Метрология и технические измерения отрасли: Лабораторный практикум, страница 10

Для памяншэння ўплыву тэмпературы на злучальныя правады ТС падлучаюцца па 3-правадной схеме. Супраціўленне R5 прызначана для ўстаноўкі межаў вымярэння, R6 – меднае супраціўленне для кам-пенсавання ўплыву тэмпературы навакольнага асяроддзя на рамкі лагометра. У адрозненні ад ураўнаважаных мастоў у Rпр лагометраў для двух- і трохправадной схемы знешняе супраціўленне Rпр стан-дартызуецца. Звычайна для першай схемы

Rпр = 2,5 + 0,01 Ом і Rпр= 7,5 + 0,03 Ом, а для другой схемы

Rпр = 5 + 0,02 Ом і Rпр = 15 + 0,06 Ом.

Значэнні Rпр паказваюцца на шкале і ў пашпарце прыбора.

Сучасныя лагометры выпускаюцца наступных тыпаў: Ш69001, Ш69006, Л-64 і інш.

3.1.3. Ураўнаважаныя масты.У большасці выпадкаў у камплекце з ТС працуюць ураўнаважаныя масты пас-таяннага або пераменнага току. Спрош-чаная электрычная схема паказана на мал. 3.2.

Мал. 3.2. Схема ўраўнаважанага маста

 
Мост складаецца з двух паста-янных супраціўленняў R1 і R2, рэахор-да Rр і супраціўлення тэрмометра Rт. Супраціўленні злучальных правадоў Rпр дадаюцца да супраціўлення Rt. У адну дыяганаль маста ўключана кры-ніца сілкавання, а ў другую – нуль-прыбор РА. Пры раўнавазе маста, якая дасягаецца перамяшчэннем рухавічка па рэахорду Rp, ток у вымя-ральнай дыяганалі маста I0 = 0. У гэтым выпадку патэнцыялы на вяршынях маста b і  d роўныя, ток ад крыніцы сілкавання разга-ліноўваецца ў вяршыні маста a на дзве галіны I1 і I2, падзенне напружання на рэзістарах R1 і R2 аднолькавае, г. зн.

.                                              (9)

Падзенні напружанняў на плячах маста bc і dc таксама роўныя:

.                                      (10)

Калі падзяліць (4) на (5), атрымаем

                                     (11)

Калі I0 = 0 то I1 = Ip і I2 = It. Тады з ураўнення (11) атрымаем:

.                                     (12)

Ураўненне (12) выяўляе ўмову раўнавагі маста: здабытак супра-ціўленняў процілеглых плячэй роўны. Пад Rp* разумеецца велічыня супраціўлення незашунтаванай часткі рэахорда Rp.

З (12) вынікае, што

.(13)

Калі R2 = Rl, атрымаем

.                                     (14)

Пры змяненні супраціўлення Rт раўнавага маста парушаецца. Аднавіць яго можна аднавіць шляхам змены велічыні супраціўлення рэахор-да Rр*.

Пры гэтым становішча рухавічка рэахорда будзе адпавядаць вымяраемай тэмпературы, якую вызначаюць па шкале прыбора Шк. Гэта справядліва, калі ваганні тэмпературы асяроддзя, у якім размешчаны злучальныя правады з супраціўленнем 2Rпр, не істотны. У тых выпадках, калі змяненне тэмпера-туры ў зоне злучальных правадоў мо-жа быць значным і хібнасць вымярэн-няў можа перавысіць дапушчальную велічыню, ужываюць трохправадную сістэму падключэння ТС.

У гэтай схеме (мал. 3.3) провад ад крыніцы сілкавання адключаецца ад пункта с  маста і падклю-чаецца да пункта с', падзяляючы правады з супраціўленнем Rпр у сумежныя плечы. Пры такім злучэнні супраціўленне аднаго проваду дадаецца да  тэрмарэзістара, а другога – да Rp.

Ураўненне (7) прыме выгляд:

,                                       (15)

або (пры R1 = R2)

,                                               (16)

г. зн. змяненне велічыні Rт пад дзеяннем вымяраемай тэмпературы будзе вызначацца зменай становішча рухомага кантакта рэахорда.

3.1.4. Аўтаматычныя электронныямасты. Прынцыповая схема аўтаматычнага ўраўнаважанага электроннага маста прыведзена на мал. 3.4.

Усе супраціўленні вымяральнай схемы (акрамя тэрмометра Rт) выкананы з манганіну (сплаў, супраціўленне якога не залежыць ад тэмпературы). Вымяральная схема ўяўляе сабой чатырохплечы мост, у адно з плячэй якога ўключаны Rт. У адну дыяганаль маста падводзіцца пераменнае напружанне, у другую ўключаны электронны ўзмац-няльнік У. Rн – дадатковы рэзістар для падгонкі току, які праходзіць праз тэрмометр; Rn – падгонкавы рэзістар рэахорда; Rm – шунт рэа-хорда, R0 – рэзістар для падгонкі току пры ўмове мінімальна-га саманагрэву ТС.