібнасці.

Табліца

Значэнні супраціўленняў «мокрага» тэрмарэзістара

Паддыя-пазон

Сапраўднае значэнне адноснай вільготнасці, %

Разліковая тэмпература «мокрага» тэрмарэзіста-ра, °С

Супраціўленне

«мокрага»

тэрмарэзістара,

Rм, Ом

Сапраўднае значэнне Rм, Ом

прамы

ход

зваротны ход

10

21

1873

30

27,2

1722,7

60

33,4

1497,4

90

37,6

1272,1

100

39,0

1197

Вільгацямер лічыцца працаздольным, калі яго максімальна  дапушчальная абсалютная хібнасць не перавышае 3%.

5.1.4. Вызначэнне адноснай вільготнасці навакольнага па-ветра. Для гэтага неабходна:

1. Выставіць на магазінах супраціўленняў велічыні, роўныя суп-раціўленням «сухога» тэрмарэзістара R14 пры градуіровачнай тэмпера-туры 20°С (1852 Ом) і «мокрага» тэрмарэзістара R15 пры тэмпературы, адпаведнай верхняй мяжы шкалы 1 паддыяпазону (1861 Ом);

2. Пераменным рэзістарам R8 вывесці стрэлку прыбора на канец шкалы 100%;