Метрология и технические измерения отрасли: Лабораторный практикум, страница 29

У рабоце вывучаецца ўзроўнямер «Probe» фірмы «Milltronics Sonic-Intelligence».

Прыбор «Probe» - ультрагукавы датчык узроўню, які аб’яд-ноўвае першасны ўльтрагукавы пераўтваральнік і электронны блок у адным прыборы.

Для кампенсавання хібнасці вымярэнняў, якія ўзнікаюць пры ва-ганнях тэмпературы, «Probe» мае ўбудаваны датчык тэмпературы. Першасны пераўтваральнік выпраменьвае ўльтрагукавыя ваганні, якія адлюстроўваюцца ад паверхні вымяраемага матэрыялу і счытваюцца пераўтваральнікам як рэха.

Рэха-сігнал апрацоўваецца прыборам «Probe» па запатэнтаваных тэхналогіях фірмы «Milltronics Sonic Intelligence». Гэта дазваляе ўпэў-нена адрозніваць шум і праўдзівы рэха-сігнал. Час праходжання  ім-пульсу да матэрыялу і зваротна з улікам тэмпературнага кампенса-вання пераўтворыцца ў электронным блоку ў адлегласць, якая ад-люстроўваецца на дысплеі, у токавы выхад, а таксама можа выка-рыстоўвацца для актывізацыі рэле.

Прыбор «Probe» мае магчымасць лічбавай сувязі для збору даных і дыстанцыйнага кіравання пры дапамозе Hart-пратакола.

Сілкаванне – 18–30 В сталага току, выхад – 4–20 мА.

10.1.4. Методыка паверкі ўзроўнямера буйковага тыпу. Для паверкі неабходна:

1. Замацаваць дынамометр на канцы рычага 10;

2. Устанавіць ціск сілкавання 1,4 кг/см2;

3. Правесці паверку ўзроўнямера шляхам устанаўлення на ды-намометры пачатковай нагрузкі, роўнай 2 кгс, імітуючай пачатковую вагу буйка.

Далей, павялічваючы нагрузку на 0,5 кгс, давесці яе на дына-мометры да верхняга значэння, роўнага 5 кгс. Зрабіць вымярэнні пры зваротным ходзе;

4. Вынікі вымярэнняў занесці ў табл. 1.

Табліца 1

п/п

Прамы

ход

Зваротны

ход

P,

кгс/см2

Адносная

прыведзеная

хібнасць,%

Варыяцыя

G,

кгс

P,

кгс/см2

G,

кгс

P,

кгс/см2

прамы

ход

зваротны

ход

1

1,2

1,2

0,2

2

1,4

1,4

0,36

3

1,6

1,6

0,52

4

1,8

1,8

0,68

5

2,0

2,0

0,84

6

2,2

2,2

1,0

10.1.5. Методыка паверкі ўзроўнямера ёмістага тыпу. Для паверкі неабходна:

1. Уключыць уніфікаваны пераўтваральнік;

2. Устанавіць магазін ёмістасцей на нуль;

3. Зрабіць паверку ўзроўнямера ў дыяпазоне ёмістасцей ад 0 да 10 мкф. Паверка праводзіцца ў прамым і зваротным ходзе;

4. Вынікі вымярэнняў занесці ў табл. 2.

Табліца 2

п/п

Прамы

ход

Зваротны

ход

I, мА

Адносная прыведзеная хібнасць, %

Варыяцыя

C, нФ

I, мА

C, нФ

I, мА

прямы

ход

зваротны

ход

1

1,1

1,1

6,7

2

1,2

1,2

16

3

1,3

1,3

23

4

1,4

1,4

35

5

1,5

1,5

45,5

6

1,6

1,6

56

7

1,7

1,7

66,5

8

1,8

1,8

77,5

9

1,9

1,9

87,5

10

2,0

2,0

97,5