8.1.1. Прынцып работы пнеўматычнага другаснага прыбора. На мал. 8.2 прыведзена схема вымяральнай прылады прыбораў ПВ. Дзеянне яе заснавана на кампенсацыйным прынцыпе, пры якім на-маганне на прыёмным элеменце, якое ўзнікае пад дзеяннем уваход-нага ціску, ураўнаважваецца намаганнем ад ціску паветра крыніцы сілкавання [2, 5].
Уваходны сігнал Р паступае ў прыёмны сільфон 11, паветра сілкавання праз дросель 5 падаецца ў сілавы элемент 14 і да сопла 8. Пры змене ўваходнага ціску сільфон перамяшчае рычаг 7, выклікаючы змя-ненне зазору паміж соплам і засланкай 9, размешчанай на канцы рыча-га 7. Пры павелічэнні ўваходнага ціску засланка закрывае сопла і ціск у лініі сілавога элемента таксама павялічваецца. Гэта выклікае пера-мяшчэнне верхняга канца рычага 12 і звязанай з ім ніткі 4, якая агібае ролікі 1 і 3. Нітка перамяшчае паказальнік і пяро 2 і расцягвае спру-жыну зваротнай сувязі 11 і крыху круціць засланку, чым забяпечваец-ца прапарцыянальнасць паказанняў велічыні ўваходнага сігналу пры-борам. Умацаванне рычагоў 7 і 12 здзяйсняецца з дапамогай плас-ціністых спружын 6 і 13.
Мал. 8.2. Вымяральная прылада другаснага вымяральнага прыбора ПВ
8.1.2. Рэжымы работы пнеўматычнага прыбора са станцыяй кіравання. Станцыя кіравання ўбудоўваецца ў другасныя прыборы, якія ажыццяўляюць бесперапынны запіс рэгулюемага параметра, а таксама дае паказанні ад ручнога або праграмнага задатчыка (мал. 8.3).
Станцыя кіравання дазваляе перакладаць працэс з ручнога кіра-вання выканаўчым механізмам на аўтаматычнае.
Станцыя кіравання кампануецца з ручнога задатчыка (I) і пера-ключальніка (вузлы II і III). Вузел задатчыка прызначаны для ўстаноў-кі задання пры аўтаматычным рэгуляванні Рп.з і кіраванні выканаўчым механізмам пры ручным кіраванні (Ррз).
Вузел задатчыка складаецца з задатчыка 1, узмацняльніка магут-насці 2 і нерэгулюемага пнеўмасупраціўлення 3.
Пераключальнік складаецца з кнопкавага механізма ІІ і вузла з выключаючымі рэле ІІІ.
Калі кнопка не ўключана, то паветра з канала сілкавання пра-ходзіць у рэле пераключальніка. Пры ўключэнні кнопкі конус 4 ува-ходзіць у выступ 5, які падціскаецца да паверхні конуса спружынай. Шток конуса спружынай 6 адштурхощвае шарык 7, у выніку чаго закрываецца клапан сілкавання, а ўключальнае рэле аб’ядноўваецца з атмасферай.
Мал. 8.3. Прынцыповая схема станцыі кіравання
Выключаючыя рэле 8 і 9 кіруюцца каманднымі сігналамі Рк1 і Рк2, якія падаюцца ў камеры А1 і А2 ад адпаведных кнопак. Пры Рк = 0 пад ўздзеяннем спружыны закрыта сопла С2. Калі Рк = 1 закрыта сопла С1, але адкрыта сопла С2. Такім чынам, выхад рэле ў залежнасці ад ціску каманды Рк злучаецца альбо з адным альбо з іншым соплам.
Станцыя кіравання мае пяць кнопак. Злева тры кнопкі адпавядаюць ручному кіраванню (Р), аўтаматычнаму (А) і аўтаматычнаму праграмнаму рэгуляванню (АП). Дзве кнопкі, размешчаныя справа, кіруюць уключэннем рэгулятара (УКЛ і АДКЛ).
8.1.3. Методыка паверкі прыбора ПВ. Паверка правільнасці па-казанняў прыбора ПВ праводзіцца па схеме, прыведзенай на мал. 8.4.
На павяраемы прыбор ПВ падаецца паветра праз рэдуктар Р з ціскам 0,14 мПа, кантралюемае з дапамогай манометра М. Ад гэтага ж рэдуктара праз задатчык 3 падаецца рэгулюемы ў межах 20–100 кПа ціск на ўваход павяраемага прыбора і на ўзорны манометр МА з ме-жамі 0–160 кПа.
Мал. 8.4. Схема паверкі
Паказальнік і пяро павінны ўстанаўлівацца на ніжняй адзнацы шкалы з дакладнасцю не ніжэй за ± 0,5% пры падачы на ўваход пры-бора ціску 20 кПа. Для ліквідацыі адхіленняў у прыборы маецца ка-рэктар. Затым правяраецца правільнасць паказанняў на ўсіх лічбавых адзнаках шкалы спачатку пры павелічэнні ціску, затым пры яго па-мяншэнні.
Паверку можна выканаць двума спосабамі. Пры першым споса-бе ўстанаўліваюць стрэлку прыбора на павяраемую адзнаку шкалы Nш, ствараючы адпаведны ціск Рэ, які вымяраецца ўзорным мано-метрам.
Пры другім спосабе ўстанаўліваюць на ўзорным манометры раз-ліковае значэнне ўваходнага ціску Рр, а адлік паказанняў выконваюць па шкале павяраемага прыбора Nп. Пры гэтым значэнне ўваходнага ціску Рр, кПа, вызначаюць па формуле
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.