Метрология и технические измерения отрасли: Лабораторный практикум, страница 11

Найменш надзейным элементам схемы з’яўляецца рухомы кантакт рэахорда, суп-раціўленне якога можа змя-няцца ў выніку сцірання, забруджвання і г. д. Пры указа-ным на схеме спосабе ўклю-чэння рэахорда пераходнае супраціўленне кантакта раз-мяшчаецца ў вымяральнай дыяганалі і ў момант раўнавагі з-за адсутнасці току не адлюст-роўваецца на выніку вымярэн-ня. Становішча рухавічка рэа-хорда залежыць ад велічыні Rt наступным чынам:

                                                (17)

дзе m – адноснае становішча рухавічка.

Аднак у гэтым выпадку не атрымоўваецца цалкам кампенсаваць уплыў тэмпературы навакольнага асяроддзя на злучальныя правады.

Шунтаванне Rp супраціўленнямі Rm і Rн з мэтай атрымання патрэбнага дыяпазону вымярэння робіць (17) нелінейнай. Памяншэнне нелінейнасці дасягаецца ўводам ў схему дадатковага рэахорда . Адна-часова з перамяшчэннем рухомага кантакту рэахорда перамяшчаецца ка-рэтка з паказальнікам уздоўж шкалы так, што кожнаму становішчу кан-такта адпавядае ўстаноўленае становішча паказальніка на шкале. У якасці нуль-прыбора ў аўтаматычным масце выкарыстоўваецца элек-тронны ўзмацняльнік У і рэверсіўны рухавік РР. Пры змяненні тэм-пературы змяняецца супраціўленне Rт, раўнавага маста парушаецца і на дыяганалі маста ab узнікае напружанне разбалансу, якое падаецца на ўваход электронага ўзмацняльніка. Фаза гэтага напружання залежыць ад таго, паменшылася або павялічылася супраціўленне Rт. Сігнал разбалансу ўзмацняецца да велічыні, дастатковай для прывядзення ў дзеянне рэверсіўнага рухавіка РР,  які кінематычна звязаны з карэткай і рухомым кантактам рэахорда Rp. Рух кантакта рэахорда адбываецца, пакуль вымяральная схема не прыйдзе ў раўнавагу (Uab = 0). Рухавік РР спыняецца, а рухомы кантакт рэахорда і карэтка з паказальнікам зай-маюць становішча, якое адпавядае вымяраемай тэмпературы. Шмат-кропкавы аўтаматычны мост забяспечаны пераключальнікам, з дапа-могай якога да вымяральнай схемы падключаюцца па чарзе ўсе далу-чаныя да прыбора тэрмапераўтваральнікі супраціўленняў.

3. 2. Апісанне лабараторнай устаноўкі

Мал. 3.5. Схема лабараторнай устаноўкі

У склад лабараторнай устаноўкі ўваходзяць: лагометр Ш69001, аўтаматычны мост КСП-4, магазін супраціўленняў для імітацыі ТС, пераключальнікі В1–В5, вальтметр.

3. 3. Парадак выканання работы

1. Азнаёміцца з канструкцыяй і тэхнічнымі характарыстыкамі ТС.

2. Разгледзець канструкцыю, прынцыповую схему і тэхнічныя характарыстыкі лагометраў.

3. Азнаёміцца са схемай лабараторнай устаноўкі (мал. 3.5).

4. Уключыць прыбор і даць яму прагрэцца.

5. Вывучыць канструкцыю, тэхнічныя характарыстыкі і схемы ўключэння лагометраў.

6. Разгледзець схему паверкі лагометра і абсталяванне стэнда.

7. Вызначыць хібнасць лагометра ў адзнаках шкалы, указаных вык-ладчыкам, па формуле

,          (18)

дзе R0max і R0min  – супраціўленні адпаведна максімальнай і мінімальнай вымяраемай тэмпературы.

8. Паверку правесці пры прамым і зваротным хадах. Вынікі занесці ў табл. 2.

Табліца 2

Паказанні лагометра, t, °С

Велічыня градуіро-вачнага супра-ціўлення, R0, Ом

Паказанні магазіна супраціўлення, Ом

Абсалютная

хібнасць павяраемага прыбора, Ом

Адносная прыведзеная хібнасць, %

прамы ход, Rпp

зваротны

ход, Rзв

прамы

ход, DRпp

зваротны ход, DRзв

прамы ход, gпр

зваротны ход, gзв

9. Вызначыць хібнасць сігналізацыі. Для гэтага з дапамогай ад-вёрткі ўстанавіць чырвоную стрэлку ў становішча, паказанае выклад-чыкам. Павялічваючы велічыню супраціўлення магазіна супраціў-ленняў,  дабіцца загарання індыкатара (уключэнне павінна адбыцца пры змене самага меншага разраду на магазіне супраціўленняў). Далей, па-мяншаючы супраціўленне, дабіцца выключэння індыкатара. Атрыманыя вынікі запісаць у табл. 3.

Табліца 3