Пры змене вымяраемага ўзроўню вадкасці на адчувальным элеменце (буйку) 9 вымяральнага блока ўзнікае ўзмацненне, якое праз сістэмы цяг і рычагоў перамяшчае засланку 14 пнеўмапераўтва-ральніка.
Ціск сілкавання падаецца ў камеру А. Паветра сілкавання праз прыадчынены шарыкавы клапан 4 падаецца ў камеру Б і праз дросель 3 – у камеру В. У выпадку набліжэння засланкі 14 да сопла 13 ціск у камеры Г узрастае, і пад уздзеяннем яго шарык 6 прыадчыніць верх-няе сядло клапана 4, а шарык 5 – ніжняе. Ціск у камеры Б таксама ўзрасце. Гэты ціск з’яўляецца выхадным сігналам пераўтваральніка. Адначасова ён паступае ў сільфон зваротнай сувязі 2, які стварае момант на Г-вобразным рычагу 1, ураўнаважвальны ад сілы, якая выштурхоўвае.
Адчувальны элемент (буёк) 9 падвешваецца да канца рычага 10. У дадзенай лабараторнай рабоце вага буйка вызначаецца з дапамогай дынамометра, пачатковая вага якога ўраўнаважваецца з дапамогай груза 7, замацаванага на рычагу 8.
Спружына 11 прызначана для ўстаноўкі пачатковага значэння выхаднога сігналу, роўнага 0,02 МПа. Рухомая апора 12 служыць для наладкі ўзроўнямера на зададзеную мяжу вымярэнняў.
Мал. 10.2. Прынцыповая схема ўзроўнямера буйковага тыпу
10.1.2.Электрычны ўзроўнямер ёмістага тыпу. Узроўнямеры тыпу РУС прызначаны для вымярэння ўзроўню электраправодных і неэлектраправодных вадкасцей, якія захоўваюць свае агрэгатныя станы ў інтэрвале працоўных тэмператур і ціскаў, а таксама агрэ-сіўных і выбухованебяспечных вадкасцей.
Узроўнямеры выпускаюцца звычайнага (РУС-А) і выбухова-небяспечнага (РУС-В) выкананняў.
У склад узроўнямера ўваходзіць першасны пераўтваральнік (ПП) і перадаючы вымяральны пераўтваральнік (ПІ).
Тэмпература кантралюемага асяроддзя – ад -250 да +250°С.
Адносная дыэлектрычная пранікальнасць кантралюемага ася-роддзя – не меней за 1,2. Дыяпазон вымярэння ўзроўня - ад 0,2 да 20 м.
Клас дакладнасці ў залежнасці ад дыяпазону вымярэння - ад 0,5 да 2,5. Выхадны уніфікаваны сігнал - 0-5, 0-20, 4-20 мА.
Знешняя нагрузка ў ланцугу выхаднога сігналу для сігналаў 0-5 мА – не больш як 2,5 кОм; для сігналаў 0-20 і 4-20 роўная 1 кОм.
Зона неадчувальнасці - не больш чым 0,5 у межах дапушчаль-най асноўнай хібнасці.
Павелічэнне хібнасці ўзроўнямера не перавышае 0,6% на кож-ныя 10°С змены тэмпературы паветра, якое акружае ПП (ад 20°С).
Першасны пераўтваральнік уключае ў сябе ёмісты адчувальны элемент (АЭ) 1 і прылады 2, 3, 4 для пераўтварэння ёмістасці АЭ у электрычны сігнал (мал. 10.3).
Мал. 10. 3. Прынцыповая схема ўзроўнямера ёмістага тыпу
Вымяральны перадаючы пераўтваральнік складаецца з узмац-няльніка зваротнай сувязі 5 і ўзмацняльніка-фарміравацеля 6 уніфіка-ванага выхаднога сігналу.
Ёмісны АЭ 1 ПП мае дзве часткі: вымяральную 1', якая вызначае дыяпазон вымярэнняў, і кампенсацыйную 1'', размешчаную ніжэй вы-мяральнай і прызначаную для фарміравання сігналу кампенсавання памылкі, што ўзнікае пры змене дыэлектрычных уласцівасцей асярод-дзя. Пры рабоце частка 1'' павінна быць пастаянна заліта кантраля-ванай вадкасцю.
ПП з кампенсацыйнай часткай прымяняецца толькі для кантро-лю ўзроўню неэлектраправодных асяроддзяў. Пры вымярэнні ўзроўню электраправодных вадкасцей кампенсацыйная частка ў ПП адсутнічае і замяняецца кандэнсатарам пастаяннай ёмістасці ў схеме прыстаса-вання 2.
АЭ ПП падключаецца да ўваходу прылады 2. У прыладах 4, 5 ёмістасць вымяральнай і кампенсацыйнай частак пераўтворацца ў электрычны сігнал, які падаецца ў ПІ на ўваход узмацняльніка зваротнай сувязі 5. З выхаду ўзмацняльніка 5 сігнал падаецца на ўва-ход прылады 2 і на ўваход узмацняльніка-фарміравацеля 6, які пера-ўтварае гэты сігнал ва уніфікаваны ўваходны сігнал пастаяннага току 0-5, 0-20 або 4-20 мА.
Становішча ўзроўню вадкасці ў аб’екце кантролю вызначае велічыню ёмістасці Св вымяральнай часткі АЭ, якая вылічваецца па формуле
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.